tgoop.com/novaja_ziamlia/1772
Last Update:
Афіцыйная заява Фундацыі «Хаб Новая Зямля»
У сувязі з публікацыяй адной з палітычных зняволеных, у якой былі выказаны абвінавачанні на адрас нашай арганізацыі, паведамляем наступнае:
Мы разумеем, што вызваленне зняволеных адбываецца ў складаных умовах і не заўсёды можа быць вольным ад абавязкаў, якія накладаюцца на іх арганізатарамі вызвалення. Мы разумеем, як сістэма можа зламаць чалавека. Нават знаходзячыся ў вольнай краіне, многія працягваюць жыць пад ціскам страху і адчування абавязку перад тымі, хто арганізаваў іх вызваленне. Мы таксама ўсведамляем псіхалагічны стан, у якім знаходзяцца людзі, што праходзяць праз зняволенне.
Што тычыцца здарэння, апісанага ў згаданай публікацыі, ніхто кіраўніцтву Фундацыі пра сітуацыю не паведамляў. На новы год 2024 памяшканьне Хаба была арандавана групай беларусаў для святкавання, аб чым была заключана афіцыйная дамова і прапісана адказнасьць. На святкаванні новага года кіраўніцтва Хаба не прысутнічала. Мы правялі дэталёвае расследаванне. Апыталі ўсе сем'і з дзецьмі, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Факт, выкладзены ў абвінавачванні, не пацвердзіўся. Больш за тое, бацькі ўдзельнікаў адназначна адмаўляюць магчымасць падобных інцыдэнтаў.
Мы спадзяемся, што ў далейшым розум і справядлівасць перамогуць над страхам і маніпуляцыямі.
BY Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку
Share with your friend now:
tgoop.com/novaja_ziamlia/1772