PARLAMENTBEL Telegram 10778
ЗЯНОН ХОЧА…
ДЫСКУСІЯ 🎤

Зянон Пазьняк хоча весці перамовы ад імя Беларусі на канферэнцыі па ўладкаванню постваеннай Еўропы. Хацець - катэгорыя даступная ўсім. Але не ў кожнага жадання ёсць ногі каб дайсці да практычнай рэалізацыі.

Мы пачулі жаданне Пазьняка, але без важкага, пераканаўнага абгрунтавання. А без гэтага заява цягне, ў лепшым варыянце, як заяўка на публічную дыскусію ці пасланне Чырвонаму дому.
Чаго не хапае, каб сур’ёзна ставіцца да агучанай заявы?!

Першае, а ці ёсць ў Пазьняка нейкі кейс паспяховых міжнародных перамоваў? Я такіх не знаходжу ў яго крэдытнай гісторыі. Можа штосьці прапусціў, то падскажыце, буду удзячны. Досвед гэта мінімальны кандыдацкі мінімум. І, падаецца, гэта не патрабуе дадатковай дыскусіі!

Па другое, такія прэтэнзіі мусяць апірацца на пэўную легітымнасць. Падаецца і тут бракуе. За Ціханоўскую прагаласавалі мільёны людзей, адсюль і суб’ектнасць, і яе міжнароднае прызнанне.
Калі мы заходзім у прававыя межы Канстытуцыі 1994 года, на якую перыядычна спасылаецца і Зянон Пазьняк, то пэўная легітымнасць ёсць у Вярхоўнага Савета 13 склікання. Асноўны закон фіксуе, што паўнамоцтвы ВС заканчваюцца, калі абраны новы склад парламента. А ён не абраны да сёняшняга дня.

Трэцяе, Зянон кіраўнік адной з 10 палітычных партый, рухаў Беларусі. Тут ключавое “адзін з”, да таго ж, структуры не самай заўважнай, дзеездольной. З канца 90-х, і КХП БНФ, і яе лідар, рэдка з’яўляліся на палітычным радары. Падаецца, самае заўважнае ў іх дзейнасці ў гэты час - гэта канспірацыя!
Актывацыя Пазьняка адбылася толькі ў 2020 годзе, то бок, дзякуючы пратэстам і той жа Ціханоўскай!

Ітак, няма досведа паспяховых перамоў, няма вымяральнай легітымнасці, але ёсць публічная заява. У чым фішка?! Я б разглядаў гэта як прапанову Лукашэнку сябраваць супраць Ціханоўскай. Зянон фактычна і кажа, калі не я, то Лукашэнка! Але крый божа, каб Ціханоўская!
Лукашэнка і Пазьняк як бы апаненты, АЛЕ… Гэта але становіцца іх магчымым кампрамісам, калі справа заходзіць за буйкі за якімі пачынаюцца выключэнні.
І я не здзіўляся, калі паўстане пытанне пра нейкія выключэнні і магчымыя камунікацыі з апанентамі, то і Лукашэнка кіўне галавой у бок Зянона! Ну, невыпадкова ж, ён яго віншаваў з днём народзінаў!

🖌 https://www.tgoop.com/parlamentbel

tgoop.com/parlamentbel/10778
Create:
Last Update:

BY Парламенцкі Канал

Share with your friend now:
tgoop.com/parlamentbel/10778

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

To delete a channel with over 1,000 subscribers, you need to contact user support “[The defendant] could not shift his criminal liability,” Hui said. Over 33,000 people sent out over 1,000 doxxing messages in the group. Although the administrators tried to delete all of the messages, the posting speed was far too much for them to keep up. Hui said the messages, which included urging the disruption of airport operations, were attempts to incite followers to make use of poisonous, corrosive or flammable substances to vandalize police vehicles, and also called on others to make weapons to harm police. 5Telegram Channel avatar size/dimensions
from us

Telegram Парламенцкі Канал
FROM American