tgoop.com/matulya_Belarus/40670
Last Update:
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.
МОЦНЫ ПРАЎДАЮ.
1⃣
1 Ян 4, 19 — 5, 4 Пс 71 (72) Лк 4, 14-22a сённяшняе Евангелле — гэта фрагмент апісання таго, як Іісус прыйшоў у свой родны горад «Назарэт, дзе быў выхаваны» і пачаў прапаведваць у сінагозе.
Ён цытуе прарока Ісаю-Прароцтва пра Месію. Калі звярнуцца да гэтага фрагменту - ІС.61.1-2, то відаць, што ў прарока далей - тэкст пра народ,які чакае Збавіцеля.
Але Іісус гэтыя словы не прамаўляе.Якія гэта словы? Прачытаем іх "абвясціць наракаючым на Сіёне, што ім замест попелу дасца ўпрыгожванне, замест плачу — алей радасці, замест маркотнага духу — слаўнае адзенне, і назавуць іх моцнымі праўдаю, насаджэннем Госпада ў славу Яго.» (ІС. 61.3) чаму менавіта на гэтым месцы спыняецца Іісус,калі чытае фрагмент у сінагозе? Паспрабуем паразважаць. Вядома,ўсе юдэі добра ведалі гэты фрагмент. І ён павінен быў "прагучаць у іх галаве падчас паўзы, якую зрабіў Іісус".Але замест працягу, замест слоў суцяшэння Іісус пакажа сваім землякам праўду пра іх і іх веру - вера іх малая.
👇
BY Матуля Беларусь
Share with your friend now:
tgoop.com/matulya_Belarus/40670