У вас таксама лета асацыюецца з гукам трымера і пахам травы? Гарады выкошваюць цалкам, мы да гэтага прывыклі. Але ці варта гэта рабіць? 🤔
Вы дакладна чулі мноства прычын, чаму касіць траву важна: ад барацьбы з неахайнасцю да абароны ад кляшчоў. Вядома, ёсць участкі, дзе касіць трэба, — зоны, якімі мы актыўна карыстаемся, напрыклад, лужкі каля дамоў, дзе мы займаемся ёгай ці гуляем з дзецьмі.
Але ці сапраўды патрэбна ўвесь час выкошваць у нуль неэксплуатаваныя зоны каля дарог, схілы і г.д.?
Давайце разбірацца, што даюць «неідэальныя» няскошаныя газоны? 🌾🌱
Як могуць выглядаць разнатраўныя газоны, паказваем у картках 👉
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☀️ Як там ваша лета, даражэнькія ўрбаністкі і ўрбаністы? Дзе шукаеце матывацыю, каб працаваць у такую спякоту?
Мы вось вырашылі дадаць лёгкасці і пачаць новую рубрыку #штонатхняе. 🤗
Раз на месяц мы будзем расказваць пра тое, што нас натхняе рабіць нашу працу: праекты, падкасты, артыкулы, выставы, людзей і шмат чаго іншага!
Заклікаем і вас далучыцца, дзяліцеся ў каментарах класнымі момантамі пра горад, якія вас натхнілі апошнім часам. 😍
Паехалі, мы пачнём!
🤌 Што натхняла каманду Менскай урбаністычнай платформы ў чэрвені?
1️⃣ Rendair — нейрасетка, якая робіць прыгожыя архітэктурныя рэндары з тэксту / чарцяжа / скетча і нашмат лепей за вядомыя Midjourney і Stable diffusion спраўляецца з архітэктурай.
2️⃣ Queer Urban Design: Planning for Inclusive Cities — артыкул пра важнасць стварэння бяспечных і інклюзіўных прастор, у тым ліку для прадстаўн_іц ЛГБТ + кам'юніці, і пра сумесную працу з квір-людзьмі з рознымі ідэнтычнасцямі на ўсіх узроўнях гарадскога планавання.
3️⃣ Der Zollverein Park — ландшафтны праект ад студыі Die Planergruppe на месцы былой каменнавугальнай шахты Zeche Zollverein. Мэтай гэтага праекта было адкрыццё публічнай прасторы для наведвальні_ц пры мінімальным умяшанні ва ўжо створаны гісторыяй кантэкст.
4️⃣ Child-responsive Urban Policies, Laws and Standards: a Guidance — полісі ад ААН-Хабітат і ЮНІСЕФ па гарадской палітыцы, законах і стандартах, якія ўлічваюць інтарэсы дзяцей. У дакуменце вы знойдзеце набор глабальных рамак па правах дзіцяці, патрэбных для надання дзецям роўнай каштоўнасці і гарантавання ім патрэбнай абароны і магчымасцяў для ўдзелу.
5️⃣ «Краснуха — раён, якога няма?» — выстава ў Вільнюсе пра адзін з першых раёнаў у рэгіёне, спраектаваны даступным для людзей з парушэннямі зроку, але больш вядомы сваёй адметнай атмасферай. Праз карты, макеты і фота можна пабачыць прастору раёна такой, якой у розныя дзесяцігоддзі яе бачылі жыхар_кі і спецыяліст_кі.
Спадзяёмся, аднойчы будзе створана нешта падобнае пра Серабранку, Зялёны Луг ці іншы ваш і наш любімы раён. ❤️
Мы вось вырашылі дадаць лёгкасці і пачаць новую рубрыку #штонатхняе. 🤗
Раз на месяц мы будзем расказваць пра тое, што нас натхняе рабіць нашу працу: праекты, падкасты, артыкулы, выставы, людзей і шмат чаго іншага!
Заклікаем і вас далучыцца, дзяліцеся ў каментарах класнымі момантамі пра горад, якія вас натхнілі апошнім часам. 😍
Паехалі, мы пачнём!
Спадзяёмся, аднойчы будзе створана нешта падобнае пра Серабранку, Зялёны Луг ці іншы ваш і наш любімы раён. ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Наша каманда дасылае віншаванні і вельмі хоча паказаць вам, што кожны з гэтых гарадоў непаўторны: 1 горад — 1 цікавостка!
І вы таксама дзяліцеся сваімі цікавосткамі пра гэтыя гарады ў каментарах!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM