tgoop.com/parlamentbel/10772
Last Update:
У СЕЙМЕ ЛІТВЫ НОВАЯ ГРУППА ПА БЕЛАРУСІ🤝
У Сейме Літвы створана міжфракцыйная, дэпутацкая група “За дэмакратычную Беларусь”.
Ачаліў групу Юозас Олекас, першы намеснік старшыні Сейма Літвы. Яго намеснік - Жыгімантас Павілёніс, намеснік старшыні Камітэта па міжнародных справах Парламента.
У склад групы таксама ўвайшлі прадстаўнікі асноўных фракцый Сейма.
Анатоль Лябедзька, так пракаментаваў стварэнне групы. “Гэта тая канфігурацыя да якога мы імкнуліся. Папярэднія кансультацыі далі свае вынікі. Юозас і Жыгіс - зубры літоўскай палітыкі, дасведчаныя ў міжнародных справах і ўплывовыя ў сваіх партыях.
Нам непатрэбны час на прыцірку, абмеркаванне планаў супрацы ўжо распачата. Задача мінімум - не пагоршыць прававы стан беларусаў у Літве. Задача максімум - па выніках рэвізіі адмяніць пункты, што працуюць на карысць рэжыма і супраць прахільнікаў пераменаў у Беларусі. Ну і, натуральна, выпрацаваць план супольных дзеянняў скіраваных на перамены ў Беларусі. Крок за крокам!”.
🖌 https://www.tgoop.com/parlamentbel
BY Парламенцкі Канал
Share with your friend now:
tgoop.com/parlamentbel/10772