Telegram Web
Шлях да волі праз кайданы

Чальцы фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Арцём Брухан, Павел Латушка, Алег Кулеша, Наталля Задзяркоўская, Ігар Сігоў прынялі ўдзел у акцыі «Шлях да волі праз кайданы», якая прайшла 18 мая ў Варшаве, прымеркаванай да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

Акцыя была арганізавана Беларускай асацыяцый палітвязняў «Да Волі», адным з прадстаўнікоў якой з’яўляецца чалец нашай фракцыі Алег Кулеша, пры падтрымцы Музея Вольнай Беларусі, Паўла Латушкі, Беларускага Моладзевага Хаба, Акцыі Беларусаў Варшавы.

«Мне важна, што сёння, нягледзячы на тое, што ў нас ёсць розныя ацэнкі таго, што адбываецца ў нашых дэмакратычных сілах, мы ўсё ж такі разам сабраліся тут...

У чацвер мы падрыхтавалі абгрунтаванні і даслалі у Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў прапановы аб увядзенні персанальных санкцый у адносінах да 31 суддзі, якія адказныя за зняволенне тых беларусаў, якія проста хочуць жыць у вольнай дзяржаве, да 10 прапагандыстаў, якія знішчаюць нашу дзяржаўнасць і свабоду. У пятніцу даслалі прозвішчы 2 кіраўнікоў турмаў — начальніка калоніі №3 у Віцебску Стурчанкі Філіпа і яго намесніка Федчанкі Дзяніса.

Я не разумею логікі, калі хтосьці кажа, што санкцыі — гэта дрэнна, але пры гэтым кажа, што трэба вызваляць палітзняволеных за санкцыі. Так, менавіта у нас сёння ёсць гэты аргумент, якім можна скарыстацца — санкцыі. Менавіта дзеля гэтага мы і працавалі над санкцыямі, каб сёння сказаць: ёсць моцныя санкцыі — калі іх не хапае, давайце дададзім. І рэжым павінен вызваліць не 42 асобы, як мінулы раз, а вызваліць тысячу, вызваліць усіх палітзняволеных. Бо ён вызваляе толькі таму, што хоча, каб санкцыі былі зняты. Тут павінны быць логіка, паслядоўнасць і сіла»
— адзначыў падчас акцыі лідар фракцыі Павел Латушка.
👍316😁4🤯2😈2👎1
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 20.05.2025

1) Дэбаты кандыдатаў на пасаду другога Віцэ-Спікера КР: правядзенне дэбатаў паміж прэтэндэнтам,
АП

2) Фінансавая справаздачнасць КР-2: прадстаўленне фінансавага дакладу.
Дакладчык: А. Кныровіч, фракцыя "Беларусы"

https://youtube.com/live/gvhc-iP607A
🙈17👍163🔥2👎1🫡1
21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі

Сёння ў Беларусі 1189 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі (паводле дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна»). Гэта людзі, чыя «віна» — сумленне, годнасць і любоў да сваёй краіны. Людзі, што цяпер за кратамі толькі таму, што марылі пра вольную і справядлівую Беларусь.

Сярод іх — наш калега і сябра, Васіль Веремейчык, чалец Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. Яго выкралі з В’етнама і гвалтам даставілі ў Беларусь. Ён застаецца закладнікам рэжыму, які баіцца праўды і тых, хто яе нясе.

За кратамі таксама застаюцца сябры першага склікання Каардынацыйнай рады — Марыя Калеснікава, Максім Знак і іншыя. Усе яны былі асуджаныя на шматгадовыя тэрміны турмы за тое, што мірна абаранялі правы беларусаў і выступалі за перамены.

🕯️ Сёння мы выказваем сваю нязменную салідарнасць з усімі палітвязнямі і іх сем’ямі. Ваш боль — наш боль. Ваша мужнасць — наш гонар. І наша агульная мэта — каб ніводзін чалавек у Беларусі не сядзеў за свае перакананні.

Мы працягваем працаваць, змагацца і памятаць.

Беларусь будзе вольнай. І ўсе — вернуцца дадому!

📌 Далучайцеся і падтрымайце палітвязняў:

🔗 Спіс акцый:
tsikhanouskaya.org/be/news/112514
🔗 Гайд па падтрымцы з-за мяжы:
spring96.org/be/news/113422
🔗 Вялікі дайджэст дапамогі:
spring96.org/be/news/102872
🔗 Як яшчэ можна паўдзельнічаць:
prisonersday.info/#about
💔24🙏73🙈2👎1🤯1
❗️Другою віцэ-спікеркай КР трэцяга склікання стала Лізавета Пракопчык!

Дэлегатка Каардынацыйнай Рады ад фракцыі «Моладзевы Наступ» Лізавета Пракопчык абраная другою віцэ-спікеркай КР.

У галасаванні ўдзельнічалі 47 з 77 дэлегатаў.

Лізавета Пракопчык атрымала 41 голас «за», пры 2 «супраць» і 4 «устрымаліся», што сведчыць пра высокі давер і падтрымку яе пазіцыі ды каштоўнасцяў.

Лізавета мае досвед у грамадскай дзейнасці і прадстаўляе інтарэсы моладзі.

Жадаем Лізавеце натхнення, мудрасці і сілы быць моцным голасам перамен!
👍4216🙉10🔥7🤣3👎2😁1🙈1
Заява Каардынацыйнай Рады ў сувязі са знікненнем спікеркі Анжалікі Мельнікавай

Прынята заява, падрыхтаваная «Працоўнай групай па рэагаванні і маніторынгу ў сувязі са знікненнем спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай» і ініцыяваная групай делегатаў: Брухан, Халопіца, Паршанкоў, Рымашэўскі, Яна Латушка, Карпушонак

28 сакавіка 2025 года было заяўлена пра знікненне Анжалікі Мельнікавай, спікеркі Каардынацыйнай Рады Беларусі III склікання. Справа аб знікненні яе і яе дзяцей знаходзіцца на разглядзе ў праваахоўных органах Рэспублікі Польшча. З мэтай маніторынгу сітуацыі і забеспячэння аператыўнага рэагавання ў рамках Каардынацыйнай Рады была сфарміравана спецыяльная «Працоўная група для рэагавання і маніторынгу ў сувязі са знікненнем спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай». Усе міжнародныя партнёры былі своечасова праінфармаваныя пра сітуацыю. Прадугледжваецца рэгулярнае абнаўленне і распаўсюджванне інфармацыі ў адпаведнасці з дынамікай падзей.

Па стане на 20 мая 2025 года адсутнічаюць пацверджаныя звесткі аб месцазнаходжанні Анжалікі Мельнікавай. З-за недахопу доказаў і неадназначнасці наяўнай інфармацыі няма магчымасці дакладна вызначыць, што адбылося. Расследаванне працягваецца. Нацыянальная пракуратура Польшчы ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 189 Крымінальнага кодэкса Польшчы – «Незаконнае пазбаўленне волі».

Каардынацыйная Рада звяртае ўвагу на беспрэцэдэнтны ціск, пад якім працуюць сябры і сяброўкі КР: прадстаўнічы орган беларускага грамадства быў прызнаны рэжымам «экстрэмісцкім», супраць усяго скалада КР заведзеныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на родных у Беларусі.

У той жа час Каардынацыйная Рада не здымае з сябе калектыўную адказнасць за тое, што адбываецца ў частцы невыканання пратаколаў бяспекі і недакладнасці ў працэсах кіравання фінансамі.

Каардынацыйная Рада заклікае ўсю дэмакратычную супольнасць Беларусі да аб’ектыўнасці ў ацэнках, просіць прыняць максімальныя меры асабістай бяспекі, засяродзіцца на мэтах і задачах беларускага дэмакратычнага руху і кансалідацыі намаганняў.

Разам з тым, Каардынацыйная Рада заклікае ўсіх беларусаў і беларусак, якім пагражае небяспека з боку рэжыму Лукашэнкі, ўстрымлівацца ад наведвання краін, урады каторых могуць выдаць палітычных апанентаў беларускаму рэжыму. Даведацца пра бяспеку наведвання і знаходжання ў любой краіне свету для беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, можна на дадзеных рэсурсах:
1) https://safetravel.legin.info/
2) https://pashpart.org/travel.html

Каардынацыйная Рада працягвае сваю статутную дзейнасць і выконвае свае абавязкі перад народам Беларусі.

21 траўня 2025 года
👍40🤣227🤷‍♂5🤷‍♀1😁1
На Агульным галасаванні КР Алана Гебрэмарыям (Моладзевы Наступ) абрана кіраўніцай Камісіі па сацыяльнай палітыцы.

За яе кандыдатуру прагаласавалі 37 дэпутатаў, супраць — 2, устрымаліся — 5. Кворум быў дасягнуты: 44 з 77 удзельнікаў прынялі ўдзел у галасаванні.

Гэта важны крок умацавання працы Каардынацыйнай Рады і развіцця сацыяльнага напрамка нашай агульнай справы. Жадаем Алане плённай і натхняльнай працы на карысць беларускага грамадства!

🎥 Запіс пасяджэння ад 22.05.2025 можна паглядзець
тут: https://youtu.be/q2rDB15IfQA
👍37🙈21❤‍🔥31👎1🤯1
Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» прыняла ўдзел у IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету

Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у Каардынацыйнай Радзе прыняла ўдзел у IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая адбылася ў Варшаве 23–25 траўня.

У канферэнцыі ўдзельнічалі лідар фракцыі Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, таксама чальцы і чаліні фракцыі: Алег Кулеша, Юлія Гарачая, Яна Латушка, Юрась Губарэвіч, Рыта Гаціх, Аляксандра Ханевіч.

Падчас закрыцця канферэнцыі Павел Латушка падкрэсліў: «Давайце быць разам — менавіта гэта вельмі важна. Разам, бо ўсіх нас аб’ядноўвае тое, што мы — беларусы, што ў нас ёсць свая Бацькаўшчына — наша Радзіма, Беларусь. Я ганаруся тым, што я — беларус. Я ганаруся тым, што магу весці барацьбу за Беларусь. Я ведаю, што ніколі не здамся. Для нас важна незалежнасць нашай краіны, для нас важна дасягнуць адказнасці, адказнасці рэжыму за злачынствы, але важна і адказнасць за тую справу, якую мы робім усе разам».

Чалец нашай фракцыі Алег Кулеша выступіў на першай панэльнай дыскусіі «Сацыяльна-гуманітарная салідарнасць: як беларуская дыяспара падтрымлівае палітзняволеных і сем’і загінулых добраахвотнікаў», дзе распавёў пра дзейнасць Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі».

Арцём Брухан і Павел Латушка прынялі ўдзел у сесіі бліц-пытанняў да палітыкаў.

Таксама чальцы і чаліні фракцыі бралі ўдзел у працы рабочых груп: «Культура, адукацыя і нацыянальная ідэнтычнасць», «Легалізацыя, мабільнасць, бяспека», «Аб’яднанне, развіццё дыяспары, узаемная дапамога», «Падтрымка палітычных зняволеных, рэпрэсаваных і дабраахвотнікаў».
👍24🙈6🤣3🤷‍♂2👎21😁1🍾1
Forwarded from Блёк Воля
Дэлегат Каардынацыйнай рады ад фракцыі "Воля", кіраўнік Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандр Клачко падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету агучыў прадстаўніку фракцыі КР "Каманда Латушкі і Рух за свабоду", намесніку кіраўніка АПК, кіраўніку НАУ спадару Паўлу Латушка бачанне фракцыі "Воля" на працэсы, якія адбываюцца сёння ў КР.

Аляксандр Клачко абазначыў асноўныя стратэгічныя і тактычныя задачы, якія ставіць перад сабой фракцыя "Воля":

- падтрымка ветэранаў, добраахвотнікаў, рэалізацыя праекта беларускіх вайсковых падроздзелаў на тэрыторыі краін ЕЗ;

- рэалізацыя праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі, увядзенне паліграфа для адказных супрацоўнікаў і дэлегатаў КР.


Аляксандр звярнуў увагу спадара Паўла на адсутнасьць прадстаўніка фракцыі "Воля" ў дэлегацыях КР міжнароднага ўзроўня.
👍21🙉14😁4👎21🤨1
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 27.05.2025

1) Справаздача камісій і Працоўнай групы КР, частка 1: даклады камісій і пастаяннай групы КР.
НФ

2) Слуханні кандыдатаў у дэлегацыю дэмсіл у ПАРЭ: прадстаўленне кандыдатаў.
Міжнародная камісія

3) Прэзентацыя і абмеркаванне праекта Заявы КР па парушэнні права на Свабоду сумлення ў Беларусі.

https://youtube.com/live/aV0K6dDotC4
👍18🙉72👎1🙊1
Арцём Брухан: Буду рабіць усё, каб публічныя слуханні АПК прайшлі да канферэнцыі «Новая Беларусь»

Спікер Каардынацыйнай Рады, чалец фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Арцём Брухан у інтэрв'ю «Белсату» расказаў пра сваё бачанне развіцця Каардынацыйнай Рады, пра грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі, ролю дыяспары і іншае.

Пра ролю Каардынацыйнай Рады: чаму КР — важны палітычны інструмент?

«Давер [да Каардынацыйнай Рады] будзе расці, калі будзе празрыстасць. І мы будзем распавядаць людзям, як гэта ўсё адбываецца. Функцыя Каардынацыйнай Рады — прадстаўнічасць на парламентарным узроўні. Напрыклад, дэлегацыя Каардынацыйнай рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Чаму гэта важна? Там няма палаткі! Там сёння не Ігар Сяргеенка ці Вадзім Гігін, а прадстаўнікі КР. Там не кішэнная партыя Гайдукевіча ці яшчэ кагосьці, а фракцыі КР. Тое самае — Кангрэс мясцовага самакіравання. Там няма чыноўнікаў, прызначаных Лукашэнкам, а абраныя людзі».

Другая віцэ-спікерка: навошта ўведзена новая пасада ў КР?

«Забеспячэнне большай інклюзіўнасці і прадстаўнічасці ў кіраўніцтве КР. Было прапанавана, каб віцэ-спікеры і спікер былі з розных фракцыяў. І так сталася. Цяпер у кіраўніцтве будуць, як мінімум, прадстаўнікі трох фракцыяў. Гэта падвышае інклюзіўнасць, прадстаўнічасць і заангажаванасць гэтых фракцыяў у працу Каардынацыйнай рады. І я сыходзіў са стратэгічных падыходаў да КР. Не з асабістых інтарэсаў ці інтарэсаў фракцыі, а — самога інстытуту.

Бо я лічу яго вельмі важным інстытутам дэмакратычных сілаў, таму што ён мае такую вельмі важную рэч, як аднаўляльнасць праз выбары. Гэта адзіны зараз інстытут дэмакратычных сілаў, і не толькі дэмакратычных, а ўвогуле беларускіх, які абіраецца грамадзянамі на адкрытых прамых выбарах».

Пра слуханні АПК: ці адбудуцца яны сёлета?

«Гэта адзін з пунктаў маёй праграмы. Публічныя слуханні АПК патрэбныя. І я буду рабіць усё, каб яны прайшлі яшчэ да канферэнцыі "Новая Беларусь", якая мае адбыцца ў жніўні».

Пра палітвязняў: хто можа паўлпываць на працэс вызвалення?

«Я лічу, што Еўрасаюз таксама можа ўплываць на гэты працэс. Так, амерыканская адміністрацыя робіць хуткія крокі, але давайце шчыра казаць — гэтыя крокі базуюцца на інтарэсах Амерыкі, на грамадзянах ЗША. Ці будзе ў іх інтарэс вызваліць усіх беларускі палітвязняў? Гэта пытанне. Між тым, ЕС даволі выразна артыкулюе, што ўсе беларускія палітвязні — гэта каштоўнасць, і трэба, каб яны былі вызваленыя.

Калі б Лукашэнка сапраўды хацеў паляпшэння стасункаў, ён бы слаў не паўнамёкі, не паўсігналы, а выпусціў бы адразу, скажам, 500 чалавек, спыніў бы рэпрэсіі і міграцыйны крызіс на мяжы з ЕС. Вось гэта быў бы зразумелы знак. А такія паўнамёкі не счытваюцца захадам. Таму што ім зроблена вельмі шмат дрэнных рэчаў, і паўкрокамі іх не перакрыеш».


Поўная версія інтэрв'ю — на сайце «Белсата»: https://belsat.eu/86935407/bruhan-interviu
👍23🙈142👎1
Forwarded from Блёк Воля
Беларусы замежжа здольныя ствараць буйныя батальёны.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, якое выявіла высокі патэнцыял сярод беларусаў замежжа ва ўдзеле ў нацыянальных баявых падраздзяленнях.

Апытанне праводзілася з мэтай выявіць колькасць беларусаў, гатовых праходзіць вайсковую службу на кантрактнай аснове ў краінах НАТА ў складзе беларускіх нацыянальных вайсковых падраздзяленняў, калі такія будуць створаны. Вынікі праведзенага апытання пераўзышлі чаканні яго арганізатараў.

Ахоп аўдыторыі, якая атрымала звесткі пра магчымасць прайсці апытанне пасродкам гугл-формы, арганізатары ацэньваюць у колькасці прыкладна 30 тысяч чалавек. З іх 26 тысяч з’яўляюцца карыстальнікамі платформы SVAE, якія не пражываюць у Беларусі.

Удзел у апытанцы прынялі 590 чалавек, з якіх зацікаўленасць ва ўдзеле ў нацыянальных баявых падраздзяленнях выказалі больш за 500, палова з якіх выразіла адназначную гатоўнасць.

Апытанне праводзілася ва ўмовах высокай небяспекі для яго ўдзельнікаў. Назіраўся высокі ўзровень недаверу і падазрэнняў на правакацыю з боку спецслужбаў. Акрамя таго, апытанне праводзілася без дастатковай канкрэтыкі, што таксама змяншала колькасць ахвочых адказаць на пытанні. Высновы ўлічваюць і той фактар, што прыкладна палова апытаных з’яўляюцца жанчынамі, сярод якіх мілітарная дзейнасць дзейнасць з’яўляецца істотна менш прывабнай.

З улікам гэтых і іншых негатыўных фактараў, атрыманыя лічбы дэманструюць істотны патэнцыял беларусаў замежжа стварыць беларускія нацыянальныя ўзброеныя падраздзяленні і атрымаць вайсковы досвед па стандартах НАТА.

=Камісія КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы=
👍37🤣17😁7🙈6👎2🤯1🤨1😐1
2025/07/13 02:48:41
Back to Top
HTML Embed Code: