Telegram Web
💛 Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады знаходзіцца ў Кіеве і сёння наведала Вярхоўную Раду Украіны, дзе дэлегаты абмяркоўвалі важныя пытанні.

Яны наведалі знакавыя мясціны, у прыватнасці, Бучу і мемарыяльны знак беларуса Аляксея Скоблі з пазыўным «Тур», які быў удастоены звання Героя Украіны.

Мы шануем памяць беларусаў, якія аддалі жыццё за свабоду Украіны, і выражаем падтрымку і салідарнасьць украінскаму народу.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3212🫡4😢3🥴3👎1😡1
🔴З Днём Волі, беларусы!

25 сакавіка мы адзначаем 107-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэты дзень у 1918 годзе наш народ заявіў усяму свету пра сваё права на свабоду, незалежнасць і ўласную дзяржаву.

Сёння гэтае свята набірае яшчэ большае значэнне. Мы працягваем змагацца за тыя ідэалы, што былі закладзены ў Акт 25 Сакавіка — за дэмакратыю, правы чалавека і незалежную Беларусь. І хоць наш шлях да свабоды няпросты, мы ведаем, што беларуская нацыя вартая будучыні, у якой няма месца дыктатуры, рэпрэсіям і страху.

Лукашэнка баіцца гэтага свята, бо яно нагадвае яму, што ягоны рэжым — гэта толькі часовая перашкода на шляху да сапраўды вольнай Беларусі. Ён не раз спрабаваў зняважыць гэтую дату — а ў гэты раз прызначыў на 25 сакавіка сваю нелегітымную "інагурацыю", спрабуючы сцерці з памяці беларусаў сапраўднае значэнне гэтага дня. І вось ізноў: напярэдадні Дня Волі ўлада панікуе — запавольвае інтэрнэт, узмацняе рэпрэсіі, спрабуе запалохаць людзей.

Але страх — гэта зброя слабых. Мы ведаем, што настане дзень, калі беларусы зноў будуць свабоднымі, і Дзень Волі стане афіцыйным святам новай, дэмакратычнай Беларусі.

Жыве Беларусь! 🤍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍54👎3713🔥6🙈4❤‍🔥3🦄2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка да Дня Волі 2025 года

Дзень Волі — сімвал барацьбы беларусаў за свабоду і незалежнасць, сімвал нашай нацыянальнай ідэнтычнасці і нашай непахіснай прагі да свабоды. У свята, якое беларусы называюць Дзень Волі, 25 сакавіка 1918 года была прынята Трэцяя Устаўная грамата Беларускай Народнай Рэспублікі, з якой адлічваецца гісторыя нацыянальнай дзяржавы беларусаў.

«Хацеў бы звярнуцца да беларусаў і беларусак у Беларусі. Накрыйце белым абрусам ваш стол, пакладзіце беларускі рушнік, купіце кветкі. Альбо проста пакладзіце руку на сэрца і скажыце — "Жыве Беларусь!". Можа, нават не голасна, але пра сябе — скажыце. Бо яна жыве! Жыве ў маім сэрцы і я ўпэўнены, што яна жыве ў сэрцах кожнага з вас. Каго любіш? Люблю Беларусь. І то ўзаемна»,адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Дзень Волі — гэта не толькі нагода ўспомніць пра мінулае, але і магчымасць задумацца аб тым, што мы ўсе можам зрабіць для будучыні Беларусі. Гэта нагадванне пра тое, што наша спадчына, нашыя каштоўнасці і наша свабода ў руках кожнага з нас. І хоць шлях не лёгкі, але мы працягнем змагацца. І мы — абавязкова пераможам.

Жыве Беларусь!
👍41👎33🔥85🙈4🫡2🦄1
Упершыню ў гісторыі дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі, якую прадстаўляюць шэсць чальцоў КР, прыняла ўдзел у сэсіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы.

Шэсць чальцоў Каардынацыйнай Рады: Ірына Халопіца, Юрась Губарэвіч, Алесь Міхалевіч з фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», Паліна Бродзік з фракцыі «Беларусы», Яўгеній Караулаў і Аляксандра Дойніч з фракцыі «Моладзевы Наступ» - увайшлі ў дэлегацыю КР на сэсію Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад, які праходзіць сёння ў Страсбурзе. Падчас адкрыцця 48-й сэсіі Прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Марк Кулс прывітаў дэлегацыю Каардынацыйнай Рады, адзначыўшы важнасць для Кангрэса прыняцця рашэння аб запрашэнні прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі як моцнага кроку падтрымкі лакальнай дэмакратыі ў Беларусі.

Таксама Марк Кулс выказаў словы падтрымкі ў барацьбе беларусаў за дэмакратыю, падкрэсліў неабходнасць вызвалення ўсіх палітзняволеных і адзначыў, што Кангрэс рады вітаць прадстаўнікоў дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у гэты сімвалічны для ўсіх беларусаў дзень — Дзень Волі.

Падчас сэсіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў дэлегацыя Каардынацыйнай Рады плануе правесці шэраг сустрэч з прадстаўнікамі Рады Еўропы і Кангрэса рэгіянальных уладаў, у тым ліку:

– з палітычнымі групамі Еўрапейскай народнай партыі ў Кангрэсе (EPP/CCE);
– групай Сацыялістаў, Зялёных і Прагрэсіўных дэмакратаў (SOC/G/PD);
– Незалежнай і Ліберальна-дэмакратычнай групай (ILDG).

Дэлегацыя КР таксама запланавала сустрэчы з Прэзідэнтам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Маркам Кулсам, з Генеральным секратаром Кангрэса Мэццю Мурам, а таксама абранай спецдакладчыцай Кангрэса па Беларусі Сесіліяй Дальман Ік.

Падчас 48-й сэсіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады выступілі падчас камітэтаў, таксама запланаваны выступ падчас пленарнай сэсіі на тэму «Мясцовая і рэгіянальная дэмакратыя ва ўсім свеце».
👍31🙈6🔥3👏2👎1🤣1🦄1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👍18🔥95🙈4👎1
Беларусы Вільні адзначылі Дзень Волі маршам!

Дэлегаты Каардынацыйнай Рады і віцэ-спікерка выйшлі на вуліцы Вільні разам з сотнямі беларусаў, каб ушанаваць 107-ю гадавіну абвяшчэння БНР. У гэты дзень мы нагадваем усяму свету: Беларусь была і будзе вольнай!

Сёння, як і ў 1918 годзе, мы застаёмся адзінымі ў сваёй барацьбе!

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
👍3114🤣5🔥4👎2😁1💯1
⚪️🔴⚪️Нацыянальны пашпарт Беларусі: адкрыты зварот да дэпутатаў Сейма Літвы 🇱🇹

Беларускі Нацыянальны пашпарт — гэта больш, чым дакумент. Гэта сімвал нашага адзінства і змагання за свабоду. Герб “Пагоня” на вокладцы — ключ да самаідэнтыфікацыі беларусаў.

🔹 Праект тэхнічна гатовы да рэалізацыі ў Літве.
🔹 Спыненне або зацягванне яго запуску — гэта частка імперскіх планаў масквы і лукашэнкі.
🔹 Мы звяртаемся да Сейма Літвы з просьбай правесці слуханні па гэтым пытанні.

Беларусь будзе вольнай!

📢 Аляксандр Клачко, былы беларускі добраахвотнік батальёна “Волат”, дэлегат Каардынацыйнай рады(фракцыя "Воля").

Чытаць падрабязней
🔥36👍206😁5🙉3🤣2🦄2👎1
✌️Дэлегацыя КР працягвае ўдзел у Кангрэсе ў Страсбуры

Сустрэча з Прэзыдэнтам Маркам Кулсам і Генэральным сакратаром Кангрэсу Мацьё Моры

На пачатку сустрэчы Прэзыдэнт Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы Марк Кулс і Генэральны сакратар Мацьё Моры выказалі падтрымку дэмакратычным памкненьням беларускага народу і пацьвердзілі намер працягваць супрацу.

Дэлегацыя КР:

🔹 Выказала падзяку за гістарычнае рашэньне Кангрэсу прызнаць Каардынацыйную раду як партнэра для супрацы, а таксама за запрашэньне дэлегацыі дэмакратычных сілаў, усе чальцы якой зьяўляюцца сябрамі КР, да ўдзелу ў працы сэсіяў Кангрэсу і ягоных камітэтаў.

🔹 Падкрэсьліла важнасьць супрацы дэмакратычных сілаў з Кангрэсам, асабліва ва ўмовах сучаснай сытуацыі з самакіраваньнем у Беларусі. У новай, дэмакратычнай Беларусі аднаўленьне і ўмацаваньне самакіраваньня мусіць стаць адным з прыярытэтаў.

🔹 Зьвярнула ўвагу на неабходнасьць падрыхтоўкі да рэформаў у сфэры мясцовага самакіраваньня ўжо цяпер, бо распрацоўка сучаснай сыстэмы кіраваньня на мясцовым узроўні – гэта складаная і працяглая праца. У гэтым кантэксьце супраца з Кангрэсам асабліва важная паводле двух галоўных кірункаў:

Распрацоўка рэформаў і прававой базы – стварэньне дарожнай мапы да падпісаньня Эўрапейскай хартыі мясцовага самакіраваньня, бо Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая ня толькі не падпісала гэтую Хартыю, але і ня ёсьць сябрам Рады Эўропы.

Узмацненьне чалавечага патэнцыялу – стварэньне адукацыйных магчымасьцяў, арганізацыя курсаў і стажыровак для беларусаў у краінах-чальцах Рады Эўропы.

🔹 Адзначыла важнасьць прызначэньня спэцдакладчыка Кангрэсу па дэмакратычнай Беларусі – Сэсіліі Дальман Ээк, што сьведчыць пра дадатковую ўвагу да сытуацыі ў краіне з боку міжнароднай супольнасьці.

🔹 Прадставіла актуальную інфармацыю пра сытуацыю ў Беларусі, падкрэсьліўшы неабходнасьць міжнароднай падтрымкі на шляху да дэмакратычных пераменаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍329🔥5🤣5👎1🙈1
‼️Каардынацыйная рада: Павел Латушка паведаміў у праваахоўныя органы аб знікненні Анжалікі Мельнікавай

25 сакавіка знікла спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. З таго часу сувязі з ёй няма. Паводле наяўных звестак, яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.

Павел Латушка афіцыйна паведаміў у праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў гэтая інфармацыя раней не публікавалася.

Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі застаюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі.

Каардынацыйная рада будзе інфармаваць пра далейшае развіццё сітуацыі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕊69🤯51😢23🙈11😱5🤣5🤔4👎1😁1
Каардынацыйная рада
‼️Каардынацыйная рада: Павел Латушка паведаміў у праваахоўныя органы аб знікненні Анжалікі Мельнікавай 25 сакавіка знікла спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. З таго часу сувязі з ёй няма. Паводле наяўных звестак, яна не знаходзіцца на тэрыторыі…
⚡️ Афіцыйная інфармацыя аб часовым выкананні абавязкаў Спікера

У сувязі з немагчымасцю Спікеркі Каардынацыйнай рады Анжэлікі Мельнікавай выконваць свае абавязкі, яе паўнамоцтвы часова перайшлі да Віцэ-спікеркі Стасі Гліннік.

Згодна з рэгламентам, Віцэ-спікер выконвае функцыі Спікера ў перыяды змушанай адсутнасці, а пры немагчымасці выканання Спікерам сваіх абавязкаў набывае ўсе яго правы і абавязкі да абрання новага Спікера.

Больш падрабязная інфармацыя будзе апублікаваная пазней. Сачыце за афіцыйнымі абнаўленнямі.
👎42🕊34👍11🤣11😢9🤔21😁1😭1🦄1
‼️Паважаныя беларусы і беларускі!

У СМІ з‘яўляецца шмат неправеранай інфармацыі адносна лёсу Анжалікі Мельнікавай. Мы просім вас давяраць толькі тым звесткам, якія сыходзяць з афіцыйных крыніц. На сённяшні момант вядзецца следства па факце знікнення Анжалікі. Мы чакаем вынікаў расследавання.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍37🤣1992😱2👎1😁1💯1🙈1
2025/07/13 13:06:28
Back to Top
HTML Embed Code: