НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 24 снежня.
Перавага хмарнага надвор'я.
🌨 У асобных раёнах кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег, мокры снег.
Месцамі слабыя туман і галалёд,
⛸ На асобных участках дарог галалёдзіца.
🌬 Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра максімальная днём -3..+3°з.
У Мінску:
перавага хмарнага надвор'я.
🌨 Невялікія кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег) (верагоднасць ападкаў 60-70%).
Слабыя туман і галалёд,

Тэмпература паветра:
раніцай -2..-3 ° з,
днём каля 0,
увечары 0..-2°з.

НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
24 снежня - Нікан, Посная Куцця.
Праваслаўныя вернікі 24 снежня ўшаноўваюць памяць прападобнага Нікана Пячэрскага. Паводле пісанняў, ён быў навукоўцам-летапісцам і заснавальнікам храма і манастыра ў імя Прасвятой Багародзіцы ў Тмутаракані.
Па-народнаму ў Ніканаў дзень распальвалі вогнішчы, бо хацелі праславіць сонца. Але без асаблівай неабходнасці з дому не выходзілі і спаць клаліся крыху раней.
У беларусаў-каталікоў сёння – Посная куцця. Пачатак Каляд. У касцёлах -падрыхтоўка да Пастэркі, святочнага набажэнства. У хатах - чаканне Вігілійнай вячэры і дзялення аплаткамі.
Раней дзяўчаты варажылі ў гэты дзень пра замужжа. Насілі з песнямі "звязду". "Прыйшлі Калядкі – гаспадарам парадкі", "Калядкі – добрыя святкі: бліны ды аладкі".
Былі такія прыкметы:
🐦⬛️калі вароны вядуць сябе неспакойна, то будзе завіруха;
☁️калі на небе шмат аблокаў, то хутка пахаладае.
24 снежня імяніны ў Вікента, Данілы, Емяльяна, Лукі, Лявона, Мікалая, Нікана, Пятра, Феафана, Яна.

НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.

НАША ВЕРА.
ЕВАНГЕЛЬСКАЕ.
ХРЫСТОС НАРОДЗІЦЦА.
1⃣
Выйшаў ад Цэзара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі. Перапіс быў першы падчас панавання Квірынія ў Сірыі. І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад.
Пайшоў таксама і Юзаф з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давіда, званы Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда, каб запісацца з Марыяй, заручанай з ім, якая была цяжарнай.
Калі ж яны былі там, надышоў час нарадзіць Ёй. І нарадзіла Сына свайго першароднага, і спавіла Яго, і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе.
У той ваколіцы былі на полі пастухі, якія вартавалі ўначы свой статак. Раптам з’явіўся ім анёл Бога, і хвала Бога асвяціла іх, і вялікі страх ахапіў іх. І сказаў ім анёл: Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народа, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Бог. І вось вам знак: знойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях.
👇

2⃣
І раптам з’явілася з анёлам вялікае войска нябеснае, якое праслаўляла Бога і ўсклікала:
"Хвала на вышынях Богу,
а на зямлі спакой
людзям добрай волі."
Лк 2, 1–14
Разважанне да Божага слова.
Літургічнае святкаванне Хрыстовага Нараджэння дазваляе нам адзначаць гэту падзею не проста як гістарычнае здарэнне ў мінулым, а як праўду, актуальную для нас у кожны час. “У шатры ўлоння Марыі Хрыстус пасяліўся на дзевяць месяцаў; у шатры веры Касцёла – аж да сканчэння веку; а ў вернай душы, якая спазнае і любіць, Ён будзе трываць навекі вякоў”, абвяшчае бл. абат Ісаак, містык ХІІ ст.

3⃣
Папа Бэнэдыкт XVI падкрэсліваў важнасць маўчання, каб “засвойваць” словы Пана, скіраваныя да нас са старонак Бібліі. “Сёння вельмі важна часта паўтараць Божаму народу, што маўчанне – гэта каштоўнасць”, – піша Бэнэдыкт XVI (Verbum Domini, 66). “Ціхая ноч, святая ноч”, спяваем мы ў знакамітай каляднай песні. Менавіта цішыня неабходная для таго, каб Божае пасланне было пачута, а не згубілася ў патоку шуму інфармацыі, думак, пастаянных стымулаў.
Няхай Гасподзь дапаможа нам перажыць Ягонае нараджэнне ў той глыбокай радасці, якую дае ўважлівае ўслухоўванне ў цішыні ў пасланне Ягонай бязмежнай любові да нас.
@PrastoraMalitvy

ТБ-ЭФІР.
СУСТРАКАЕМ КАЛЯДЫ РАЗАМ !
У 21.45 у архікафедральным касцёле Мінска распачнецца ўрачыстае набажэнства да свята Божага Нараджэння.
Транслірваць дзею будзе Белтэлерадыёкампанія.
А наша рэпарцёрская здымачная група ўжо тут, рыхтуемся расказаць і паказаць атмасферу з месца падзеі - за некалькі хвілін да пачатку Пастэркі...
"Беларусь-1" і Першы інфармацыйны - у 21.00 мы ўжо ў эфіры...