Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
39426 - Telegram Web
Telegram Web
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЛІТАРАТУРНАЕ ЗНАЁМСТВА.

ПЯТРУСЬ БРОЎКА.

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае наведаць унікальную часовую экспазіцыю "Пятрусь Броўка без гальштука".
Выстава расказвае пра паўсядзённае жыццё народнага паэта, што звычайна застаецца па-за ўвагай афіцыйных біяграфічных звестак.

Асаблівы акцэнт зроблены на малавядомых эпізодах жыцця класіка: побыт, кур'ёзы з сябрамі, трапныя жарты. Гальштукі паэта, насуперак назве выставы, таксама экспануюцца.

Наведацца ў музей-кватэру Петруся Броўкі, што месціцца ў самым цэнтры сталіцы
(вул.К. Маркса, 30), можна штодзённа з 10 да 19 гадзін, акрамя панядзелка.
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

"Багдановічазнаўцы", звярніце ўвагу на новую кнігу ! Аўтар - супрацоўнік Літаратурнага музея імя М.Багдановіча.

АЎТАРСКАЕ ШЧЫРАВАННЕ.

"Здаецца атрымалася... і кніга выйшла якраз да дня народзінаў Максіма Адамавіча.

Знешнасць, творчая майстэрня, ліставанне, уласная бібліятэка, дзяцінства з гульнямі і казкамі, інтымныя перажыванні і жыццёвыя раздарожжы, сябры і паплечнікі, невядомыя публікацыі і згубленыя рабочыя напрацоўкі, смерць і змаганне з ёю... У выданні пра ўсё гэта і яшчэ пра ўсякае.

Тэксты папулярныя і навуковыя, то спадзяюся кожны зможа для сябе адшукаць нешта цікавае. А калі мая "спроба рэканструкцыі" падштурхне Вас да ўласных пошукаў і новых даследаванняў і адкрыццяў буду лічыць, што мэты дасягнуў цалкам.

Вялікі дзякуй Ірына Мышкавец, Elena Kniga, Роман Цимберов і яго выдавецтву, супрацоўнікам друкарні "Новапрынт" і ўсім датычным... "

#МіхаілБараноўскі
Сёння ў нас знакавая падзея – 80 гадоў са дня надання нашаму тэатру імя народнага паэта БССР Янкі Купалы 🥳📚

Дзякуючы нашым сябрам, Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы, мы можам даведацца таго, пра што і ведаць не маглі 🫢

Тры факты пра Янку Купалу і наш тэатр 👀

1️⃣ У 1890 годзе, калі будаваўся тэатр, сям’я Луцэвічаў жыла ў Мінску. Агні і музыка толькі што збудаванага гарадскога тэатра – яркае ўражанне 8-гадовага Яся Луцэвіча.
2️⃣ 23.06.1925 год – у тэатры адбыўся вечар, прысвечаны 20-годдзю літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы. Зачытана Пастанова СНК БССР аб прысваенні яму звання Народнага паэта Беларусі – упершыню ў гісторыі краіны. Юбіляр прачытаў верш “Шляхам гадоў”.
3️⃣ У 1982 годзе да 100-годдзя нараджэння Песняра калектыў таэтра прадставіў адмысловую сцэнічную кампазіцыю, прысвечаную любімаму паэту і драматургу – “Наш Купала”.

Мы ганарымся, што носім імя народнага паэта і класіка беларускай літаратуры ❤️

Генеральны партнёр 105-га сезона: ААТ “Белаграпрамбанк”
НАШЫ АСОБЫ.
ТАМАШ ЗАН.
ПАЭЗІЯ.

21 снежня -
дзень нараджэння паэта Тамаша ЗАНА (1796 - 1851).


Нарадзіўся ў фальварку Халецкаўшчына Вілейскага павету Мінскай губерні. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1815 г. паступіў на фізіка- матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Адзін з заснавальнікаў Таварыства філаматаў, прэзідэнт Таварыства філарэтаў. У 1823 г. арыштаваны і ў кастрычніку 1824 г. высланы ў Арэнбургскую фартэцыю, адкуль вызвалены 22 лістапада 1825 г. Сустрэў вядомага нямецкага прыродазнаўцу Аляксандра Гумбальта і пад яго ўздзеяннем займаўся даследаваннем Урала і Заўралля.

На падставе сваіх калекцый стварыў музей у Арэнбургу. Амаль дваццаць гадоў мусіў жыць паэт у расстанні з радзімай.Толькі ў 1840 г. атрымаў дазвол вярнуцца на Бацькаўшчыну. Памёр 7 ліпеня 1851 г. і пахаваны ў мястэчку Смаляны Аршанскага павета.

#ViktarKaval
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА ВЕДЫ.

🖌Благому грамацею і залатое пяро не дапаможа.
🌳Навука не ў лес вядзе, а з лесу выводзіць.
💪Хто веды мае, той мур зламае.
🤷‍♂Хто без навукі, той, як бязрукі.
🍞Хто навуку паважае - той заўсёды з ураджаем.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Ціха-ціха снег лажыцца
На палі і на лужок -
Гэта сон такі мне сніцца –
Ціхі, белы, як сняжок.

Завіруха завывае,
Свішча вецер за акном.
Сум трывожны набягае,
Студзіць душу халадком.

Так трашчыць мароз рыпучы,
Што на небе месяц змерз,
Але цёпла каля печы
Слухаць мне паленаў трэск.

А як сонейка засвеціць,
Заіскрыцца ўсё вакол.
Прыгажэй няма на свеце
Зімніх казачных дзянькоў."

( ЮЛІЯ ГУШЧЫНСКАЯ )

Субота. За вокнамі - холадна і ветрана, а ў хаце ўтульна і цяпло. Гарачая гарбата з цытрынай. Добрая кніжка. І можна пазней не класціся спаць, бо заўтра - выходны.

Але, калі заснем - давайце сніць снег, белыя завеі і крыштальныя ільды - можа так хутчэй прыцягнем да сябе сапраўдную зіму ў беласнежным уборы ?!

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️ !
ДОБРАГА ДНЯ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"На Новы год пасвяткаваць
У горад завітала ёлка.
Няцяжка мне было пазнаць
Зямлячку па яе іголках.

Па свежай зелені густой,
Па ўсім уборы саматканым.
Я быў сустрэчаю такой
Да глыбіні усхваляваны.

Я прывітаў яе хутчэй,
За што была яна,вядома,
Удзячна мне,і весялей
Мы разам пабрылі дадому.

I вось прыбраная стаіць
Яна ў пакоі і гаворыць
Пра дальнія лясы, гаі,
Знаёмыя палі, азёры;

Я доўга з ёю гаварыў,
Як госцю,частаваў багата,
Агні і зоры запаліў
На цёмных лапках расахатых... "

( МАКСІМ ТАНК )

Каб мы "не забыліся" пра Новы год ўжо з лістапада сталі з'яўляцца ўпрыгожаныя елкі. На вуліцах і праспектах, плошчах і ў гандлёвых цэнтрах,у кафэ...А калі плануеце паставіць навагоднюю ялінку ВЫ ? Пад каталіцкія Каляды ? Пад самае 31 снежня ? І якой,жывой ці штучнай аддаеце перавагу ? А можа хопіць букеціка "лапак" ?
Цікава...І радасна,што свята - усё бліжэй !
З дзяцінства засталося добрае чаканне Новага года ! Да яго - усяго 10 дзён !

Шчасліва пражыць сённяшні...

ДОБРАГА ДНЯ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРАСЛАЎ. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 22 снежня.

Воблачна з праясненнямі.
Па заходняй палове невялікія ападкі (мокры снег, дождж).
Месцамі слабыя туман
гол️ галалёд,
⛸️ на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны
💨 да парывістага.
Максімальная тэмпература паветра -1..+4°з.

У Мінску сёння:
воблачна з праясненнямі.
☂️ Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны
💨 да парывістага.
Тэмпература паветра:
раніцай і днём 0..+ 2 ° з,
увечары -1..+1°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

22 снежня - Ганна Зімовая.

На праваслаўным календары - дзень зачацця праведнай Ганнай Прасвятой Багародзіцы.

Таксама, па царкоўным календары 22 снежня памінаюць святую Ганну прарочыцу-маці прарока Самуіла, якая жыла за 1 100 гадоў да нараджэння Хрыстова.

Па-народныму сёння - Ганна Зімовая. Лічылася, што ў гэты дзень сонца памірае, а 25 снежня нараджаецца зноў. Беларусы выконвалі абрад "пераварочвання": абыходзілі хлявы, каб кожную жывёліну павярнуць галавой да выхаду, пераварочвалі кожную рэч у пунях, перамешвалі зерне. Паварочвалі гаспадарку "на лета і да росту". 21 і 22 снежня - ноч самая доўгая ў годзе.

Былі такія прыкметы:
🌞калі дзень сонечны, то на Новы год будзе сонца і мароз;
❄️калі дзень пахмурны, то на Новы год буд цёпла;

Сёння імяніны ў Васіля, Ганны, Сцяпана, Уладзіміра.
МАТУЛІН КАЛЯНДАР.
ДА НОВАГА ГОДА ЗАСТАЛОСЯ...10 ДЗЁН 🤩 !

З НАДЫХОДЗЯЧЫМ !

Новы год - нясу з дзяцінства, як самае любімае свята ! Не было ні разу, каб час з 31 снежня на 1 студзеня падаўся мне нецікавым, звычайным, бессэнсоўным, адным "з чарады" свят...

Гэта непаўторная энергія, калі людзі прыемна ўзбуджаны, на пазітыве... калі рыхтуеш па-святочнаму жытло і ставіш елку.., калі рупісся на кухні, каб нагадваць смакоццяў.., калі выбіраеш падарункі і апранаешся так, каб "дагадзіць" сімвалу года.., проста - калі падвынікоўваеш добрае- 2024 і марыш пра яшчэ лепшае-2025 і ўсё гэта - па-дзіцячаму шчыра, з верай у цуд...

Дзякуй Богу, што ёсць такі феномен - свята "Новы год", бо яно адрывае ад будзённасці, лечыць ад праблем і дапамагае хоць на кропелечку, на хвіліначку, на імгненне стаць лепей, стаць чалавечней і паглядзець на свет дзіцячымі вачыма...

На фота : мой школьны Новы год...
2024/12/25 13:07:16
Back to Top
HTML Embed Code: