tgoop.com/sekktor/3483
Last Update:
▫️ Для каго: #мастакі/-чкі, tech-cпецыялісты/-кі, #саўнд_дызайнеры/-кі, якія працуюць у сферы аналагавага і лічбавага вопыту, XR (#VR/AR/MR), #тэатр і #міждысцыплінарныя_праекты.
▫️ Калі: 18 – 28 ліпеня (10 дзён).
▫️ Дзе: Centre Culturel Irlandais у Парыжы.
Даследаванне і распрацоўка новых падыходаў да досведу гледача ў гібрыдных прасторах, калектыўная праца без абавязковага стварэння гатовага твора і доступ да перадавых тэхналогій (XR, VR, AR, Motion Capture, бінауральны гук).
Прапануецца:
- Пакрываюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і дарогу
- Інтэнсіўны рэжым працы: варкшопы, групавыя сесіі і сустрэчы з міжнароднымі экспертамі/-камі
- Партнёрства з лічбавымі фестывалямі BETA (Дублін) і NEMO (Парыж).
▫️ Для каго: #пiсьменнікі/-цы, #паэты/-кі, #драматургі/-ні, #творцы, якія даследуюць новыя формы працы з тэкстам.
▫️ Калі: 14 ліпеня – 24 жніўня.
Супольная праца над новымі тэкставымі фарматамі, эксперыментальнае даследаванне культуры тэксту, ментарская падтрымка ад куратараў/-к, фінальны публічны паказ у межах Poetry Moon Festival.
Прапануецца:
- Ганарар 2000 EUR, пакрыццё дарогі і пражывання.
- Доступ да рэсурсаў House of Text (тэатральная зала, офісныя і творчая прасторы)
- Падтрымка перакладу для фінальнай прэзентацыі тэкстаў на розных мовах.
▫️ Для каго: #мастакі/-чкі-#даследчыкі/-цы, якія праводзяць даследаванні з і займаюцца XR/VR/AR/MR, #аўдыёвізуальныя_мастацтвы, прасторавай медыяцыяй і лічбавымі тэхналогіямі ў мастацтве.
▫️ Калі: восень 2025 – восень 2026 (агулам не менш за 8 тыдняў працы).
▫️ Дзе: Laboratoire Modulaire, ésam Caen/Cherbourg.
Прапануецца:
- Грант 10 000 EUR (на ганарар, вытворчасць, транспарт, пражыванне)
- Супрацоўніцтва з французскімі арт-лабараторыямі (Le Dôme, Oblique/s, Station Mir/festival Interstice, Haute-Alsace University)
- Падтрымка ў прасоўванні вынікаў даследавання і развіцці праекта пасля рэзідэнцыі.
🖇 Даведацца больш у pdf.
***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.