МАТУЛІН КАЛЯНДАР.
ДА НОВАГА ГОДА ЗАСТАЛОСЯ...10 ДЗЁН 🤩 !
КОЛЕРЫ ГОДА ЗМЯІ :
БАРДОВЫ.
У працяг трэндавых колераў-2025 ніяк не абыйсціся без інфармацыі пра... колер БАРДО (ці вінны, ці спелай вішні, ці баклажанавы, бурачковы і іншыя варыяцыі...)
У сезоне восень-зіма 2024/2025 бардовы колер будзе галоўным — і подыумы ўхвалілі гэта. Hermès, Ferragamo, Duran Lantink і Mugler-некаторыя з брэндаў далучыліся да гэтай бясспрэчнай тэндэнцыі.
Гэты колер з'яўляецца сімвалам улады і багацця, але таксама паказвае на элегантнасць. Так што, нават калі ў модзе ціхая раскоша, насіць вопратку ці аксэсуары бардовага колеру ўсё роўна нармальна, гэта супер круты і супер гламурны выбар !
Якія колеру спалучаюцца з бардовым ?
Белы, блакітны, срэбны, шэры, бежавы...

ВЫБІРАЕМ ЯЛІНАЧКУ...
1⃣
З кожным годам становіцца ўсё больш і больш людзей, якіх хвалюе экалагічнасць пакупак. Навагодняя ёлка таксама ёсць у «трывожным» спісе. Лічыцца, што штучнае дрэва можа быць менш устойлівым, чым жывое.
Кіраўнік некамерцыйнай экалагічнай арганізацыі Nature Conservancy Біл Ульфелдэр мяркуе, што людзі павінны рабіць выбар у бок жывых дрэваў. На яго думку, не трэба адчуваць віну за спілаванае дрэва, бо гэта той рэсурс, які аднаўляецца.
Найлепшае, што робяць жывыя елкі (яшчэ да таго, як становяцца навагоднімі ёлкамі) — паглынаюць вуглякіслы газ з паветра і выдзяляюць кісларод.
Такім чынам, калі ўсё больш людзей будуць купляць менавіта жывыя елкі, то вытворцы стануць усё больш вырошчваць іх і тым самым спрыяць некатораму запавольванню глабальнага пацяплення. Натуральныя дрэвы можна выкарыстоўваць і пасля іх смерці: напрыклад, у шматлікіх краінах па заканчэнні свят елкі ідуць на ўгнаенне.
👇

2⃣
Штучныя дрэвы часцей за ўсе вырабляюцца з пластыку, у многіх выкарыстоўваецца полівінілхларыд, які патэнцыяльна шкодны для здароўя. Аднак ёсць даследаванні, якія паказваюць і карысць штучных елак перад жывымі.
Да прыкладу, даследаванне, якое праводзілася ў 2018 годзе, выявіла, што выкарыстанне штучных елак цягам мінімум пяці гадоў больш карыснае для навакольнага асяроддзя, чым пакупка жывой елкі кожны год.
У іншым даследаванні гаворыцца, што штучныя елкі наносяць менш шкоды прыродзе толькі тады, калі іх выкарыстоўваць каля 20 гадоў.

СТАРАДАРОЖСКАЯ ЦАЦКІ.
Старадарожскі Цэнтр рамёстваў правёў займальны семінар-практыкум, прысвечаны стварэнню навагодніх цацак.
Удзельнікі асвойвплі мастацтва вырабу ёлачных упрыгожванняў з ваты.
Семінар вяла Вольга Мікалаеўна Антонава, жыхарка Старых Дарог. Яна прадэманстравала свае працы і распавяла аб разнастайных тэхніках працы з ватай. Вольга Мікалаеўна таксама падзялілася каштоўнымі парадамі па стварэнні унікальных элементаў для будучых цацак.
Выраб цацак з ваты-гэта працяглы працэс, таму семінар будзе працягвацца яшчэ некалькі дзён.
Семінар-практыкум-выдатная магчымасць развіць творчыя здольнасці і стварыць святочны настрой сваімі рукамі. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да нас!
#ЦэнтрРаместваў
#СтарыяДарогі

ДА НОВАГА ГОДА ЗАСТАЛОСЯ...10 ДЗЁН ❄️ !
МІРСКІ ЗАМАК ЗДЗІВІЦЬ !
Чым будуць уражваць наведвальнікаў Мірскага замка на навагоднія святы ?
🔹Навагоднія майстар-класы па роспісу цацак
26 і 27 снежня,а таксама 3 і 4 студзеня галоўныя дэкаратары навагодніх ёлак Мірскага замка запрашаюць усіх жадаючых раскрыць свае творчыя здольнасці на майстар-класах па стварэнні арыгінальных ёлачных цацак.
🔹Дзіцячы Калядны баль "Зімовая казка».Дзяцей ад 6 да 12 гадоў запрашаюць 5 студзеня ў той жа раскошнай партрэтнай зале. Маленькіх удзельнікаў балю сустрэне вясёлы цырымоніймайстар, які навучыць танцам і бальных гульняў. У завяршэнні балю высакародныя дамы і адважныя рыцары атрымліваюць падарункі.
🔹" Калядны баль" для дарослых адбудзецца ў Партрэтнай зале 11 студзеня.
🔹Атмасферная навагодняя фотазона.Што за Новы год без яркіх эмоцый, захаваных на фота? Для ўсіх гасцей Мірскага замка падрыхтуюць атмасферную навагоднюю фотазону ў Слановай зале, якая пачне сваю працу ўжо з 20 снежня.
www.mirzamak.by

ДА НОВАГА ГОДА ЗАСТАЛОСЯ...10 ДЗЁН 🤩!
"СВЯТОЧНАЕ НАТХНЕННЕ".
Гродзенцы ладзяць абласную выставу да Каляд і Новага года "СВЯТОЧНАЕ НАТХНЕННЕ".
Сярод прадстаўленых работ - тэматычныя кампазіцыі і дэкаратыўныя пано, выкананыя тэхнікамі саломапляцення, лепкі з гліны, мастацкай апрацоўкі тэкстылю, вышыўкі, карункапляцення, мастацкага роспісу.
Зімовыя пейзажы і калядна-навагоднія замалёўкі, распісаныя сюжэты Раства акунаюць у ілюзорны свет міфічных вобразаў. У экспазіцыі шырока прадстаўлены галоўныя атрыбуты свята: традыцыйныя і экзатычныя елкі, упрыгожаныя цацкамі ручной работы; этналялькі ў вобразах калядоўшчыкаў, калядныя зоркі, выявы анёлаў, вянкі і званочкі.
Дзякуй вам, паважаныя майстры народнай творчасці, за захаванне традыцый і ўдалае спалучэнне з імі сучасных практык...
#НаталляРамановіч