Telegram Web
#Полацак, краявід горада
1918 / 2025

(фота: inst tanyakblck)
Вялікі пажар у Брэсце - Літоўскім

Хто трошкі займаецца беларускімі паштоўкамі, праз нейкі час заўважыць мноства картак з руінамі спаленага Берасьця.
Адзін з такіх экзэмпляраў атрымалася выкупіць на замежным аукцыёне з дапамогай нашых чытачоў.

Жнівень 1915-га, Роберт Сэнэке, вядомы нямецкі фатограф таго часу, бачыць, як дагарае крэпасць... Той пажар, які знішчыў тысячы дамоў у Брэсце і ваколіцах, сёння застаецца адносна незаўважным эпізодам у гарадской гісторыі. Але дзякуючы паштоўкам можам прынамсі ўявіць маштабы тае катастрофы.

🤝 Па традыцыі, сканы і спасылку на артыкул далучаю ніжэй.

#Берасьце, #грамадскінабытак, #артыкул, #забытаявайна
#Кобрынь
від на Рыначную плошчу
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
#Мір, краявід мястэчка
1941 / 2025

(фота: inst dardressa)
Вітаю, спадарства!

Напрыканцы месяца традыцыйная падборка #пашыраймасваё — цікавыя тэлеграм-каналы па-беларуску:

Імгніца — канал пра тое, што можна пабачыць на начным небе наўпрост вачыма, ці праз бінокль.

🎮 Беларускі геймер — суполка аматараў відэагульняў, з рознымі навінамі, анонсамі, цікавосткамі індустрыі (і не толькі).

🏡 «Лукашынскі дзённік» — жыццё ў вёсцы вачыма былога гараджаніна. Чуткі і плёткі, цікавыя гісторыі, а таксама шмат фота і відэа.

🎤 Мой родны гук — прафесійная агучка фільмаў на беларускай мове. Агучку можна заказаць 😉

😊 БелМемМаш — суполка з гумарам спрэчнай якасці. Штодзённыя мемы, іронія і неідэяльная беларуская мова.
#Віцебск
від на Ратушную плошчу
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst imbirik)
#Менск, Няміга
1967 / 2025

"...Там гаспадарыла некалькі чалавек, адразу можна было пазнаць, што падрыўнікі. Нарэшце адзін з іх, што стаяў наводдаль на тратуары, махнуў рукою, і ўсе заспяшаліся да міліцэйскага ачаплення.

— Можа, тут дзе і золатца асталося ў каго.
— І дзіва няма ніякага, тут жа ўсё купецтва тулілася, можа, дзе і замурована.
— А я скажу, нікому яна і не замінала, гэтая Няміга.


Я пачуў, як на гэтае чужое шкадаванне слухмяна абазвалася маё сэрца.

Настала ціхуткая цішыня. Яна цягнулася страшэнна доўга, гэтая кароценькая хвіліна чакання, і калі ўсё ж выбух здарыўся, ён усіх здзівіў нечаканасцю. Тры глухія выбухі як бы прыўзнялі тыя дамы, потым як бы апусцілі, і тады сцены пачалі падаць і развальвацца.

Вось такое было ў мяне развітанне з Нямігаю.
У маёй запісной кніжцы пазначана і дата: трыццаць першага мая семдзесят чацвёртага года..."

З успамінаў Янкі Скрыгана, беларускага пісьменніка.

(фота: inst igorurbanist)
#Браслаў
від на горад з Замкавай Гары
1918 / 2025

(фота: @AvanTourists)
#этнаграфія, #Сербаў

"Полешуки"
"Адам Маясюкъ, Лявон Куланъ, Данило Куланъ"
(арфаграфія аўтара захавана)

вёска Хатынічы, Ганцавіцкі раён.
фота з экспедыцыі Ісаака Сербава, 1911 г.

(крыніца: калекцыя VUB)
#Рэчыца, краявід горада
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst rechytski_chalavek)
#Магілёў, #артыкул

Савецкія паштоўкі з беларускімі гарадамі не зусім мая тэма, але, пры нагодзе, набываю, калі трапляю на цэлы камплект.
Каштуюць яны недорага, што заканамерна — друкавалі такія вялікімі тыражымі, і дзеля колькасьці ахвяравалі якасьцю(

А ўсё ж цікава пабачыць, як выглядалі нашыя месцы нават паўстагоддзя таму, у іншую эпоху.

Запрашаю і вас паглядзець на не зусім старажытны Магілёў :)

https://vocal.media/photography/mahilou-1982
2025/06/19 12:42:10
Back to Top
HTML Embed Code: