tgoop.com/nashaniva/92265
Last Update:
Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў арганізавана пакінулі анклаў на поўнач ад Алепа
Калона аўтобусаў і аўтамабіляў рухаецца ў кірунку асноўнай тэрыторыі курдаў у раёне горада Ракка.
Пасля таго як курдскі анклаў перайшоў пад кантроль паўстанцаў, яны занялі правінцыю Алепа цалкам. Калапс рэжыму там адбыўся за лічаныя дні. Алепа пры гэтым — найбуйнейшы горад Сірыі, большы за сталічны Дамаск.
Сірыйскія курды былі ў хаўрусе з сіламі Асада, але фактычна ад пачатку грамадзянскай вайны жылі ў выгадным для сябе рэжыме аўтаноміі. У той жа час за сірыйскімі паўстанцамі-сунітамі стаіць Турцыя, для якой курды — закляты праціўнік. Тым не менш, нават вайна ў Сірыі адбываецца па пэўных джэнтльменскіх правілах.
BY Наша Ніва
Share with your friend now:
tgoop.com/nashaniva/92265