🔹 Полк Каліноўскага заклікае Каардынацыйную раду і Прадстаўніка па нацыянальнай абароне Пераходнага Кабінета Беларусі да актыўных дзеянняў у фарміраванні нацыянальнай стратэгіі супраціву супраць незаконнага маріянетачнага рэжыму Лукашэнкі і расійскай акупацыі.
🔹 BELPOL падкрэслівае неабходнасць міжнароднага прызнання факту гібрыднай акупацыі Беларусі, фарміравання Беларускай Вызвольнай Арміі і пашырэння супрацоўніцтва з партнёрамі ў сферы бяспекі.
🔹 Геральдычная рада «Пагоня» падтрымлівае гэтыя ініцыятывы і лічыць іх вызначальнымі ў змаганні за незалежнасць Беларусі.
📢 Агульная пазіцыя ўсіх гэтых арганізацый: Беларусь знаходзіцца пад гібрыднай акупацыяй, і неабходна кансалідацыя намаганняў для нацыянальнага супраціву і міжнароднай падтрымкі вызвалення краіны.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍39❤5🤣5👏3👎2🔥1🙊1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤝🇵🇱 Падтрымка беларусаў у Польшчы і супрацьдзеянне рэжыму
Кіраўнік фракцыі Каардынацыйнай рады «Каманда Латушкі і Рух за Свабоду» Павел Латушка сустрэўся з польскімі сенатарамі Багданам Барусевічам і Янам Філіпам Лібіцкім.
📌 Што абмеркавалі?
🔹 Захаванне Беларусі ў фокусе еўрапейскай палітыкі і ўмацаванне падтрымкі дэмсіл.
🔹 Супраціў расійскай і беларускай прапагандзе, узмацненне дапамогі незалежным медыя.
🔹 Санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі і супрацьдзеянне абыходу санкцый.
🔹 Падтрымку беларускай дыяспары ў Польшчы і беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за свабоду Украіны.
Польшча — важны партнёр для беларускай дэмакратычнай супольнасці. Працягваем працу дзеля свабоднай Беларусі!

👍33🙉6🔥4👏3🥱2👎1
🔥Ксенія Луцкіна на свабодзе, але ёй патрэбна дапамога
Былая палітзняволеная, журналістка і дэлегатка Каардынацыйнай Рады першага склікання Ксенія Луцкіна змагла пакінуць Беларусь. У 2020 годзе яна падтрымала страйк на дзяржТБ, увайшла ў Каардынацыйную Раду і за гэта атрымала 8 гадоў калоніі.
За кратамі яе здароўе рэзка пагоршылася: пухліна галаўнога мозгу, двухбаковая пнеўманія, частая страта прытомнасці. Цяпер яна праходзіць лячэнне, але ёй патрэбная дапамога. Фонд BYSOL запусціў збор сродкаў на яе адаптацыю і медыцыну.
Падтрымаць Ксенію можна па спасылцы
Фота: БАЖ

❤27👍25🙈8🔥2👎1👏1
Як падаць заяўку?
📩 Праз гугл-форму (спасылка)
⏳ Дэдлайн: 9 сакавіка, 12:00 CET.
Запрашаем дасылаць прапановы і дзяліцца інфармацыяй з тымі, каго гэта можа зацікавіць!

👍19🔥5👎2💯2❤1🦄1
https://youtu.be/wupOx3Jo50s
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Вызовы, победы и путь к демократии. Интервью с Александрой Мамаевой
Как Беларусь представляют на международной арене? С какими вызовами сталкивается демократическое движение, и какие победы уже достигнуты? Обсуждаем приоритеты, международное сотрудничество и перспективы с Александрой Мамаевой.
Вызовы, победы и путь к демократии.…
Вызовы, победы и путь к демократии.…
❤27👍14👎10🔥4🙈3🦄3😈1
Па ініцыятыве фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» Каардынацыйная Рада прыняла зварот аб уключэнні ў спіс абмену ваеннапалоннымі грамадзян Беларусі
У сувязі з маючымі адбыцца перамовамі паміж Украінай і Расіяй пры ўдзеле ЗША і ЕС аб мірным пагадненні ў вайне Расіі супраць Украіны, Каардынацыйная рада заяўляе:
З мэтай прадухілення перамяшчэння жывой сілы, тэхнікі і матэрыяльных сродкаў ваеннага прызначэння для здзяйснення ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны грамадзянамі Рэспублікі Беларусь былі здзейснены акты супраціву.
У звароце падкрэсліваецца, што шмат грамадзян Беларусі былі затрыманыя за дзеянні ў падтрымку Украіны: за актыўнае выказванне антываеннай пазіцыі, каментары, якія асуджаюць расійскую агрэсію, данаты ЗСУ і беларускім добраахвотніцкім падраздзяленням, перадачу звестак аб перамяшчэнні расійскай тэхнікі ў ініцыятыву «Беларускі Гаюн», а таксама, як адзначаецца ў звароце, за ўдзел у беларускіх падраздзяленнях у складзе Узброеных сіл Украіны і іншыя дзеянні.
Шэраг грамадзян Беларусі былі абвінавачаны ў ажыццяўленні пералічаных дзеянняў і асуджаны на працяглыя тэрміны пазбаўлення свабоды. Ім пагражаюць катаванні і бесчалавечнае абыходжанне. Іх здароўе і жыццё знаходзяцца пад сур'ёзнай пагрозай.
У сувязі з гэтым Каардынацыйная Рада, згодна са зместам зварота, звяртаецца да ўладаў Украіны:
1. Уключыць у спіс абмену ваеннапалоннымі грамадзян Беларусі, затрыманых у Беларусі і Расіі, якія рызыкавалі сваім жыццём, каб падтрымаць Украіну ў яе гераічнай барацьбе супраць расійскай агрэсіі і аказвалі дапамогу ўкраінскаму боку, па формуле «ўсіх на ўсіх».
2. Таксама ўключыць у спіс абмену ваеннапалоннымі грамадзян Беларусі, затрыманых у Беларусі і Расіі, якія выказвалі салідарнасць і падтрымку Украіны ў яе гераічнай барацьбе супраць расійскай агрэсіі.
3. Прызнаць усіх беларусаў, якія ваявалі і ваююць на баку Украіны, камбатантамі, якія маюць права на абарону ў адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам.
У адпаведнасці з Пастановай КР да згаданай заявы, зварот Каардынацыйнай Рады «Аб уключэнні ў спіс абмену ваеннапалоннымі грамадзян Беларусі» будзе дасланы ў Вярхоўную Раду Украіны.
Аб'яднанаму Пераходнаму Кабінету Беларусі будзе накіравана прапанова падрыхтаваць і зацвердзіць спіс для абмену ваеннапалоннымі, а таксама наладзіць камунікацыю з адпаведнымі органамі ва Украіне, адказнымі за працэдуру абмену.
Галасы 44-ох прагаласаваўшых дэлегатаў Каардынацыйнай Рады размеркаваліся наступным чынам:
– «за»: 41 дэлегат;
– устрымаліся: 1 дэлегат;
– «супраць»: 2 дэлегаты.
Усяго ў КР 79 дэлегатаў.
Фракцыя «Беларусы» (раней мела назву Пракоп’ева-Ягорава) не прыняла удзел у галасаванні.

👍66🙈16🔥10❤3👎1👏1🤣1🦄1
Дэлегацыя КР прыме ўдзел у 48-й сэсіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад
Па запрашэнні Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад афіцыйная дэлегацыя Каардынацыйнай Рады прыйме ўдзел у сэсіі Кангрэса.
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад — гэта пастаянна дзеяючы інстытут Савета Еўропы, які адказвае за ўмацаванне мясцовай і рэгіянальнай дэмакратыі ў 46 краінах-удзельніцах і ацэнку выканання Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. Як голас муніцыпалітэтаў і рэгіёнаў Еўропы, ён спрыяе кансультацыям і палітычнаму дыялогу паміж нацыянальнымі ўрадамі і мясцовымі ды рэгіянальнымі ўладамі праз супрацоўніцтва з Камітэтам міністраў Савета Еўропы.
Каардынацыйная Рада абрала дэлегацыю, якая складаецца з 6 чалавек: 3 дэлегатаў і 3 намеснікаў дэлегатаў, для ўдзелу ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад.
Па выніках галасавання прадстаўнікі фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» атрымалі 3 месцы дэлегатаў. Аднак для забеспячэння большай рэпрэзентатыўнасці сярод фракцый на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» прапанавала двум сваім абраным дэлегатам стаць намеснікамі дэлегатаў, а іх месца сярод дэлегатаў занялі прадстаўнікі фракцыі "Беларусы" (Блока Пракоп’ева-Ягорава) і «Моладзевы наступ».
Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады прыме ўдзел у 48-й сесіі Кангрэса з 25 па 27 сакавіка ў Страсбургу.

👍35🥱5🙉3❤2🤣2👎1👏1
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 18.03.2025
1) Слуханні па неабходнасці стварэння Інстытута Упаўнаважанага па правах грамадзян Беларусі — Еўрапейскі выбар(З удзелам прадстаўніка экспертнай групы Аляксандра Дабравольскага)
https://youtube.com/live/UuzS9VS7E6o

👍20🙈4👎1🔥1🤯1🦄1
📢 Сустрэча з беларускай дыяспарай у Кіеве
Каардынацыйная Рада запрашае беларусаў ва Украіне на сустрэчу, якая адбудзецца напярэдадні круглага стала 20 сакавіка.
Мы хочам пачуць вашыя гісторыі, абмеркаваць актуальныя праблемы і знайсці шляхі для далейшага супрацоўніцтва. Таксама раскажам пра дзейнасць Каардынацыйнай Рады і магчымасці падтрымкі беларускай дыяспары.
📅 Дата і час: серада, 19.03.2025, 18:00
📍 Месца: Крэшчацік, 6 (7-мы паверх, памяшканне 711)
Далучайцеся да размовы – ваш голас важны!

👍24❤7🙊7👎2🔥2🤨1
Сёння ў Сейме Польшчы адбылося абмеркаванне праекта рэзалюцыі аб непрызнанні Аляксандра Лукашэнкі законным прэзідэнтам Беларусі.
Чальцы Каардынацыйнай рады фракцыі «Каманда Латушкі» і руху «За Свабоду» – лідар фракцыі Павел Латушка і Арцём Брухан – звярнуліся да польскіх парламентараў з заклікам падтрымаць гэтае рашэнне. Яны падкрэслілі, што міжнародная супольнасць павінна заставацца прынцыповай у пытанні прызнання сапраўднай волі беларускага народа.
Галасаванне па рэзалюцыі запланавана на заўтра ў другую палову дня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍46❤11🔥6👎3🤣2🤯1