tgoop.com/matulya_Belarus/39529
Last Update:
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
24 снежня - Нікан, Посная Куцця.
Праваслаўныя вернікі 24 снежня ўшаноўваюць памяць прападобнага Нікана Пячэрскага. Паводле пісанняў, ён быў навукоўцам-летапісцам і заснавальнікам храма і манастыра ў імя Прасвятой Багародзіцы ў Тмутаракані.
Па-народнаму ў Ніканаў дзень распальвалі вогнішчы, бо хацелі праславіць сонца. Але без асаблівай неабходнасці з дому не выходзілі і спаць клаліся крыху раней.
У беларусаў-каталікоў сёння – Посная куцця. Пачатак Каляд. У касцёлах -падрыхтоўка да Пастэркі, святочнага набажэнства. У хатах - чаканне Вігілійнай вячэры і дзялення аплаткамі.
Раней дзяўчаты варажылі ў гэты дзень пра замужжа. Насілі з песнямі "звязду". "Прыйшлі Калядкі – гаспадарам парадкі", "Калядкі – добрыя святкі: бліны ды аладкі".
Былі такія прыкметы:
🐦⬛️калі вароны вядуць сябе неспакойна, то будзе завіруха;
☁️калі на небе шмат аблокаў, то хутка пахаладае.
24 снежня імяніны ў Вікента, Данілы, Емяльяна, Лукі, Лявона, Мікалая, Нікана, Пятра, Феафана, Яна.
BY Матуля Беларусь
Share with your friend now:
tgoop.com/matulya_Belarus/39529