MAZEJKA Telegram 224
Міграцыйны крізіс, ад якога паміраюць

Навіна пра смерць польскага памежніка, якога параніў мігрант на мяжы з Беларуссю, з'явілася ўжо пасля таго, як я даў каментар Белсату, што пагаршэнне сітуацыі на польска-беларускай мяжы дадае польскім уладам больш разумення, што пагроза з боку Менску ёсць, што рэжым Лукашэнкі «небяспечны не толькі для саміх беларусаў, але і для палякаў».

Цяпер гэтага разумення будзе яшчэ болей, нажаль коштам яшчэ аднаго чалавечага жыцця. Але ўсе тэзы з матэрыяла актуальныя, то прывожду іх тут.

Вадзім Мажэйка, каардынатар «Нашай візіі», заявіў, што «ў такой напружанай атмасферы, якая цягнецца некалькі гадоў», было пытаннем часу, калі ад дзеянняў мігрантаў будуць параненыя ахоўнікі польскай мяжы. Але тое, што гэты крызіс працягваецца і прыводзіць да такіх наступстваў, – гэта «выбар і адказнасць беларускага рэжыму», сказаў ён.

Беларускі аналітык нагадаў, што ўлады Беларусі не толькі прывозяць мігрантаў у краіны, але і ствараюць такія ўмовы, каб выпіхнуць гэтых людзей у Польшчу, не даюць магчымасці вярнуцца назад. У выніку чаго тыя «раздражнёныя, злыя і напужаныя».

«Мігранты на мяжы могуць сябе адчуваць у безвыходнай сітуацыі. Маўляў, калі яны зараз не прарвуцца ў Польшчу, то іх там ужо ззаду паб’юць, калі яны вернуцца», – заявіў Мажэйка, падкрэсліўшы, што гэты ціск разам з тым не здымае адказнасці з саміх мігрантаў, бо яны «дарослыя людзі» і павінны адказваць за свае злачынствы.

На думку аналітыка, зменшыць ціск на польскую мяжу магла б інфармацыя пра тое, як гэтыя мігранты маглі б легальным чынам трапіць у Польшчу і звярнуцца з хадайніцтвам па прытулак.

Мажэйка падкрэсліў, што з актыўнасці мігрантаў бачна, што іх дзеяннямі кіруюць з Менску. У прыватнасці, яны карэлююць з дзеяннямі і заявамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і ўладаў суседніх краінаў, дадаў ён.

«Разам з тым заўжды могуць быць нейкі інцыдэнты, не за кожным чалавекам фізічна, канешне, Лукашэнка стаіць. У любы момант любы чалавек можа спрабаваць перайсці мяжу, кагосьці парэзаць нажом – гэта не значыць, што яму такі загад асабіста даў Лукашэнка», – падкрэсліў аналітык.

Мажэйка мяркуе, што Менск у пытаннях міграцыйнага ціску на мяжу каардынуе свае дзеянні з Масквой, хоць і «цяжка сказаць, хто каму стаў прыкладам». Напрыклад, таму, што дзеянні мігрантаў на расейска-фінскай мяжы паўтарылі падзеі на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу. Тым не менш, Мажэйка не выключае, што калі «Пуцін захоча, каб Менск, умоўна, ў гэты тыдзень больш паціснуў на польскую мяжу, а ў гэты – на літоўскую», рэжым Лукашэнкі бы гэта зрабіў. Гэта не такая ўжо і «вялікая паслуга» ў параўнанні з дапамогай у вайне ва Украіне, сказаў ён. «Мне здаецца, тут супраца двух дыктатараў вельмі навідавоку», – падкрэсліў аналітык.

На думку Мажэйкі, пагаршэнне сітуацыі на польска-беларускай мяжы дадае польскім уладам больш разумення, што пагроза з боку Менску ёсць, што рэжым Лукашэнкі «небяспечны не толькі для саміх беларусаў, але і для палякаў». Аднак, дадаў ён, недастаткова было б проста ўзмацняць ахову мяжы. А ўводзіць новыя абмежаванні не супраць рэжыму, а супраць беларусаў, як напрыклад, закрыццё мяжы – бязглузда.

«Ціснуць трэба на рэжым. Інструментаў ціску застаецца шмат. Шмат шчылінаў у санкцыях, якія ўжо ўведзеныя, не перакрыта. Шмат ускоснага экспарту ідзе», – нагадаў аналітык.

tgoop.com/mazejka/224
Create:
Last Update:

BY МОЖЕЙКО / MAŽEJKA

Share with your friend now:
tgoop.com/mazejka/224

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

The Channel name and bio must be no more than 255 characters long How to create a business channel on Telegram? (Tutorial) Joined by Telegram's representative in Brazil, Alan Campos, Perekopsky noted the platform was unable to cater to some of the TSE requests due to the company's operational setup. But Perekopsky added that these requests could be studied for future implementation. End-to-end encryption is an important feature in messaging, as it's the first step in protecting users from surveillance.
from us

Telegram МОЖЕЙКО / MAŽEJKA
FROM American