tgoop.com/sekktor/3497
Last Update:
🔎 Два даследніцкія івэнты на гэтую пятніцу
▫️ Калі: 28 лютага, 14:00 CET | 15:00 Вільнюс | 17:00 Тбілісі.
Праграма:
– Якія краіны могуць прадстаўляць небяспеку для беларусаў у вымушанай міграцыі?
– Як мінімізаваць рызыкі пры перасячэнні межаў?
– Якія міжнародныя механізмы ўплываюць на бяспеку перамяшчэння?
▫️ Калі: 28 лютага, 14:00 – 19:00.
▫️ Дзе: дакладнае месца пасля рэгістрацыі.
Выступы і дыскусія будуць прысвечаныя праблемнай сітуацыі з назвамі вуліц і іншых аб'ектаў у Беларусі. Падчас круглага стала будуць прэзентаваныя канцэпцыі дэкамунізацыі ўнутрыгарадскіх назваў, упарадкавання ўрбананімічнага ландшафту з улікам нацыянальных тапанімічных традыцый і моўнай спецыфікі.
Дзве тэматычныя панэлі:
– Унутрыгарадская тапанімія Беларусі: выклікі камуністычнай і каланіяльнай спадчыны
– Упарадкаванне ўрбананімічнага ландшафту: крыніцазнаўчы і лінгвістычны аспекты.
На мерапрыемстве выступяць гісторыкі, мовазнаўцы, краязнаўцы, колішнія ўдзельнікі тапанімічных камісій розных гарадоў Беларусі.
▫️Удзельнікі: Вінцук Вячорка, Алесь Капуцкі, Павел Церашковіч, Алесь Пашкевіч.
▫️Мадэратар: Андрэй Казакевіч.
***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.