Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
39495 - Telegram Web
Telegram Web
МАТУЛІН КАЛЯНДАР.
ДА НОВАГА ГОДА ЗАСТАЛОСЯ...10 ДЗЁН 🤩 !

ДЗІЦЯЧЫЯ "ЗАЛАТЫЯ" РУЧКІ - ДА НОВАГА ГОДА.

Хутка навагоднія святы, якія немагчыма ўявіць сабе без сувеніраў ручной работы!

У рамках акцыі "Нашы дзеці" майстры Слонімскага аддзела рамёстваў наведалі выхаванцаў Сацыяльна - педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна і разам зрабілі навагодні сувенір:
у тэхніцы дэкаратыўнага роспісу дзеці стваралі маляўнічыя навагоднія шары.


Самаробныя сувенірчыкі сталі цудоўным упрыгожваннем ялінкі !

#ГаннаЛыскавец
#СлонімскіРайцэнтрКультуры
НАВАГОДНЯЯ АФІША. МАГІЛЁЎ.
НАВАГОДНЯЯ АФІША. ВІЦЕБСК.
НАВАГОДНЯЯ АФІША. МАЗЫР. ГОМЕЛЬШЧЫНА.
НАВАГОДНЯЯ АФІША. БЕШАНКОВІЧЫ. ВІЦЕБШЧЫНА.
НАВАГОДНЯЯ АФІША. ГОМЕЛЬ.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Злятае ён, такі доўгачаканы,
Ні ў чым не вінаваты новы снег,
Да стомленай зямлі бясконца званы,
Цнатлівы на зусім кароткі век.

Вада й паветра – разам дасканаласць,
Мне раптам зразумець дапамаглі,
Сняжынак безумоўную адданасць
Адначасова небу і зямлі.

Няхай лятуць ды робяць сваю справу,
Ілье Каляднае святло ізноў
На кожнага , і мы не маем права
Губляць надзею, веру і любоў."

( АЛЕНА ЗАВАДСКАЯ )

Бачу праз вакно, як пайшоў у нас снег і ў двары забялела...
Што там будзе да раніцы - невядома. Але на ноч, на сон гэты снегапад суцішае і радуе. Лічаныя дні да калядна-навагодніх свят. Дай Бог, прынясуць яны і добрае надвор'е, і радасць..

ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️!

Да будзе заўтра !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Снег ды снег.
Марозік за акном.
I на небе не відны аблокі.
Пакідаю свой высокі дом,
Снег кранаю чысты і глыбокі.

Праз падэшвы не чуваць зямлі,
He чуваць асфальту і бетону.
Снежныя разлегліся палі,
Прыбяліўшы нават і варону.

Гэта час,
калі ў душу маю
Чысціня заходзіць найглыбока,
Калі ў тым,
каго не пазнаю,
Уяўляю светлага прарока."

( УЛАДЗІМІР МАРУК )

Зайку (Заек) пакідаем дома,хай глядзяць на снег-марозік праз вакно !

А самі - бяжым на працу, "у жыццё", па справах,
передкалядных-
пераднавагодніх клопатаў - цэлая "завея" !)

Я жадаю ВАМ, СЯБРЫ, каб усё ладзілася, а галоўнае, каб настрой быў па-сапраўднаму перасвяточны - ўзнёслы, бадзёры...

ДОБРАГА РАНКУ ❤️!

Хай шчасціць !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. СЛОНІМ. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЖЫРОВІЧЫ. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 23 снежня.

Перавага хмарнага надвор'я.
🌨 ️ На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж).
Месцамі слабыя туман і галалёд,
На асобных участках дарог галалёдзіца.
🌬 Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4-9 м / с.
Тэмпература паветра максімальная днём -3..+3.

У Мінску:
перавага хмарнага надвор'я.
🌨 Магчымы невялікі снег, мокры снег (верагоднасць ападкаў 30-40%).
Слабы галалёд,
На асобных участках дарог галалёдзіца.
🌬 Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4-9 м / с.
Тэмпература паветра:
раніцай -1 -3°з,
днём каля 0°з,
увечары -1 -3°С.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

23 снежня - Міна красамоўны.

Праваслаўныя хрысціяне ўшаноўваюць памяць святога Міны красамоўнага, які прыняў пакутніцкую смерць за Хрыста ў пачатку IV стагоддзя.

Ён быў добрым прамоўцай. Людзі прыслухоўваліся да Міны, заўсёды выконвалі яго парады і засцярогі. Таксама Міна лічыўся добрым лекарам. Многія прыходзілі да яго і прасілі дапамогі.

Лічыцца, што менавіта з 23 снежня пачынае павялічвацца дзень.Існавала павер'е : «са Святога Міны-цемра ад нас міма».

У некаторых мясцінах людзі стараліся шчыльна зачыняць вокны і дзверы ў хатах – лічылася, што нячыстая сіла ў гэты дзень шукае магчымасць пралезці з вуліцы ў жытло.

Была такая прыкмета:
❄️калі сарокі лётаюць побач з хатамі або лезуць пад страху – чакай завіруху.

Сёння імяніны ў Аляксандра, Аляксандры, Аляксея, Анатоля, Ангеліны, Аўдоцці, Ганны, Рыгора, Івана, Канстанціна, Лаўрэна,
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
ТБ-ПРАЕКТЫ.
"СІЛА ВЕРЫ" : КАТАЛІЦКАЯ.

ДА 25-ГОДДЗЯ ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ.

Біскуп, які праспяваў нам калядкі пад гітару - гэта Алег Буткевіч кіраўнік Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі !

Да свята Божага Нараджэння мы запісалі грунтоўнае інтэрв'ю з прэлатам.

Віцебск.Зыходзячы год - юбілейны для каталіцкай тэрытарыяльна-адміністратыўнай адзінкі. Ёй споўнілася чвэрць стагоддзя.

Глядзіце ў новай серыі тэлепраекта "СІЛА ВЕРЫ" у бліжэйшыя пятніцу і суботу.
ТБ-ПРАЕКТЫ.

ТРАНСЛЯЦЫЯ СА СВЯТА БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ Ў КАТОЛІКПЎ.

Белтэлерадыёкампанія арганізуе трансляцыі калядных набажэнстваў.
👇

Да свята Божага Нараджэння па календары каталіцкай канфесіі ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі 24 і 25 снежня пройдуць трансляцыі ўрачыстых набажэнстваў з Мінска і Ватыкана.

На калядную Куццю, 24 снежня, на тэлеканале "Беларусь 1" у 21.45 пачнецца трансляцыя святочнай службы са сталічнага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Узначаліць набажэнства мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

Адразу пасля ў 23.30 тэлеканал пакажа калядную службу з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францыска.

25 снежня ў 8.50 на тэлеканале "Беларусь 1" арцыбіскуп Юзаф Станеўскі павіншуе вернікаў з Раством Хрыстовым.

У 15.35 тэлеканал "Беларусь 3" пакажа пасланне і благаслаўленне Папы Францішка "Гораду і свету" з Ватыкана.

#Белтэлерадыёкампанія
2024/12/24 12:54:19
Back to Top
HTML Embed Code: