Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
Новы эпізод Праграмісцкі Кут.Падкаст

01 - PS Portal, DHH, YesMadam і пазбаўленне ад Google

У гэтым эпізодзе:
Абмеркавалі некалькі гаджэтаў, што там у заможных і не вельмі кампаній, а таксама - як пазбавіцца ад Google
 
(00:00:09) - Пачатак
(00:01:05) - Саша расказвае пра ўласны досвед выкарыстоўвання PS Portal
(00:07:53) - Dhh saved 10mln¢ by moving from cloud
(00:13:30) - Новыя акуляры дапоўненай рэальнасці XReal
(00:19:54) - Звальненне супрацоўнікаў YesMadam
(00:25:30) - Дэгугліфікацыя частка першая
(00:46:29) - Дэгугліфікацыя частка другая
(01:12:46) - Развітанні


Слухаць на ўсіх пляцоўках:

https://ift.tt/URqiXbB
https://ift.tt/URqiXbB
https://ift.tt/URqiXbB
Тут месца для вашых жартаў :)
Усе навокал падводзяць вынікі 2024 года. А я што, я таксама маю што сказаць.

Менавіта ў гэтым годзе нарадзіўся праект "Праграмісцкі кут" і ўжо пераваліў за 300 удзельнікаў. На мой погляд - вельмі добрая лічба для такога "нішавага" праекту! Менавіта ў гэтым годзе дадаткова быў запушчаны наш з Сашам падкаст, які я марыў слухаць сам апошнія некалькі гадоў (дзякуй табе Саша) і спадзяюся, будзе выходзіць і надалей.

У гэтым годзе я зрабіў сабе спліт-клавіятуру і расказаў пра яе ў гэтым відэа. Шчыра — я не быў упэўнены што ўвогуле атрымаецца, або што я настолькі палюблю гэтую клавіятуру, але ў жыццё ў мяне ў пэўным сэнсе раздзялілася на "ДА" і "ПАСЛЯ".

У гэтым годзе я ўпершыню паўдзельнічаў у геймджэме і расказаў пра гэта на сваім тыкток канале. Вельмі зэбы досвед, але ён быў бы не поўным без тых, хто актыўна ўдзельнічаў у стрымах на твіч канале падчас гэтага гейм джэму!

Уласна я яшчэ паўдзельнічаў у нейкай колькасці агучак фільмаў. Не ўсе з іх на выхадзе атрымаліся такімі, якімі былі ў мяне ў галаве падчас запісу, але і ў гэтым кірунку ідзе развіццё.

Як, пэўна, большасць з вас заўважыла, відэа выходзяць не вельмі часта. А справа ў тым, што я нацэліўся на якасць а не на колькасць і вельмі спадзяюся што гэта бачна з відэа ў відэа.

Ну і самае галоўнае — усё гэта было б не магчыма без вашай падтрымкі, сябры!

З Новым Годам, шаноўнае спадарства!!
Новы эпізод Праграмісцкі Кут.Падкаст

02 - VR, Nintendo Switch 2, Framework, Чыноўнікі супраць мэсэнджэраў, VPN, Gostty

У гэтым эпізодзе:
[00:00:09] - Разганяліся перад запісам і выпадкова атрымалася тэма пра VR
[00:08:05] - Вітанні
[00:08:35] - Анонс Nintendo Switch 2
[00:25:23] - Framework laptop
[00:52:48] - Чыноўнікі супраць мэсэнджэраў (Каментарый Гомзіка на Маланцы тут)
[01:03:18] - Self Hosted VPN. Outline. WG-Easy
[01:21:05] - Рэліз Ghostty
[01:36:37] - Развітанні


Слухаць на ўсіх пляцоўках:

https://ift.tt/E5ioKsh
https://ift.tt/E5ioKsh
https://ift.tt/E5ioKsh

+ YouTube (Аўдыё версія)
Разам са Знічкай зараз працуем над агучкай серыяла Severance, прапаную падпісацца на канал каб не прапусціць навіны! Ну і калі ёсць магчымасць падтрымаць нашую працу, будзем вельмі ўдзячныя!

Дзве серыі першага сезону ўжо ў вольным доступе, агучваем другі сезон як з'яўляюцца новыя серыі, а паміж выхадамі серый другога сезона працуем над першым
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🧑‍💻 У пятніцу пасля трохгадовага чакання выйшла дэбютная серыя серыяла "Раздзяленне" (Severance). Яе ўжо можна паглядзець з беларускімі субцітрамі на сайце!

А мы тым часам агучваем першы сезон (ужо маем 2 серыі) і адразу пачалі працаваць над агучкай 2 сезона ⚡️

Выкладваем першыя 4 хвіліны серыі, а на агучку ўсяго 2-га сезона мы абвяшчаем збор!
Аператыўны пераклад, агучка ў 7(!) галасоў і мантаж займаюць шмат часу. Таму, калі хочаце паглядзець гэты цудоўны серыял па-беларуску, калі ласка, падтрымайце працу данатам:
Падтрымаць
Падтрымаць
Падтрымаць

Глядзець серыял на Знічцы
🎞️ Глядзець серыял на Кінакіпе


#агучка #серыял #раздзяленне #severance
Праграмісцкі Кут pinned «Новы эпізод Праграмісцкі Кут.Падкаст 02 - VR, Nintendo Switch 2, Framework, Чыноўнікі супраць мэсэнджэраў, VPN, Gostty У гэтым эпізодзе: [00:00:09] - Разганяліся перад запісам і выпадкова атрымалася тэма пра VR [00:08:05] - Вітанні [00:08:35] - Анонс Nintendo…»
2025/02/03 20:26:39
Back to Top
HTML Embed Code: