Telegram Web
"30 год дыктатуры" - выстава беларускага дызайнера Артура Вакарава ладзіцца ў Варшаве

Выставу можна наведаць у Музеі Вольнай Беларусі да 5 лютага.
Усе больш пар рэгіструюць шлюб з цырымоніяй на роднай мове

За 2024 год у Беларусі было зарэгістравана больш за 32,6 тысяч шлюбаў у святочнай абстаноўцы, што на 7 тысяч меней у параўнанні з 2023 годам.

Пры гэтым, больш пар аддаюць перавагу правядзенню цырымоніі на беларускай мове і з выкарыстаннем элементаў традыцыйнага беларускага вяселля.
У вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна затрыманы экс-кандыдат у дэпутаты, блогер-правакатар, фермер Юры Ганцэвіч

Калісці Юры браў удзел у роліках Сяргея Ціханоўскага. Таксама фермер балатаваўся ў палату прадстаўнікоў у 2019 годзе.

Пазней Ганцэвіч пачаў вясці свой блог, дзе змяніў палітычную пазіцыю на праўладную. Адметна тое, што мужчына пачаў выкарыстоўваць правакацыі дзеля спагнання грошай з суразмоўцаў.

Зараз жывёлы затрыманага фермера застаюцца без нагляду.
Зафіксаваны першыя спробы сфатаграфаваць бюлетэні

Пра гэта паведаміла так званая федэрацыя прафсаюзаў. Як сцвярджае арганізацыя, спробы сфатаграфаваць запоўнены бюлетэнь былі выяўлены на дзвух участках, але камісія "сваячасова адрэагавала".

Цяпер ЦВК пагражае беларусам штрафамі за здымкі бюлетэня падчас галасавання. Таксама забараняецца выносіць бюлетэнь з выбарчага ўчастку.
Есць рэчы, пра якія цяжка пісаць, але складаныя ўмовы нашага часу патрабуюць рабіць гэта

Гісторыя Максіма. Максім - малады хлопец з Украіны. Ад самага пачатку рэпрэсій ён у першых шэрагах быў тым, хто дапамагаў беларусам, якія ратаваліся ад лукашэнкаўскага тэрору ва Украіне. Максім казаў: "Я не разбіраюся ў вашай палітыцы, але мне важна дапамагаць людзям". І ён рабіў гэта самааддана, прыкладаючы ўсе намаганні.

Потым - вайна. Максім не застаўся ў баку. Менавіта ён быў адным са стваральнікаў Беларускага Аўтапалка. Дзякуючы гэтаму хлопцу мы робім сваю беларуска-украінскую справу і дапамагаем нішчыць расейскага акупанта.

Нават, калі Максім пайшоў ваяваць, ён не забываўся пра дапамогу беларусам - на столькі яго сэрца баліць аб нашай справе.

Пяць дзён таму, ваяр страціў дзве нагі ў бітве з расейскім акупантам.

Давайце падзякуем гэтаму чалавеку за яго добрыя ўчынкі і светлую душу.

Дапамагчы: https://send.monobank.ua/jar/3rkfrudxWQ

Найхутчэйшай рэабілітацыі і моцу, Макс!
Крыху аб студзеньскім надвор'і ў Беларусі

Хтосці збірае моркву ў агародзе, хтосці ходзіць у лес па грыбы, ну а камусьці падабаюцца жоўтыя зімовыя ружы.
Кіраўнік ЦВК Карпенка запэўнівае, што ўжо 15 беларусаў прыехалі з-за мяжы, каб прагаласаваць

І гэта на другі дзень датэрміновага галасавання!

Страшна падумаць, колькі "прыехаўшых" беларусаў будзе ў асноўны дзень "выбараў". З фантазіяй назначэнцаў - ня менш за мільён.

Нагадаем, за межамі Беларусі адсутнічаюць выбарчыя ўчасткі. Беларусам замежжа прапануюць прыехаць на Радзіму, калі яны хочуць прыняць удзел у галасаванні. Для гэтага створана шэсць выбарчых участкаў.
‼️Далучайцеся да трансляцыі слухання Каардынацыйнай рады! Трансляцыя прысвечана злачынствам рэжыму Лукашэнкі

Парадак дня:

Ключавыя сведчанні;

Абмеркаванне рэпрэсій;

Магчымыя крокі па прыцягненні вінаватых за тэрор у Беларусі да адказнасці

Гэта важна дзеля ўсіх пацярпелых за праўду і справядлівасць. Не мусім заставацца ў баку!

https://www.youtube.com/live/4k-R89wc1TA?si=c__Hkr7GnKw0FIka
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
‼️ Асцярожна, фэйк!

Ад імя ініцыятывы "Сумленныя людзі" распаўсюджваюцца публікацыі з заклікам перайсці па спасылцы, дзеля таго, каб прыняць удзел ў альтэрнатыўным падліку галасоў на "выбарах". Усё гэта - спроба скрасці вашы асабістыя дадзеныя!

‼️У 2025 годзе альтэрнатыўны падлік галасоў правадзіцца ня будзе!

Калі ласка, дбайце пра сваю лічбавую бяспеку!
Мая Краіна Беларусь
Учора апублікавалі дадзеныя, сёння - крымінальная справа

Так званая генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да BELPOL за публікацыю больш 10 000 імёнаў сябраў выбарчых камісій.

"Наўмысны, незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных больш за дзесяці тысяч грамадзян, якія з'яўляюцца членамі выбарчых камісій і назіральнікамі пры правядзенні электаральнай кампаніі 2025 года",
- гаворыцца ў заяве пракуратуры.

Дзеянні BELPOL кваліфікаваны па ч.1 арт. 203-1 КК.
Чамусці не здзівілі 🤷‍♂

Згодна крыніцам ў Бруселі на якія спасылаецца @radiosvaboda, Венгрыя і Славакія адмовіліся падпісаць сумесную заяву Еўразвязу а непрызнанні выбараў у Беларусі.

Орбан і Фіцо - аматары еўрапейскай дыктатуры.
Праз даносчыцу Бондараву ў Ляхавічах будуць судзіць настаўніцу

Таццяна Крапіневіч - завуч Ляхавіцкай гімназіі. Бондарава данесла на жанчыну абвінаваціўшы яе ў тым, што Таццяна "прайшла антыдзяржаўныя і дзярждэпаўскія курсы". Гаворка Бондаравай ідзе аб адукацыйнай арганізацыі EdCamp Belarus; што тычыцца "дзярждэпа" - гэта ініцыятыва "Настаўнік для Беларусі".  "Настаўнік для Беларусі" была створана для падтрымкі таленавітых педагогаў, якія едуць працаваць у розныя рэгіёны краіны.

У 2023 годзе Таццяна Крапіневіч стала пераможцай абласнога этапу конкурсу "Настаўнік года Беларусі".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калі выпадкова запусцілі ў лукашэнкаўскія пакоі і трэба рабіць выгляд, што займаешся важнымі перамовамі

Шчыра кажучы, не самая лепшая нагода для гонару.
Нібыта 27,15% ужо прагаласавалі датэрмінова

Казкі венскага лесу нэрвова паляць у баку.
Лукашэнка - ніхто, Бондарава - усе

Лукашэнка павінна быць сорамна, калі інфаказачка Бондарава мае ўплыў на грамадства куды больш, чым прэзідэнт

Гэта Вольга Бондарава наракла на смерць мастака Алеся Пушкіна; Бондарава - ініцыятар закрыцця беларускай выставы ў Менску. Тая ж самая асоба здае ў карныя органы лепшых педагогаў краіны.
Што робіць Лукашэнка і яго адміністрацыя? Як хлопчыкі паглынаюць і даюць усякай мярзоце здзеквацца над лепшымі людзьмі краіны.
Лукашэнка - гэта і ёсць Бондарава, толькі пераапранутая ў гальштук.
І потым ня трэба казаць: "Мы ж ня ведалі".
2025/01/24 07:57:54
Back to Top
HTML Embed Code: