Telegram Web
У рамках праграмы Culture in Exile 「BELARUS」 наша каманда арганізавала мерапрыемства, якое было прысвечана тэме раслін у горадзе. Гэта быў вечар напоўнены ўтульнасцю і цяплом.

🌾 Gabrielė Janilionytė правяла натхняльную лекцыю пра гарадское садаводства ў Літве і паказала, як гарадскія агароды могуць змяніць нашыя прасторы.

🌾 Марыя Сума падзялілася важнымі думкамі пра экафемінізм і яго значэнне ў барацьбе з экалагічнымі крызісамі і гендарнай няроўнасцю.

🌾 Лізавета Чэпікава расказала пра тактыльныя сады і значэнне садаводства ў адукацыі дзяцей і падзялілася прыкладамі беларускіх праектаў.

🌧 Нягледзячы на дождж, мы ўсё ж такі правялі варкшоп па пасадцы раслін. Нашы адважныя ўдзельніцы стварылі гарадскі сад на тэрасе, дзе ўжо з'явіліся першыя ягады суніцы! 🍓 Ва ўзнагароду ўсіх чакаў цытрусавы ліманад, які прыгатавала наша каманда.

Дзякуй усім, хто прыйшоў і зрабіў гэты вечар асаблівым. Мы ўжо з нецярпеннем чакаем наступных сустрэч і новых сумесных імпрэз! ❤️

Фота: @minskurban, Goethe-Institut Litauen / Anton Turkou.

#kulturosnaktis #čulturenight #kultūrosnaktis2024 #coolnaktis
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Уявіце сабе горад, дзе кожны і кожная мае права голасу ў справе яго развіцця, дзе грамадскія прасторы яркія і інклюзіўныя, а жыллё, транспарт і выгоды даступныя для ўсіх. 🤩 Гэта і ёсць права на горад!

Але што менавіта прадугледжвае гэты падыход і як ён з'явіўся, разбіраемся ў рубрыцы #простапрагарады
👀 Касіць ці не касіць? Пытанне, актуальнае для ўсіх беларускіх гарадоў.

У вас таксама лета асацыюецца з гукам трымера і пахам травы? Гарады выкошваюць цалкам, мы да гэтага прывыклі. Але ці варта гэта рабіць? 🤔

Вы дакладна чулі мноства прычын, чаму касіць траву важна: ад барацьбы з неахайнасцю да абароны ад кляшчоў. Вядома, ёсць участкі, дзе касіць трэба, — зоны, якімі мы актыўна карыстаемся, напрыклад, лужкі каля дамоў, дзе мы займаемся ёгай ці гуляем з дзецьмі.
Але ці сапраўды патрэбна ўвесь час выкошваць у нуль неэксплуатаваныя зоны каля дарог, схілы і г.д.?

Давайце разбірацца, што даюць «неідэальныя» няскошаныя газоны? 🌾🌱

✔️ Атрыманне кіслароду: добры луг паглынае больш вуглякіслага газу і дае значна больш кіслароду, чым выкашаная пад корань зялёная прастора.

✔️ Зніжэнне тэмпературы летам: не толькі дрэвы і кустоўе, але і высокая трава дапамагаюць змяншаць эфект «гарадской цеплавой выспы», зніжаючы тэмпературу паветра ў горадзе.

✔️ Паляпшэнне якасці глебы: высокая трава дапамагае ўтрымліваць вільгаць у глебе, што зніжае патрэбу ў дадатковым паліве і стварае спрыяльныя ўмовы для дажджавых чарвякоў і мікраарганізмаў, якія фарміруюць урадлівы глебавы пласт.

✔️ Захаванне біялагічнай разнастайнасці: расліны, якія квітнеюць, прыцягваюць пчол, матылькоў і іншых насякомых, якія адыгрываюць ключавую ролю ў экасістэме. А, напрыклад, дзьмухаўцы, з якімі так актыўна змагаюцца на траўніках у беларускіх гарадах, — важны корм для птушак.☝🏻

✔️ Натуральны фільтр ад пылу: Высокая трава і разнатраўе дзейнічаюць як прыродныя фільтры, затрымліваючы дробны пыл і забруджанні.🍃

✔️ Эканамічная выгада: Разнатраўе амаль не патрабуе догляду і сродкаў на яго падтрыманне. Трэба проста дазволіць прыродзе рабіць сваю справу. Газоны ж патрабуюць сталага догляду: іх трэба касіць, падкормліваць і паліваць, каб яны не выглядалі як выпаленая зямля.

Як могуць выглядаць разнатраўныя газоны, паказваем у картках 👉

🔤 Што думаеце, ці варта падстрыгаць газон? Напішыце свае думкі ў каментарах!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/08/15 10:44:21
Back to Top
HTML Embed Code: