tgoop.com/pacaby/39385
Last Update:
❗️Як мінімум 165 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы
Пасля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым адпускалі з падпіскай аб неразгалошванні. Але на волю выйшлі не ўсе — cупраць часткі з іх распачалі крымінальныя справы паводле арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Некаторых судзяць па адміністрацыйных справах.
Папярэдне, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ стала дапамога сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую днямі ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Для дапамогі ініцыятыва выкарыстоўвала папулярныя сэрвісы дастаўкі ад «Гіппа» і «Еўраопта». Праз іх можна анлайн замовіць дастаўку з крамы.
🔹«Хто дапамагае з перадачамі?» Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
BY Паца-Ваца
Share with your friend now:
tgoop.com/pacaby/39385