Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
39543 - Telegram Web
Telegram Web
НАШЫ СВЯТЫ.
З КАЛЯДАМІ !

АД ГРОДЗЕНСКАГА ГІСТОРЫКА-АРХЕАЛАГІЧНАГА МУЗЕЯ...

"Хвала на вышынях Богу, а на Зямлі супакой людзям добрай волі". Словы анёлаў, якімі яны прывіталі пастухоў, патрэбны каб прагучалі і цяпер. Адсюль святая імша на Божае Нараджэнне атрымала назву "пастэрка", ад пастухоў, які першымі прыйшлі пакланіцца маленькаму Езусу. Вячэрняя пастэрка 24 снежня сімвалізуе заканчэнне паста і наступленне 25 снежня святочных Каляд.

Пад час Адвэнту вернікі упрыгожваюць жыллё каляднымі вяночкамі,каляднымі елкамі, наведваюць ранішнія богаслужэнні, дасылаюць святочныя паштоўкі з віншаваннямі ў папяровым і электронным варыянце. Такія паштоўкі захоўваюцца у нашым музеі.
НАШЫ СВЯТЫ.
З КАЛЯДАМІ !

НАТХНЕННЕ БОЖЫМ НАРАДЖЭННЕМ...

Беларускі мастак Федасенка Раман - да Каляд !

Карціна "Ноч перад Раством" напісана ў 2023-ім.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Нашто існуе Раство?
Нашто мы ўглядаемся ў зорку на небе?
Нашто спяваем калядкі?

На тое, каб вучыцца Божай любові.
На тое, каб падаваць адно аднаму рукі.
На тое, каб усміхацца адно аднаму
На тое, каб адно аднаму прабачаць..."

( КСЁНДЗ ЯН ТВАРДОЎСКІ )

Вось такі вершаваны радок з простым нагадваннем: а ці разумеем мы навошта кожны год святкуем Раство ? Можа гэта фармальнае адпавяданне календару ? Прыйшла дата - трэба яе заўважыць ?

Уся праблема ў тым, каб не пераўтвараць духоўныя падзеі ў нешта аўтаматычнае, каб не рабіць нешта "для галачкі",каб застацца сапраўднымі.

Сябры,жадаю, каб гэтае свята прыходзіла ў ВАША сэрца, давала надзею і шанец душы, вітаючы Святое Немаўля !

А яшчэ важна,каб мы не ўспрымалі Евангельскую гісторыю нейкай далёкай ад нас кніжнай казкай з ідэальнымі героямі...

Вось Ён, нованароджаны Іісус - побач з табой, твой знаёмы ці незнаёмы чалавек, які варты тваёй увагі, разумення, любові.

"Палюбі бліжняга, як самога сябе".

СА СВЯТАМ, ДАРАГІЯ і

ДАБРАНАЧ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Вырасла ружы кветка з корня пяшчотна так.
Як пелі продкі дзеткам - гэта Ясэя знак.
Нам кветачку нясеш, сярод зімы халоднай
Апоўначы нам шлеш.

Гэтая сцяблінка, так, як сказаў прарок, — то чыстая Паненка, якую даў нам Бог.
To Божы запавет: хоць Сына парадзіла, — як Панну знае свет.

Хоць кветачка малая, нам шле прыемны пах.
Ззяннем сваім яскравым прагоніць цемры жах.

Сапраўдны чалавек Хрыстос — наш Бог сапраўдны шле міласць у род і ў век."

( КАСЦЁЛЬНЫ СПЕЎ )

Існуюць сотні (!) святочных песнапеваў на Божае Нараджэнне ! І кожнае ўслаўленне Хрыста - непаўторнае.

Сёння, у дзень Божага Нараджэння тысячы, мільёны віншаванняў і прамоў, шчыраванняў і прызнанняў, ціхіх і гучных, публічных і ўтоеных прагучаць да Марыі і Хрыста : "З днём нараджэння, Бог " ДЗЯКУЙ за тое, што прыйшоў да нас...

СА СВЕТЛЫМ СВЯТАМ, СЯБРЫ !

і

ДОБРАГА РАНКУ ❤️!
ТБ-ЗДЫМКІ.
З КАЛЯДАМІ !

Беларусь мірна спіць. Выходны дзень. Свята.

Але, на Макаёнка, 9 - мноства светлых вакенцаў... Я стаю ля нашай БТ-шнай елкі... А праз хвіліны - еду з калегамі па праспекце...Як гэта дзівосна праязджаць міма дамоў, дзе яшчэ цёмныя вокны...

А ты "ляціш" ! І рыхтуешся сустрэць свята Божага Нараджэння з любімымі католікамі - у касцёл, дзе табе рады )...А потым - паказаць гэту сустрэчу, і пастарацца перадаць настрой, і стаць "добрым госцем" для тых, хто ўключыў тэлевізар ці гаджэт і глядзіць "Навіны".

Сёння па традыцыі і з радасцю працую для ВАС, паважаныя Сябры,хто сустракае ўрачыстасць Божага Нараджэння па грыгарыянскім календары...

Прамыя ўключэнні ў 12 і ў 15... а там і выніковы выпуск увечары...

Сустрэнемся ў эфіры !

СА СВЯТАМ, ДОБРАГА ДНЯ !!!
ТБ-ЭФІР.
ВІНШУЕМ З КАЛЯДАМІ !

Мінск. Касцёлы сёння па-асабліваму прымаюць вернікаў. Для многіх храм - родны дом. Так, не меньш, можна сказаць пра сталічны касцёл іконы Маці Божай Будслаўскай.

Мы пабывалі на ранішнім святочным набажэнстве, каб упэўніцца ў цеплыні чалавечых адносін і павіншаваць католікаў з Божым Нараджэннем...

https://news.by/news/obshchestvo/rasskazhem-kak-prazdnuyut-rozhdestvo-khristovo-v-kostele-materi-bozhey-budslavskoy
ТБ-ЭФІР.
ВІНШУЕМ З КАЛЯДАМІ !

"Рэкардсмен" па наведваннях і адзін з самых старадаўніх помнікаў Мінска - архікафедральны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі - сёння чакаў вернікаў у любы час дня...

Нон-стоп набажэнстваў і стаеначкі з Хрыстом, якога дзеці частавалі цукеркамі і мандарынкамі...

Святочны рэпартаж з новай каталіцкай лакацыі.

https://news.by/news/politika/v-sovmestnoy-molitve-veruyuschie-privetstvuyut-mladentsa-khrista-v-kostele-presvyatoy-devy-marii-v-minske
НАШЫ СВЯТЫ.
КАЛЯДЫ ПА-СМАРГОНСКУ.

🎄Католікі ўсяго свету з 24 на 25 снежня сустрэлі самую святую ноч у годзе - прыйшлі Каляды.

Вось фотарэпартаж са святочнай Святой Імшы ў Смаргонскім касцёле Святога Міхаіла Арханёла - у аб'ектыве карэспандэнта газеты"Светлы шлях".

#Смаргонь
2024/12/26 01:51:03
Back to Top
HTML Embed Code: