PRAMENBY Telegram 5652
Якуб з Калінаўкі — анархіст часоў Рэфармацыі

У пабудове рамантычных гістарычных міфаў беларускія нацыяналісты выкарыстоўваюць у асноўным сюжэты звязаныя з вайсковымі супрацьстаяннямі сярэднявечных дзяржаў, культурніцкім жыццём магнацтва і царквой у якасці непадважальнага аўтарытэту для ўсяго грамадства. Моманты звязаныя з сялянскімі паўстаннямі, а таксама сацыялістычнымі поглядамі незалежніцкіх і культурных дзеячоў старанна замоўчваюцца. Здаецца, што грамадства раней складалася з адных арыстакратаў, пакуль ідылію не зламалі не вядома адкуль з’явіўшыяся бальшавікі.

Найбольш яскравым прыкладам нацыяналістычнай «прыватызацыі» гістарычных постацяў, канешне, з’яўляецца Кастусь Каліноўскі, сымпатыі якога да сялянства часамі аспрэчваюцца аж да хрыпаты. Але не зброяй адзінай. Сёння ўзгадаем аднаго з тых інтэлектуалаў-дэсідэнтаў, чыё імя цудоўным чынам захавала гісторыя. Ён не атрымаў таго прызнання, што такія вядомыя дзеячы часоў Рэфармацыі як Васіль Цяпінскі і Сымон Будны, якім у лукашэнкаўскай Беларусі нават паставілі помнік. Не заслужыў, бо быў ворагам дзяржавы.

Прыкладна ў сярэдзіне XVI стагоддзя ў вёсцы Калінаўцы на Падляшшы нарадзіўся Якуб з Калінаўкі. Верагодна ён паходзіў з сялянскай сям’і. Патрэбы халопаў турбавалі вышэйшыя саслоў’і не больш, чым патрэбы скаціны, у выніку адукацыя была амаль недасяжная для сялян. Таму мяркуюць, што напачатку Якуб быў ніжэйшым касцёльным служкай, дзе і навучыўся грамаце. У тыя часы разгортваўся рух Рэфармацыі, якая крытыкавала каталіцкую царкву з пункту гледжання хрысціянскай маралі. Вядома, што ўжо ў 1560-я гады Якуб прапаведаваў у антытрынітарыянскім зборы ў маёнтку канцлера Вялікага Княства Літоўскага, магната-кальвініста Яўстафія Валовіча.

Антытрынітарыі былі найбольш радыкальнымі крытыкамі царквы. Так, напрыклад, іх прадстаўнік Сымон Будны выcтyпaў зa poўнacць ycix cacлoўяў пepaд зaкoнaм, пaтpaбaвaў aбмeжaвaння фeaдaльнaгa caмaвoльcтвa, кpытычнa aднociўcя дa зaxoпнiцкix вoйнaў. Як гyмaнicт i зacтyпнiк iнтэлeктyaльнaй cвaбoды, ён зaклiкaў дa вepaцяpпiмacцi, выcтyпaў зa cвaбoднyю cтівapaльнyю пpaцy, aбypaўcя cyпpaць фiзiчнaй pacпpaвы нaд iншaдyмцaмi. Ён змaгaўcя зa пaшыpэннe acвeты i кнiгaдpyкaвaння нa бeлapycкaй мoвe, лічыў Ісуса чалавекам, шукаў свецкія вытлумачэнні біблейскіх цудаў. Але нават такія прагрэсіўныя для свайго часу погляды падаваліся памяркоўнымі, калі пачыналі гучаць прамовы «левых» антытрынітарыяў. Да гэтага радыкальнага крыла акрамя Якуба з Калінаўкі належылі таксама Пётр з Ганёндза, Марцін Чаховіц, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Янaм Heмaeўcкi, Павал з Візны і іншыя.

У 1568 годзе Якуб з Калінаўкі пакінуў службу ў Яўстафія Валовіча і распачаў прапагандысцкую актыўнасць. 3 1567 года ён ўдзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы i ВКЛ. На сінодзе ў Скрынску (пад Радамам) быў абраны прадстаўніком ад уніятаў на дыспут з дытэістамі, што сведчыць пра яго шырокую арыентацыю ў тэалагічных справах. У 1568 годзе на сінодзе літоўскіх братоў (так называлі сябе антытрынітарыі ў Вялікім Княстве Літоўскім) у Іўі разам з Паўлам з Візны вёў палеміку з лідарам правага крыла антытрынітарыяў Сымонам Будным па пытанні аб свецкай уладзе і валоданні чэляддзю нявольнай. Там Якуб аспрэчваў магчымасць улады чалавека над чалавекам...

Чытаць поўны артыкул на нашай старонцы

tgoop.com/pramenby/5652
Create:
Last Update:

BY Прамень

Share with your friend now:
tgoop.com/pramenby/5652

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

The public channel had more than 109,000 subscribers, Judge Hui said. Ng had the power to remove or amend the messages in the channel, but he “allowed them to exist.” Hashtags “[The defendant] could not shift his criminal liability,” Hui said. Members can post their voice notes of themselves screaming. Interestingly, the group doesn’t allow to post anything else which might lead to an instant ban. As of now, there are more than 330 members in the group. Private channels are only accessible to subscribers and don’t appear in public searches. To join a private channel, you need to receive a link from the owner (administrator). A private channel is an excellent solution for companies and teams. You can also use this type of channel to write down personal notes, reflections, etc. By the way, you can make your private channel public at any moment.
from us

Telegram Прамень
FROM American