tgoop.com/sekktor/3469
Last Update:
Гарачая чацвёрка
▫️ Для каго: #пісьменнікі/-цы, #крытыкі і #даследчыкі/-цы мастацтва.
▫️ Калі: травень – снежань 2025.
Шукаюць аўтараў/-к для напісання трох артыкулаў для Artlab Editorial у 2025. Тэмы: сучаснае мастацтва, крытычны аналіз, культура і глабальныя тэндэнцыі.
Прапануецца:
- Стыпендыя 10 000 USD
- Індвідуальнае ментарства ад вядучых крытыкаў і іншыя актыўнасці для развіцця вашай пісьменніцкай кар’еры ў міжнародным маштабе.
▫️ Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, якія знаходзяцца на ранніх этапах сваёй кар’еры і хочуць узмацніць прафесійныя сувязі і атрымаць падтрымку.
▫️ Калі: жнівень 2025 – травень 2026 (10 месяцаў).
▫️ Дзе: Нью-Хэйвен, Канэктыкут.
Прапануецца:
- Стыпедыя 35 000 USD для мастакоў/-чак і 45 000 USD для куратараў/-к (выплочваецца па кварталах)
- Субсідаванае жыллё
- Майстар-класы і ментарства, нетворкінг, індывідуальныя і групавыя студыйныя практыкі
- Кульмінацыйная групавая выстава ў вядомай галерэі.
▫️ Для каго: #харэографы/-кі і #танцоры/-кі ва ўсіх стылях і напрамках сучаснага і класічнага танца, з 2+ гадамі прафесійнага досведу.
▫️ Калі: верасень 2025 – жнівень 2026 (ад 3 да 12 месяцаў).
▫️ Фармат: афлайн, анлайн або змешаны.
Супраца з партнёрам/-кай (артыст/-ка, тэатр, інстытут): ўдзельнікі/-цы самі вызначаюць, з кім і як будуць працаваць (трэба загадзя ўзгадніць). Падчас стыпендыі магчыма назіранне за працай, сумесныя даследаванні, ментарства або актыўны ўдзел у пастаноўках.
Прапануецца:
- 2 500 EUR/месяц за поўны працоўны дзень альбо 1 000 EUR/месяц – за няпоўны
- Пакрыццё транспартных выдаткаў
- Падтрымка прэзентацыі вынікаў.
▫️ Для каго: #даследчыкі/-цы з PhD у галіне гуманітарных або сацыяльных навук.
▫️ Калі: 1 кастрычніка 2025 – 28 лютага 2026, 1 сакавіка 2026 – 31 ліпеня 2026. Даступнасць на абодва перыяды – перавага.
5 месяцаў у Цэнтры перадавых даследаванняў (CAS), дзе ўдзельнікі/-цы змогуць працаваць над сваімі індывідуальнымі даследчымі праектамі, удзельнічаць у акадэмічных семінарах, канферэнцыях і наладжваць міжнародныя кантакты.
Прапануецца:
- 850 EUR/месяц (10% пойдуць на падатак)
- Да 800 EUR на паездкі (авіябілеты, віза, страхоўка)
- Да 1500 EUR на даследчыя выдаткі (архівы, інтэрв’ю, набыццё кніг і г.д.)
- Аплочанае жыллё ў Сафіі (індывідуальныя апартаменты і працоўная прастора)
- Доступ да акадэмічных бібліятэк і баз дадзеных, удзел у семінарах
- Прэзентацыя праекта на навуковых мерапрыемствах CAS і публікацыя ў электронным CAS Working Paper Series.
***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Фота: 1. Dena Springer, Cosmic Intersections, 2025. 2. NXTHVN, studio. 3. Pina Bausch Foundation; Photographer Walter Vogel