tgoop.com/parlamentbel/10801
Last Update:
У новы год з новымі планамі
Анатоль Лябедзька і дэпутат ЕП Дайніюс Жалімас правялі працоўныя кансультацыі адносна планаў супрацы.
“Найбліжэйшае мерапрыемства гэта міжпартыйны форум “8+100”, - паведаміў нашаму каналу дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы. Форум пройдзе 15 студзеня ў Еўрапейскім Парламенце. З Дайніюсам абмеркавалі ўдзел дэпутатаў і прадстаўнікоў ліберальных партый. А таксама акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі з удзелам парламентарыяў ЕП.
Плюс прагаварылі супрацу па пазітыўнай альтэрнатыве для новай Беларусі. Жалімас, з досведам працы ў Канстытуцыйным судзе і магчымасцямі дэпутата Еўрапейскага Парламента, застаецца для нас акутальным экспертам і лабістам беларускай павесткі. У новым годзе бяром у распрацоўку 4 праекты законаў.
Ужо у студзені зладзім дыскусію па праекту закона “Аб гендарнай роўнасці”.
#праектызаконаў #новаябеларусь #позитивнаяальтернатива #чалавекбудзільнік
BY Парламенцкі Канал
Share with your friend now:
tgoop.com/parlamentbel/10801