Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
Вітанкі, сябры! 🤗
Вельмі жадаем падзякаваць Паліну за яе цудоўную лекцыю пра экалогію, вясёлыя экалагічныя гульні, шыкоўныя адказы на шматлікія пытанні ад нашых вучняў. ❤️
Мы даведаліся пра тое, як магчыма нават з-за мяжы дапамагаць у вырашэнні экалагічных праблем у Беларусі. Калі вы таксама жадаеце дапамагчы, напрыклад вы ведаеце што ў вашым горадзе высякаюць дрэвы, ці руйнуюць цудоўны дзікі луг, ці бяда з якасцю вады ў рацэ, але не ведаеце што і як зрабіць - паглядзіце інфармацыю на сайце Зялёнага тэлефона, а яшчэ лепей далучайцеся да Зялёнага чата. Там вы зможаце задаць свае пытанні і адразу атрымаць адказ, ці абмеркаваць, ці нават параіць і падзяліцца сваім досведам.

Вось спасылкі:
Зялёны тэлефон - https://greenphone.help
Зялёны чат - https://www.tgoop.com/zialonychat
Далучайцеся! 🥰
Вітанкі, сябры! 🤗
Ці жадалі вы калі-небудзь пачаць займацца каратэ? Калі так, то ў нас добрыя навіны!
На чарговыя заняткі да нас у госці завітае Аліна Бабына - трэнерка па каратэ! 🥳
Мы пазнаёмімся з Алінай, даведаемся пра яе шлях у каратэ, пагутарым пра спорт увогуле. Аліна адкажа на вашыя запытанні, і, магчыма, вы нарэшце зробіце той апошні крок каб далучыцца да цудоўнага свету ўсходняга адзінаборства. ☺️

10 лютага 2024
14:00
Pils iela 21.
Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, даражэнькія! 🤗
21 лютага ўвесь свет святкуе Міжнародны Дзень роднай мовы. Цягам гадоў у беларускай адукацыйнай супольнасці склалася традыцыя - пісаць дыктоўку ўсім разам.

 Колькі год запар курсы "Мова Нанова" прыяднаюца да гэтай традыцыі.  Сёлета не выключэнне. 

Гэтым разам дыктоўка прысвечана 100-годдзю са дня нараджэння Васіля Быкава, выбітнага беларускага пісьменніка.

На занятках мы, акрамя дыктоўкі, прыгадаем біяграфію пісьменніка і яго самыя вядомыя творы. 
У якасці тэксту для напісання дыктоўкі мы абралі даволі цікавы невялічкі твор. Паколькі твор невялікі, мы спачатку напішам адтуль урывак, а пасля ўсе разам дачытаем твор  і абмяркуем яго.

24 лютага 2024
14:00
Pils iela 21.
Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры! 🤗
Віншуем вас усіх з надыходам вясны! А ў пачатку вясны, 8 сакавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Многія з нас успрымаюць 8 сакавіка, як "віншуем жанчын і дорым ім кветкі", але ж, сябры, гэта зусім не так. Гэтае свята - пра барацьбу жанчын за свае правы, за роўнасць палоў і спыненне гвалту ў адносінах да жанчын.
Вось таму мы і вырашылі паразмаўляць з вамі на тэму барацьбы жанчыны за свае правы, і, што самае прыемнае, да нас далучыцца цудоўная госця - Наста Захарэвіч - журналістка і радыкальныя феміністка. 🤗
Яна распавядзе вам пра сам рух фемінізму, пра розныя ініцыятывы, якія існуюць у гэтыя галіне, будзе канешне і актыўная частка! 🎉
Далучайцеся да нас і рыхтуйце свае пытанні, бо тэма вельмі цікавая!

9 сакавіка 2024
14:00
Pils iela 21.
Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры! Ад імя нашых курсаў Мова Нанова, віншуем усіх вас з вялікім святам Днём Волі!
Памятаеце, што толькі разам і з роднай мовай у сэрцы, мы зможам вярнуць нашую незалежнасць, як гэта зрабілі нашыя продкі ў 1918.
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
Прывітанне, сябры!
Сёння нам споўніўся роўна адзін год! 🎉
Дзякуй нашым цудоўным вучням! Дзякуй, што вы наведваеце нас і паляпшаеце валоданне роднай мовай. ❤️
Выказваем словы шчырай падзякі нашым сябрам з Free Belarus LV і LAPAS за падтрымку! Шаноўныя, без вас не было б ні курсаў, ні сённяшняга маленькага свята. ❤️
Дзякуй нашым настаўнікам за цяжкую працу ❤️
І, канешне, дзякуем кожнаму чалавеку, які наведаў нашыя курсы 😍
Мы і надалей будзем працаваць для вас усіх! Каб родная мова нябачна крочыла побач! 🥰

PS. Невялікае святочнае мерапрыемства адбудзецца ў суботу 6 красавіка. Хутка будзе анонс.
Вітанкі, нашыя любімыя! 🤗
Запрашаем усіх вас далучыцца да нас на спецыяльныя святочныя заняткі.
У гэты дзень мы не будзем вучыцца! 😁 Мы пагаворым пра мінулы год, пра нашую будучыню, пагуляем у мазгабойку і проста будзем святкаваць! 🎉

Прыходзьце калі ласка, чакаем усіх. ❤️

6 красавіка 2024
14:00
Pils iela 21.
Вітанкі, сябры!
Вось ужо амаль і травень, а халоднае надвор'е ніяк не адчэпіцца ад нас. 🙃 Сама прырода падказвае нам наступную тэму для заняткаў. Трэба пагутарыць пра Гуканне вясны, цяпла і сонейка. 🤗
Далучайцеся да нас, і мы пагаворым пра шыкоўныя вясновыя традыцыі беларускага народа - масленіца і гуканне вясны, даведаемся пра розныя вясновы рытуалы, песні, абрады. Раскажам вам пра наш досвед святкавання, а вы таксама раскажаце ўсім пра свой. 🥰

Ну і канешне мы ўзнагародзім пераможцу мінулай мазгабойкі 🎉

20 красавіка 2024
14:00
Pils iela 21.

Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры!
Наступныя заняткі Мовы Нанова адбудуцца 11 траўня. Чакайце анонс на наступным тыдні! ❤️
Вітанкі, сябры! 🤗 
Пасля невялікага перапынку мы вяртаемся да звычайнага графіку працы.  
Тэма наступных заняткаў - "Музыка". Што можа быць лепей ніж слухаць музыку? Канешне, гуляць ў музычны квіз 🤩. Таму мы ў чарговы раз прапануем вам згуляць у мазгабойку на тэму беларускай музыкі і беларускамоўных гуртоў. 
Таксама у суботу працягнем вывучаць граматыку і даведаемся крыху новых слоў. 
Далучайся да заняткаў і гульні! 🎉 
 
P.S. На пераможцу мінулай гульні чакаем не толькі мы, але і яго падарунак. 😁 
 
11 траўня 2024 
14:00 
Pils iela 21. 
 
Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры! 🤗
На жаль у нас зноў вымушаны перапынак - на гэтым тыдні заняткаў не будзе.
Таму запрашаем усіх на апошнія заняткі ў гэтым сезоне, якія адбудуцца 1 чэрвеня.
Мы пагутарым пра архітэктуру! Ці ведаеце вы якая багатая нашая краіна на архітэктурныя помнікі розных стыляў? І барока, і готыка, і эклектыка, і класіцызм і яшчэ шмат чаго.
Разам мы вывучым новыя словы і, канешне, новую граматычную тэму. ❤️
Ну і канешне пажадаем усім вам і нам добрага летняга адпачынку! 🌞

1 чэрвеня 2024
14:00
Pils iela 21

Чакаем усіх! ❤️
Ужо ў гэтую суботу! ❤️
Да сустрэчы ў 14:00
Чакаем усіх! 🤗
Вітанкі, сябры! 🤗
Пасля летняга адпачынку Мова Нанова вяртаецца да Вас 🥳
7 верасня мы распачынаем новы сезон і пагаворым з Вамі пра нашыя беларускія святы, якія нашыя продкі святкавалі спакон вякоў.
Далучайцеся 😍
І звярніце ўвагу на новы час - 12:00.

7 верасня
12:00
Pils iela 21

Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры! ☺️
Далучайцеся да нашых наступных заняткаў, дзе мы пагаворым пра якасці чалавека, трохі зазірнём у сябе і пагуляем у невялікую псіхалагічную гульню. 😍

21 верасня
12:00
Pils iela 21

Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры! 😀
Напэўна кожны, хто хоць раз быў у Менску, чуў гэтыя цудоўныя паведамленні на роднай мове: "Асцярожна, дзверы зачыняюцца. Наступны прыпынак..."
Так, беларускі грамадскі транспарт - адное з нешматлікіх месц у Беларусі, дзе да гэтага часу захавалася беларуская мова.
Далучайцеся да заняткаў ужо ў гэтую суботу, каб разам абмеркаваць, "адыходзіць" цягнік ці "адпраўляецца", і разам прыгадаць словы, што датычацца транспарту. Таксама прапануем пагутарыць пра эўфемізмы, дысфемізмы - словы, якімі мы часцяком карыстаемся, нават не заўважаючы гэтага. 😍

5 кастрычніка 
12:00
Pils iela 21

Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры! 🤗
Усе вы чулі, як беларусаў называюць "бульбашамі" нібыта за тое, што з гэтай бульбы мы можам прыгатаваць тысячы страў, а нашыя продкі адное што елі, дык гэта бульбу і шкваркі.
Але ж гэта не зусім так.
Далучайцеся да нас у суботу, дзе мы пагаворым, чаму гэты стэрэатып існуе, чаму ён не адпавядае рэчаіснасці, даведаемся, што елі беларусы ў даўніну, прыгадаем, што такое крупнік, патраўка, кулага, клёцкі з душамі, і, наогул, пагаворым пра нашую любімую беларускую кухню.
Як заўжды будзе граматыка, гутаркі і гульні. 😍

19 кастрычніка
12:00
Pils iela 21

Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры! 🤗
Шмат людзей у нас час вельмі любяць вандраваць. Што можа быць лепей, чым адкрываць новыя мясціны, шпацыраваць па лесе, глядзець на старыя будынкі ва ўтульным старым горадзе. 😍
На вялікі жаль для многіх з нас зараз такі час, калі мы не можам вярнуцца на Радзіму і пабачыць нашыя мясціны.
Таму прапануем віртуальна павандраваць з намі па родных беларускіх мясцінах ужо ў гэтую суботу.  І паколькі заняткі будуць праходзіць падчас святкавання Дзядоў, таму мы вырашылі дадаць трохі містыкі ў нашу вандроўку. 👻

2 лістапада 
12:00
Pils iela 21

Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры! 🤗
Зараз пра беларусаў кажуць, што мы вельмі мірны і цярплівы народ, які не хоча ваяваць.
А вось калісьці даўно, нашыя продкі былі вядомыя як вельмі добрыя жаўнеры, а нашая дзяржава перамагала ў шматлікіх бітвах. Так давайце і пагаворым пра вайсковыя традыцыі нашых продкаў часоў ВКЛ, пра паспяховыя бойкі і не толькі, у якіх прымалі ўдзел.
Далучайцеся да нас у суботу. Як заўжды будзе граматыка, будзе лексіка і будзе гульня! 😍

16 лістапада 
12:00
Pils iela 21

Чакаем усіх! ❤️
2024/11/15 08:24:38
Back to Top
HTML Embed Code: