tgoop.com/sekktor/3480
Last Update:
🇵🇱 Дзве адукацыйныя праграмы ў #Польшча: жаночае лідарства і міграцыйныя даследаванні
Інтэнсіўная праграма для жанчын у #НДА/#бізнес/#палітыка, якія хочуць умацаваць сваю ролю ў грамадскай дзейнасці, павысіць эфектыўнасць сваіх ініцыятыў і знайсці падтрымку для рэалізацыі ідэй.
Фармат:
- Дзве групы ўдзельніц (па 20 чалавек кожная)
- Афлайн сустрэчы: 8-9 сакавіка – #Познань / 22-23 сакавіка – #Варшава (можна выбраць)
- 4 вэбінары (уключаючы дадатковую сесію!)
- Фінальны з’езд у Познані (26 красавіка для абедзвюх груп).
Праграма:
- Трэнінгі па публічных выступах, кіраванні камандай, прафілактыцы выгарання і матывацыі
- Сустрэчы з лідэркамі з НДА, бізнесу і палітыкі
- Стварэнне асабістага плана сацыяльных дзеянняў.
▫️ Фармат: серыя навучальных сесій.
▫️ Калі: 22-23 сакавіка, 26-27 красавіка, 24-25 траўня, 28-29 чэрвеня, 27-28 верасня + фінальная сустрэча ў лістападзе.
Школа пра міграцыю прысвечана аналізу міграцыйных працэсаў у кантэксце кліматычных зменаў.
Праграма:
- Юрыдычныя аспекты міграцыі і статуса ўцекачоў/-ак у Польшчы і Еўропе
- Міграцыйная справядлівасць у эпоху кліматычных зменаў
- Як размаўляць пра кліматычны крызіс з рознымі аўдыторыямі
- Сустрэчы з экспертамі/-камі і праваабаронцамі з Італіі, Польшчы і іншых краін.
***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.