Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
57 - Telegram Web
Telegram Web
Вітанкі! 🤗
Сябры, лета амаль скончылася, але няма нагоды, каб паддавацца розным змрочным думкам, бо наперадзе восень - калі прырода ва ўсё сваёй прыгажосці будзе рыхтавацца да зімы, а мы зможам нацешыцца яскравымі колерамі. 🍂
І канешне наперадзе новы сезон "Мовы Нанова"! Спадзяемся, вы вельмі добра адпачылі (і канешне, прачыталі шмат кніг і паглядзелі шмат фільмаў на беларускай мове - мы ж абяцалі што праверым. 😁) і гатовыя да вясёлай працы па вывучэнню беларускай мовы.

Мы запрашаем усіх на новы сезон, на новыя заняткі. Нам ужо так жадаецца вас усіх пабачыць хутчэй. 🥰

❤️ 2 верасня. ❤️

Месца і час як заўсёды:
Pils iela 21.
14:00
Бярыце дзяцей, мужыкоў і жонак, сясцёр, братоў і іншых сваякоў, і далучайцеся. Не забывайце, у нас ёсць і гарбата, калі будзе холадна. 🫖

Хутка мы дадзім поўны расклад заняткаў на гэтае паўгоддзе.
📍У 1514 годзе адбылася адна з найбуйнейшых бітваў Еўропы ХVIст. - Бітва пад Воршай. Гэта была вялікая перамога ВКЛ над маскоўскім войскам.
📍У пачатку 90-х ХХст.у гэты дзень вайскоўцы прымалі ўрачыстую прысягу на вернасць Беларусі.
Пасля чаго ўзнікла неафіцыйнае свята - Дзень беларускай вайсковай славы. Некаторыя даследчыкі прапануюць перанесці святкаванне Дня абаронцаў Айчыны менавіта на 8 верасня.
А што для вас значыць 8 верасня?
Пішыце ў каментарах 👈
Вітанкі!
Сябры, восень паціху спрабуе ўзяць уладу над прыродай у свае рукі 🍂 і ў гэты час можа хтосьці думае пра тое, як бы зрабіць сваю хату ці кватэру больш утульнай, каб было і практычна і прыемна.
Запрашаем усіх на нашыя наступныя заняткі, дзе мы і пагаворым па тое, як жа па-беларуску будзе ўсё гэта, што звязана з нашым жытлом. 😉
Далучайцеся!

16 верасня
14:00
Pils iela 21!

Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі даражэнькія сябры! 🤗
Зусім хутка адбудуцца чарговыя заняткі, на якіх мы з вамі пагутарым пра наша цудоўнае восеньскае цёплае пяшчотнае надвор'е. Апранайце вятроўкі, надзявайце боты і прыходзьце да нас.
У нас яшчэ з мінулага разу засталася гульня, у якую мы будзем усё разам гуляць, так што паўтарыце слоўнік з мінулых заняткаў. 😁
30 верасня
14:00
Pils iela 21!

Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры нашыя найлепшыя! 🤗
Напэўна хоць адзін раз у жыцці Вы чулі пытанне ад іншаземцаў: "Які алфавіт у вас? Кірыліца ці лацініца?"
А ў нас іх нават тры! 😀
Лацінка
Кірыліца
Арабская вязь
І калі кірыліцу ведаюць больш-менш усе, дык вось з лацінкай сітуацыя іншая. Трансліт у пашпарце, класічная лацінка, транслітарацыя геаграфічных назваў - чаму так шмат? 🤔
Вось пра гэта і пагаворым на нашых наступных занятках.
Запрашаем

14 кастрычніка
14:00
Pils iela 21

Чакаем усіх! ❤️
У гэты дзень 14 кастрычніка 1888 у засценку Пунькі нарадзіўся вядомы беларускі мастак (а таксама і скульптар, этнограф, археолаг, педагог, пісьменнік) "вечны вандроўнік" Язэп Драздовіч.

Сёння яму ўжо 135 гадоў!

Язэп заставіў вельмі вялікую спадчыну, якую, на жаль, мала хто ведае.

Вы можаце пачытаць пра яго і таксама паглядзець яго працы тут -> https://drazdovich.by/bio

Зараз яго выстава праходзіць у Менску. На жаль для нас, пабачыць яе амаль не магчыма. 😞
Вітанкі, сябры! 🤗
Ноч 29 кастрычніка ў Беларусі - дата чорная. Гэты дзень як кульмінацыя ўсіх пакут, якія прыйшлі ў Беларусь разам з камуністычнымі ўладамі. На жаль, гэта былі не першыя і не апошнія злачынствы камуністычнай улады.
Але менавіта ў гэтую ноч у 1937 годзе камуністы расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў.
Мы з вамі пагутарым пра расстраляных настаўнікаў, людзей якія заплацілі сваім жыццём, каб людзі маглі навучацца па-беларуску

Таксама пагаворым і пра чытанне: пра найменні ўсяго, што тычыцца гэтага працэсу. Гучыць дзіўна, так? 🙂 Але будзе цікава.

Далучайцеся!

28 кастрычніка
14:00
Pils iela

Чакаем Вас усіх! ❤️
Forwarded from Tradycyjnaja kuhnia
«Святыя дзяды, завём вас, хадзіце да нас, ляціце да нас… І тыя, каму не к каму ісці, і тыя, хто ў гэтых мясцінах жываў, хлеба-солі ядаў. Да свайго стала, да свайго прыпечка хлеба-солі засылайце, каб было чым душу поўніць: год ад году, век ад веку».

🕯️ Cёння ў традыцыйным календары беларусаў - ДЗЯДЫ
📜 Чытаць

Малюнак невядомага аўтара "Дзяды ў Беларусі"(1917)
Вітанкі, шаноўныя нашыя сябры! 🤗
На двары ўжо лістапад. Нарэшце ўсе скончылі справы на лецішчах? Добра папрацаваўшы ў гэтым годзе, самы час не толькі крыху фізічна адпачыць, але і пачаць планаваць справы на наступны год. Таму прапануем вам пагутарыць пра лецішча, пра ўсё, што мы там робім і чым карыстаемся. Пагаворым пра сёлетні ўраджай, што ў каго вырасла на гародзе, а мо нехта і парася выгадаваў, якое па нотах рохкае. ☺️
Далучайцеся!
11 лістапада
14:00
Pils iela 21

Чакаем Вас усіх! ❤️
Вітанкі, даражэнькія! 🤗
Ці чулі вы калісьці такую прыказку: "Быў бы азадак, а лазы хопіць."? Гучыць вельмі незвычайна.
А ці ведаеце вы што гэта за азадак, якому хопіць лазы? 😆
А жадаеце ведаць яшчэ больш пра часткі цела? Тады прыходзьце да нас на заняткі, дзе мы і пагаворым пра нашае цела, пра рукі, ногі, азадкі, кіпцюры і пазуры.
Далучайцеся!
25 лістапада
14:00
Pils iela 21
Чакаем Вас усіх! ❤️
26 лістапада 1930 г. нарадзіўся Уладзімір Караткевіч

Дзякуючы ягонай творчасці многія прыйшлі ў беларускую справу яшчэ за савецкім часам. Тэксты Караткевіча натхняюць да цікавасці сваёй мінуўшчынай, робяць чытачоў неабыякавымі да беларускай гісторыі і культуры.

📌Зрабілі для вас цікавую падборку, што можна пачытаць пра вядомага класіка беларускай літаратуры.

Чаму прыбралі Караткевіча?

«Геній — гэта геній плюс дваццаць праседжаных нагавіц...» Пра што пісаў Караткевіч у сваіх дзённіках

Вось якіх жанчын любіў пісьменнік Уладзімір Караткевіч: «Не трэба быць прыгожай, галоўнае — жаноцкай»

«У рабстве гіне дух». 7 натхняльных цытат са знакамітага рамана Уладзіміра Караткевіча

«О, каб ведаў ты, як палаюць паходні на сценах залы для піроў!»

Што агульнага ў «Машэкі» Уладзіміра Караткевіча і «Бабы-Ягі» Івана Буніна?

Якія казкі пісаў Уладзімір Караткевіч?

Пяць анкет Уладзіміра Караткевіча

«Чуеш крок загонаў? Крочаць міліёны». Як Караткевіч напісаў верш на музыку паланэза Агінскага
Вітанкі, даражэнькія!
Зіма нават не паспела пачацца, а надвор'е ўжо даўно зімовае. Наваліла сумётаў, на дахах вісяць вялізарныя ледзяшы (і нібы чакаюць, каб патрапіць некаму ў галаву 🤕), на шыбах ужо даўно шэраневыя ўзоры. Паколькі справы на насіупны год на лецішчах мы з вамі ўжо спланавалі, то самы час рыхтавацца да адпачынку. Таму і будзем на наступных занятках размаўляць пра адпачынак, пра лепшыя мясціны ў нашай роднай Беларусі і ў цэлым свеце наогул. 🌞
Далучайцеся!
9 снежня
14:00
Pils iela 21
Чакаем кожнага! ❤️
Вітанкі, шаноўныя сябры! ❤️
Хутка пачынаюцца Каляды, усім жадаецца адпачыць, правесці час з сям'ёй ці сябрамі, але ніяк не вучыцца. 😁
Таму мы запрашаем Вас на святочныя заняткі, дзе мы пагаворым пра Каляды, узгадаем як мы самыя іх ладзілі калісьці, раскажам свае традыцыі і звычкі, каб узбагаціць свой досвед адносна гэтай старой беларускай традыцыі.
Таксама мы паспрабуем зрабіць нешта такое, каб яно засталася ў вас, як прыемны ўспамін аб Калядах.
У нас заўжды ёсць наш невялікі стол з пачастункамі, а ў гэты раз ён будзе трошкі калядным.
Калі вы жадаеце нешта расказаць, паказаць, можа нават зрабіць нешта каб усе ацанілі - рабіце, прыносьце, дзяліцеся! 🤗

23 снежня
14:00
Pils iela 21.

Бярыце з сабой добры святочны настрой і далучайцеся да святкавання.
Чакаем усіх. ❤️
Вітанкі, сябры! ❤️
Нажаль заняткаў у гэту суботу не будзе з нагоды хваробы і сямейных абставінаў у выкладчыкаў.
Спадзяемся, што сустрэнемся з вамі праз два тыдні, 27 студзеня.
Да сустрэчы! 🤗
Вітанкі, сябры! 🥰
Пасля невялікага перапынку Мова Нанова вяртаецца да Вас!
Першыя заняткі ў новым годзе будуць не зусім звычайныя, бо да нас у якасці госця завітае Паліна Бурко - менеджарка экалагічнага праекта "Зялёны тэлефон". 🤗

Яна распавядзе нам пра экаактывізм, экасвядомы лад жыцця, як вырашаць экапраблемы ў Беларусі (у тым ліку з-за мяжы).
Таксама мы з вамі вывучым цікавыя экасловы і, можа, нават пагуляем у гульні. ❤️

27 студзеня 2024
14:00
Pils iela 21.
Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры! ❤️
Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні да нас, альбо прапановы, пажаданні ці навогул што заўгодна, калі ласка пішыце іх пад гэтым постам.
Мы яго замацеум і ён заўсёды будзе бачным. Дзякуй! 🤗
Мова Нанова Рыга pinned «Вітанкі, сябры! ❤️ Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні да нас, альбо прапановы, пажаданні ці навогул што заўгодна, калі ласка пішыце іх пад гэтым постам. Мы яго замацеум і ён заўсёды будзе бачным. Дзякуй! 🤗»
2024/11/15 14:53:15
Back to Top
HTML Embed Code: