tgoop.com/parlamentbel/11128
Last Update:
ЛІТВА🇱🇹
СЕЙМ
Ці магчымы стратэгічны разварот у адносінах да беларусаў у Літве?!
Анатоль Лябедзька і Аляксандр Дабравольскі сустрэліся з Юозасам Олекасам, першым намеснікам спікера Сейма Літвы, кіраўніком групы “за дэакратычнцю Беларусь”.
Як паведаміў Анатоль Лябедзька
“Сустрэча працоўная, як частка кансультацый з рознымі палітычнымі групамі Парламента новага склікання.
Спрабуем зразумець ці магчымы разварот у стратэгічным стаўленні да беларусаў у Літве. Пакуль што беларусы разглядаюцца хутчэй як выклік, а ці магчыма ставіцца да іх на дзяржаўным узроўні, як да рэсурса і магчымасцей?! І тут ёсць месца для асцярожнага аптымізма.
Што датычна канкрэтных пунктаў супрацы, то тут ёсць дамова пра
📍круглы стол у Сейме у сакавіку бягучага года
📍пагадненне аб супрацы Сейма і дэмакратычных сілаў Беларусі
📍кампанія салідарнасці і падтрымкі палітвязняў
📍узаемадзеянне ў фармаце Альянса дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Некалькі пытанняў у рэжыме прапрацоўкі”.
🖌 https://www.tgoop.com/parlamentbel
BY Парламенцкі Канал
Share with your friend now:
tgoop.com/parlamentbel/11128