Telegram Web
Каардынацыйная рада
‼️Паважаныя беларусы і беларускі! У СМІ з‘яўляецца шмат неправеранай інфармацыі адносна лёсу Анжалікі Мельнікавай. Мы просім вас давяраць толькі тым звесткам, якія сыходзяць з афіцыйных крыніц. На сённяшні момант вядзецца следства па факце знікнення Анжалікі.…
❗️З улікам інфармацыі, якая з‘яўляецца ў СМІ, паведамляем, што Каардынацыйная рада працягвае сачыць за сітуацыяй вакол знікнення Анжалікі Мельнікавай. На дадзены момант яе месцазнаходжанне застаецца невядомым. Пошукі працягваюцца, і мы робім усё магчымае, каб даведацца пра яе лёс і пераканацца, што яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Таксама паведамляем, што Каардынацыйная рада звярнулася да донараў з афіцыйным запытам, ці былі ажыццёўлены пераводы сродкаў для дзейнасці КР на рахунак фундацыі Анжалікі Мельнікавай. Просім усіх прадстаўнікоў медыя і грамадскасці не распаўсюджваць непацверджаную інфармацыю і ўстрымлівацца ад спекуляцый, якія могуць пашкодзіць як самой Анжаліцы, так і яе блізкім.

Сёння найважнейшым для нас з’яўляецца бяспека і вызначэнне месцазнаходжання Анжалікі. Мы заклікаем усіх праяўляць адказнасць і чалавечнасць ў такой складанай сітуацыі.
👍48🤣168🔥2🦄2👎1🤔1
Выканальніца абавязкаў спікеркі Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік паведаміла «Белсату», што дакладна вядома толькі адно — Анжаліка Мельнікава пакінула Польшчу, магчыма, вылецела ў Вялікую Брытанію.

Прычыны яе знікнення невядомыя, разглядаюцца розныя версіі. У Радзе чакаюць вынікаў расследавання і заклікаюць не распаўсюджваць непацверджаную інфармацыю.
👎48🤣1816👍10🤔10🙈5🙉3🙊2
Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай дагэтуль невядомае, працягваюцца следчыя дзеянні. Фракцыі "Наша справа" і "Беларусы" ініцыявалі стварэнне працоўнай групы для высвятлення абставін, датычных знікнення спікера і рэагавання на сітуацыю. Іншыя фракцыі падтрымалі стварэнне групы.

Сёння адбылося першае паседжанне групы.
🤣5427🙈20👍10😢4🙏3👎2👀2
На настоящий момент мы можем сообщить, что мобильный телефон Анжелики Мельниковой с 19 марта находится на территории Беларуси. Это установлено нами техническим способом.
🤯47🔥21🤣10🤔6😢5🙈41👎1👏1🦄1
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 01.04.2025

1) Апдэйты па сытуацыі са сьпікеркай КР Анжалікай Мелькавай — Віцэ-сьпікерка Станіслава Гліннік

2) Прэзентацыя Прапановы "Аб фармаванні міжнародных міратворчых сіл на тэрыторыі Еўразвяза з удзелам беларускіх добраахвотнікаў" №2025-03-29\КНРБ-2 ад 29 сакавіка 2025 года. — Камісія па Нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы. Спікеры, з удзелам прадстаўнікоў арганізацый, падтрымліваючых прапанову:
Клачко, Манько, Кабанаў, Кабанчук, Шурмей, Забуга

https://youtube.com/live/pkUztrhg9cQ
👍28🙈11🔥3👎1😁1🤯1😢1🤝1🦄1
📢 Каардынацыйная рада атрымала заяву ад беларускіх праваабарончых арганізацый

На апошніх слуханнях разглядаўся праект стварэння Інстытута Упаўнаважанага па правах грамадзян Беларусі.

Аднак Каардынацыйная рада атрымала зварот ад беларускіх праваабарончых арганізацый, у якім яны выразна выказалі сваю пазіцыю: стварэнне такога інстытута ў сучасных умовах немэтазгоднае і неэфектыўнае.

🔴 Праваабаронцы падкрэсліваюць, што:
✔️ Новая структура дублюе працу існуючых арганізацый і міжнародных механізмаў.
✔️ Упаўнаважаны не будзе мець рэальных паўнамоцтваў і рычагоў уплыву.
✔️ Ва ўмовах выгнання немагчыма забяспечыць адпаведнасць міжнародным стандартам.
✔️ Такія ініцыятывы размываюць праваабарончую павестку і ствараюць непатрэбныя дубляванні.

💡 Замест гэтага праваабаронцы прапануюць сфакусавацца на абароне правоў беларусаў у выгнанні і эфектыўным выкарыстанні існуючых міжнародных механізмаў.

Тэкст пазіцыі можна знайсці па спасылцы.

📜 Зварот падпісалі вядучыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі:

Беларускі Хельсінкскі Камітэт
Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Беларускі дом правоў чалавека
Human Constanta
Lawtrend
Прававая ініцыятыва
Беларускі ПЭН
Офіс па правах людзей з інваліднасцю
Respect-Protect-Fulfill
👎49👍40👏5🤔5🔥42😁1🤯1🦄1
2025_04_03_Упаўнаважаны_адказ_на_запыт_.pdf
148.1 KB
У Каардынацыйную раду паступіў афіцыйны адказ ад групы распрацоўшчыкаў Палажэння аб Упаўнаважаным па правах грамадзян Беларусі на запыт фракцыі «Еўрапейскі выбар». У дакуменце распрацоўшчыкі тлумачаць сваю пазіцыю адносна звароту Кааліцыі праваабарончых арганізацый Беларусі і падкрэсліваюць ключавыя аспекты ініцыятывы.

Асноўныя тэзісы адказу:
🔹 Адпаведнасць міжнародным стандартам
Праект быў распрацаваны незалежнымі экспертамі з улікам еўрапейскіх і міжнародных прававых норм, у тым ліку стандартаў Рады Еўропы. Для атрымання незалежнай экспертызы дакумент перададзены ў адпаведныя структуры.

🔹 Мэта стварэння Інстытута Упаўнаважанага
Гэта ініцыятыва заклікана ўзмацніць міжнароднае прадстаўніцтва беларусаў і іх прававую абарону, асабліва для тых, хто знаходзіцца ў выгнанні. Яна не накіравана на замену або дубляванне дзейнасці існуючых праваабарончых арганізацый, а мае на мэце дапаўняць агульную праваабарончую сістэму.

🔹 Кансультацыі з праваабаронцамі
Праект быў абмеркаваны з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый і Кадравага рэзерву, а іх заўвагі часткова ўлічаны. Аднак, на думку распрацоўшчыкаў, не ўсе выказаныя асцярогі маюць дастатковыя падставы.

🔹 Адсутнасць дублявання функцый
Стваральнікі ініцыятывы падкрэсліваюць, што новы інстытут не будзе канкурыраваць з існуючымі праваабарончымі арганізацыямі, а стане дадатковым механізмам для адвакацыі правоў беларусаў на міжнародным узроўні.

🔹 Юрыдычны статус і рэалістычнасць мандата
Нягледзячы на адсутнасць дзяржаўных паўнамоцтваў de jure, у міжнароднай практыцы ёсць прыклады, калі арганізацыі ў выгнанні фактычна выконвалі ролю інстытутаў па абароне правоў грамадзян. Таму ініцыятыва распрацавана з улікам падобных прэцэдэнтаў.

🔹 Фінансаванне
Распрацоўшчыкі маюць разуменне магчымых крыніц фінансавання, якія не перасякаюцца з рэсурсамі для існуючых праваабарончых ініцыятыў. Яны падкрэсліваюць гатоўнасць да празрыстага абмеркавання фінансавай мадэлі.

🔹 Назва інстытута
Абмяркоўваецца найбольш дакладная назва новай структуры. Паводле распрацоўшчыкаў, тэрмін «амбудсперсона па правах беларусаў за мяжой» не адлюстроўвае поўны мандат і можа стварыць непатрэбны падзел у грамадстве.

У заключэнне распрацоўшчыкі падкрэсліваюць адкрытасць да канструктыўнага дыялогу і перакананыя, што аб'яднаныя намаганні дапамогуць эфектыўна абараняць правы беларусаў, незалежна ад іх месцазнаходжання.
👍15👎5🦄4🤣32🔥1🥱1
Сейм Польши: так называемые выборы не отражают политической воли беларуского народа

В результате взаимодействия Объединенного Переходного Кабинета и фракции «Команда Латушко и Рух "За Свободу"» в Координационном Совете с парламентской группой «За свободную Беларусь» в Сейме Польши, сегодня был абсолютным большинством голосов (431 из 433) принят важный документ — резолюция о президентских выборах в Беларуси. Инициатором этой резолюции выступила парламентская группа «За свободную Беларусь». Документ отражает стремление Польши поддержать народ Беларуси в нашей борьбе за свободу и демократию.

На заседании Сейма присутствовал заместитель руководительницы Объединенного Переходного Кабинета, член Координационного Совета Павел Латушко, а также заместитель представителя ОПК по транзиту власти и член КС Артем Брухан, а также другие члены КС.

В принятой резолюции подчеркивается, что результаты так называемых выборов «не соответствуют международным демократическим стандартам, и их результаты не могут считаться достоверным отражением политической воли беларуского народа».

Депутаты Сейма Польши обратились к польскому правительству с призывом о предпринятии дальнейших шагов в поддержке беларуского общества, а также выразили свою поддержку активному применению международных санкций против тех, кто несет ответственность за нарушения прав человека и подавление свободы в Беларуси.

Сейм осудил продолжающиеся в нашей стране репрессии, направленные против представителей оппозиции, независимых журналистов и организаций гражданского общества.

Одним из важнейших пунктов резолюции стало признание Сеймом «свободной и суверенной Беларуси как одного из ключевых столпов стабильности и безопасности в регионе». Польские депутаты выразили поддержку деятельности беларуских демократических сил в изгнании, которые продолжают бороться за построение свободной и демократичной Беларуси в европейской семье.

«Важно понимать, что это политическое решение парламента соседней страны. Это четкий сигнал Лукашенко и его режиму, что Польша занимает принципиальную позицию в поддержке демократических изменений в Беларуси, выступает против фальсификации выборов и против репрессий», — отметил заместитель руководительницы Объединенного Переходного Кабинета, член Координационного Совета, глава фракции «Команда Латушко и Рух За Свободу"» Павел Латушко.

Павла Латушко и представителей демократических сил Беларуси польский Парламент приветствовал стоя.
👍65👎52🤣293🦄1
Знікненне спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай: што фактычна вядома на дадзены момант?

Па апошняй інфармацыі ад польскіх праваахоўнікаў спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але хутчэй за ўсе яна таксама не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Дакладнае месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай не ўсталявана.

Адначасова каманда НАУ тэхнічным спосабам устанавіла, што яе тэлефон мог знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі 19 і 25 сакавіка.

На накіраваны раней запыт Паўла Латушкі ў Следчы аддзел Камендатуры сталічнай паліцыі, сёння, 7 красавіка атрыманы адказ па электроннай пошце, што папярэдняя вытворчасць па паведамленні аб абгрунтаваным падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, якое Павел Латушка падаў у Камендатуру сталічнай паліцыі, вядзе аддзел па барацьбе з крымінальным тэрорам і забойствамі Камендатуры сталічнай паліцыі Варшавы. Павел Латушка быў праінфармаваны аб тым, што яго зварот быў пераадрасаваны ў вышэй згаданы аддзел.

Станам на сёння, на жаль, праваахоўныя органы Польшчы не прадстаўляюць дадатковых дэталяў аб ходзе расследвання.
🙏21🤯11😁5😢3👎2👍1🦄1
▫️Фемгруппа и Отдел Гендерного равенства Совета Европы приглашают принять участие в Онлайн-сессиях по разработке и реализации политик(и) с учетом гендерного компонента.

Во время сессий участницы и участники смогут получить:

Знания и навыки по инструментам гендерно-чувствительной
политики: гендерного анализа, гендерно-чувствительного бюджетирования и оценки гендерного воздействия (GIA)

Понимание основных принципов и рамок гендерно-чувствительной политики

Пространство для обсуждения, где каждая и каждый смогут поделиться своими проблемами, опытом и потенциальными решениями для гендерно-обусловленных вопросов и вызовов

Определение основных препятствий для разработки гендерных политик и конкретные рекомендации, как их преодолеть

Взаимное обучение и сотрудничество между гражданскими активист_ками, представитель_ницами политических структур, гендерными эксперт_ками и правозащит_ницами

🗓Онлайн-сессии пройдут 29 апреля и 7 мая с 9.30 до 13.00 с перерывом (время по CET). Для того, чтобы обеспечить одинаковое вхождение в тему, перед сессиями нужно самостоятельно ознакомиться с кратким курсом HELP course on Gender Equality and Gender Mainstreaming.

🔖Заявку на участие необходимо заполнить до 21 апреля включительно.

📎Отвечать на вопросы в анкете можно на белорусском или русском. Сессии будут проходить с синхронным переводом английский/беларуский.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥴10🦄10👍6🤔4😁2👎1🤬1
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 08.04.2025

1) Выступ Ксеніі Луцкінай. Фракцыя Каманда Латушкі і Рух за Свабоду.

2) Слуханні на тэму: "Выкарыстанне паліграфа для прадухілення інфільтрацыі агентаў замежных спецслужбаў".

На слуханнях будуць разгледжаны:
• Асновы працы паліграфа: прынцыпы, тэхналогіі, метады правядзення тэставання.
• Практычнае прымяненне паліграфа: выяўленне патэнцыйных пагроз і прадухіленне ўцечкі інфармацыі.
• Неабходнасць увядзення паліграфных праверак у кантэксце бягучай сітуацыі і рызык, звязаных з дзейнасцю агентаў КДБ, ФСБ, ГРУ Расіі і Беларусі." Камісія па Нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы.

https://youtube.com/live/BEOwHt6ykM8
👍12🔥6💯4🦄2👎1😁1🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Важна. Перад пачаткам паседжання мы атрымалі інфармацыю, якая датычыцца бяспекі ўсёй Каардынацыйнай рады.

Была праведзена дадатковая праверка. Пацверджана: 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачыная з ліпеня 2024 года.

Файлы і дакуманты мінулых складаў КР не былі дасяжны Анжаліцы.

Таксама пацвярджаецца інфармацыя пра лагін яе тэлефона з тэрыторыі Беларусі, які адбыўся 19 сакавіка.

Просім усіх удзельнікаў паставіцца да гэтай інфармацыі з усёй адказнасцю. Падрабязнасці — у відэазвароце.
🤣57🤯28🙈10😭7😢6👍42👎2🦄1
Каардынацыйная рада
❗️Важна. Перад пачаткам паседжання мы атрымалі інфармацыю, якая датычыцца бяспекі ўсёй Каардынацыйнай рады. Была праведзена дадатковая праверка. Пацверджана: 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках…
P.S. Мы не можам дакладна сцвярджаць, адкуль адбывалася спампоўванне 13 сакавіка. У першапачатковым паведамленні была згадка пра Беларусь, але гэта не адпавядае пацверджаным дадзеным.
🤣60👎38👍15🙈11😁8
Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАРЭ ў складзе чальцоў КР унесла праўку да праекта тэрміновай рэзалюцыі ПАРЭ

Дзякуючы ініцыятыве дэлегатаў Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай Асамблеі Рады Эўропы Паўла Латушкі і Аляксандры Мамаевай у праект тэрміновай рэзалюцыі «Расійская агрэсіўная вайна супраць Украіны: неабходнасць прыцягнення да адказнасці і недапушчэнне беспакаранасці» была ўнесена праўка, якая тычыцца важнасці прыцягнення да адказнасці так званых уладаў Беларусі за злачынства агрэсіі. Гэтая ініцыятыва дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў была падтрыманая сёння падчас галасавання ў Камітэце па прававых пытаннях і правах чалавека ПАРЭ.

Галасаванне па канчатковым тэксце рэзалюцыі адбудзецца на пленарным пасяджэнні ПАРЭ заўтра, 10 красавіка.

«Прадставіўшы тэрыторыю Беларусі для расійскай агрэсіі супраць Украіны, Лукашэнка і яго хаўруснікі здзейснілі злачынства агрэсіі, што вынікае з Артыкула 3 Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН 3314, а таксама Артыкула 8bis Рымскага статута», — адзначыў Павел Латушка.
👍32🙈4👎3🦄21
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Да 600 000 беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну», — Павел Латушка ў ПАСЕ пра транснацыянальныя злачынствы рэжыму

«Карыстаючыся поўнай беспакаранасцю, Лукашэнка і вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва ягонага рэжыму з кожным днём толькі ўзмацняюць рэпрэсіі ў Беларусі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі нават адкрыта заяўляюць мэту гэтых рэпрэсій: "ачысціць" насельніцтва ад "нелаяльных" грамадзян», — заявіў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» у Каардынацыйнай Радзе, дэдегат КР у Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Павел Латушка на паседжанні Камітэту па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ «Барацьба з транснацыянальнымі рэпрэсіямі».

«Згодна з апошнім дакладам Групы незалежных экспертаў ААН, з-за створанай атмасферы страху, тэрору і пераследаў да 600 000 беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну. Падумайце пра маштабы гэтай трагедыі. Гэта прыкладна 6,4% ад агульнага насельніцтва Беларусі на май 2020 года», — лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свободу”».

Павел Латушка ў сваім выступе падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі працягвае пераслед беларусаў, вымушаных з'ехаць з краіны і пражываючых за мяжой, праз сістэматычны судовы пераслед, уключаючы завочныя суды, а таксама праз пагрозы і запалохванне ў адрас тых, хто знаходзіцца ў выгнанні, і іх сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі. Так, напрыклад, каля 400 чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыях за мяжой супраць так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня гэтага года, былі прызнаны падазраванымі па крымінальных справах. Акрамя таго, былі ўзбуджаны крымінальныя справы супраць 257 чалавек, якія балатаваліся ў Каардынацыйную раду ў мінулым годзе.

«Такім чынам, сёння мы апынуліся ў сітуацыі, калі рэжым Лукашэнкі разгарнуў кампанію пераследу беларусаў нават на тэрыторыі Еўрапейскага саюза. Падумайце аб гэтым: нас прыцягваюць да крымінальнай адказнасці за ўдзел у дэманстрацыях, якія легальна праводзяцца на тэрыторыі ЕС, дазволены ўладамі адпаведных краін-членаў ЕС.

Шматлікія эксперты сёння прама заяўляюць, што рэжым Лукашэнкі часткова здзяйсняе дэпартацыю і пераслед як злачынства супраць чалавечнасці на тэрыторыі краін Еўрапейскага саюза.

Пасля звароту Літвы ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда па сітуацыі ў Беларусі 30 верасня 2024 года, Пракурор распачаў папярэдні разгляд гэтай справы. Мы таксама звяртаемся да вас з заклікам падтрымаць працэс, ініцыяваны ў Міжнародным крымінальным судзе, ўсімі даступнымі спосабамі»
, — падкрэсліў Павел Латушка.
🔥16👍125🥴4👎1🤣1🙊1
2025/07/13 06:14:55
Back to Top
HTML Embed Code: