tgoop.com/mostplus/220
Last Update:
Апошнім часам мы атрымліваем пытанні пра тое, колькі ж трэба чакаць вынікаў рашэння экспернага журы па вашых заяўках на MOST+.
Таму нагадваем: пасля таго, як вы запоўнілі і адаслалі форму на партале Гётэ-Інстытута і вам прыйшоў аўтаматычны ліст-пацверджанне пра тое, што мы яе атрымалі, экспертнае журы будзе ацэньваць вашу заяўку цягам аднаго месяца. У выпадках, калі мы атрымліваем вельмі шмат заявак (як цяпер), гэты працэс можа зацягнуцца нават трошкі больш.
Як толькі журы выстаўляе свае адзнакі, вы атрымліваеце на электронную скрыню адмысловы ліст.
І далей яшчэ адзін месяц сыходзіць на тое, каб заключыць дамову, скарэктаваць дэталі паездкі, купіць квіткі і г.д.
Падкрэсліваем, MOST+ можа пакрыць толькі тыя выдаткі на вашу прафесійную паездку, якія будуць здзейснены пасля падпісання дамовы.
Падрабязнасці чытайце ТУТ.
Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
BY MOST — Стажыроўкі ў ЕС для беларусаў і беларусак

Share with your friend now:
tgoop.com/mostplus/220