tgoop.com/polskastudent/6102
Last Update:
❄️ Зімовы лагер для падлеткаў "У пошуках сябе"!
👉 З 3 па 7 лютага падлеткавы клуб "Выспа" запрашае прыняць удзел у гарадскім зімовым лагеры "У пошуках сябе" — гэта будзе ўнікальнае падарожжа па свеце прафесій.
На працягу 5 дзён нашы ўдзельнікі пазнаёмяцца з рознымі прафесіямі і створаць цікавыя праекты. Да нас у госці прыйдуць такія спецыялісты:
◾️Робататэхніка і IT: зробім прыладу з розных дэталяў.
◾️Стварэнне камп’ютарных гульняў і прасоўванне гульнявога кантэнту.
◾️Аратарскае майстэрства і прафесія актора: вучымся выступаць.
◾️Маляванне і прафесія мастака: намалюем карціну.
◾️Сталярная справа: зробім рамку для фота ці іншы праект.
Кожны дзень будуць праводзіцца практыкаванні і заданні, якія дапамогуць выбраць сваю будучую прафесію. Таксама плануем настольныя гульні, час на свежым паветры і адзін паход у музей.
❗️ Дэталі зімніка
Час працы: з 10:00 да 17:00
Узрост: ад 12 да 15 гадоў
❓Пытанні можна пісаць у прыват @niesawa (Надзея)
Беларускі Моладзевы Хаб