Telegram Web
Мы з нецярпеннем чакаем вас на нашым мерапрыемстве, якое прысвечана раслінам у горадзе, і ўжо рыхтуем расаду для варкшопа па стварэнні гарадскога агародзіка! 🤗🪴

А вы гатовы да цёплага вечара, напоўненага ведамі і натхненнем? 🥹

Што вас чакае?

🌱 Тры займальныя лекцыі пра гарадское азеляненне і гарадскія агародзікі ад спецыяліст_ак з Літвы і Беларусі.
🌱 Сумесны варкшоп па высадцы раслін на тэрасе — разам створым гарадскі агарод з элементамі арт-інсталяцый!
🌱 Нэтворкінг-сесія з асабістымі гісторыямі пра расліны.

Сустракаемся:
📅 7 чэрвеня | 20:00–01:00 | Gedimino pr. 28, Вільнюс
🗣 Мова івэнту: ангельская (асноўная), беларуская, руская, літоўская.
Уваход вольны.

Мерапрыемства з’яўляецца часткай праграмы Ночы культуры ў Вільнюсе ў блоке Culture in Exile 「BELARUS」, у якім мы ўдзельнічаем разам з Інстытутам Гётэ і рознымі беларускімі ініцыятывамі. Таму глядзіце поўную праграму і далучайцеся да іншых класных івэнтаў, прысвечаных беларускай культуры, мастацтву і сацыяльнай актыўнасці!

#kulturosnaktis #čulturenight
Ужо заўтра сустракаемся на нашым івэнце, які прысвечаны раслінам у горадзе! 🍀

🔤 Што будзем рабіць?

— Слухаць цікавыя лекцыі пра гарадское азеляненне і гарадскія агародзікі.
— Браць удзел у варкшопе па высадцы раслін — разам створым гарадскі агародзік.
— Піць ліманад і частавацца прысмакамі на летняй тэрасе. 💡
— Знаёміцца, дзяліцца досведам і ўсмешкамі.🫰

👋 Пабачымся 7 чэрвеня, 20:00–01:00, Gedimino pr. 28, Вільнюс, тэраса на 4 паверсе.
Мова івэнту: ангельская (асноўная), беларуская, руская, літоўская.
Удзел бясплатны.

Прыходзьце, будзем вельмі рады нарэшце сустрэцца афлайн! ❤️

Мерапрыемства з’яўляецца часткай праграмы Culture in Exile 「BELARUS」, якая рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Інстытутам Гётэ і некалькімі беларускімі ініцыятывамі.

P.S. Будзем удзячныя ўсім, хто зможа падзяліцца інфармацыяй пра івэнт!
#kulturosnaktis #čulturenight
Вітанкі! А як часта вы робіце фота і відэа іншых людзей? І як вы ставіцеся, калі вас здымаюць без вашага дазволу? Мы рэдка задумваемся, што дзяржава здымае нас штодзень і штогадзіны і хоча бачыць ледзь не кожны наш крок. 📸

Таму сёння ў картках разбіраемся, што такое CCTV. 👉

#простапрагарады
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Наш івэнт пра гарадское азеляненне быў цудоўным! Зусім хутка падзелімся яркімі момантамі і фота. ❤️

А пакуль хочам расказаць вам, што такое гарадскі агарод і падзяліцца класнымі ідэямі, якія натхняць вас на стварэнне ўласнага зялёнага кутка ў горадзе! 🪴🌿

👇

Гарадскі агарод — гэта прастора, на якой гараджане і гараджанкі вырошчваюць кветкі, гародніну і іншыя расліны. Гарадскія сады і агароды дапамагаюць выкарыстоўваць гарадскія пусткі з карысцю, а таксама фарміруюць моцныя супольнасці з жыхароў і жыхарак.

Калі вы не жывяце каля вялікага транспартнага вузла і ваш раён не мае славы самага забруджанага ў горадзе, то прадукты, вырашчаныя ў гарадскім садзе ці агародзе, можна і трэба есці! 🥬

Беларускім гарадам сапраўды не хапае такіх прастор, але вы можаце гэта выправіць!
Вось некалькі добрых прыкладаў гарадскіх агародаў:

1. Берлінскі Prinzessin Garten. Гэта вялікі гарадскі агарод з моцным кам'юніці. На іх сайце можна даведацца пра мерапрыемствы і пра тое, як іх рабіць.

2. Idėjų lysvė у Вільнюсе — бліжэйшы да Беларусі варыянт. Іх старонкі на Facebook і Instagram, дзе можна прасачыць, як эвалюцыянуе іх сацыяльны парадак дня і якую агратэхніку яны выкарыстоўваюць. А таксама падглядзець цікавыя тэхнікі для прыцягнення гасцей.

3. Праект «Самасад» кіеўскай супольнасці «Падаляначка».

4. Добрыя выпускі перадачы «Big dreams small spaces» пра гарадскі ці грамадскі агарод:
Пра цяжкасці, радасці, адказнасць і тое, як зрабіць;
Пра сад для школы і што ў ім трэба дзецям.

Каб даведацца, як арганізаваць гарадскі агарод, як выбраць канструкцыю, а таксама як выбраць грунт і ўгнаенні, звярніцеся да нашага бота: @Miensk_urban_bot
2024/08/15 10:49:50
Back to Top
HTML Embed Code: