Telegram Web
📸 Два івэнты для #фатографы/-кі і візуальных #мастакі/-чкі: анлайн і афлайн у #Варшава, #Польшча

1️⃣ "Еўрапейская фатаграфічная прастора" — адкрытая лекцыя ад Culture Makes

▫️Калі: 18 лютага, 19:00 (Варшава).
▫️Дзе: анлайн у Zoom і афлайн у Варшаве (лакацыя пасля рэгістрацыі).

Фатаграфія — гэта не толькі мастацтва, але і важны інструмент даследавання рэчаіснасці, культурнай ідэнтычнасці і сацыяльных зменаў. Якім чынам беларуская фатаграфія ўпісваецца ў еўрапейскі кантэкст? З якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія аўтары, і што можна зрабіць для развіцця фотасупольнасці?

▫️Спікер: Яўген Атцецкі — фатограф, грамадзянскі журналіст, сузаснавальнік школы фатаграфіі ФШ1.

🔗 Зарэгістравацца


2️⃣ Зімовыя самапрэзентацыі ў ФШ1 + нетворкінг ад беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1 у Варшаве

▫️ Калі: 24 лютага, 19:00.

Самапрэзенатцыя — фармат, у якім аўтар/-ка мае 10 хвілін, каб расказаць пра сябе і сваю практыку жывой аўдыторыі. Пасля выступаў адбудзецца нетворкінг.

Гэтым разам тры аўтары: Уладзімір Маляўка, Арцём Барышаў, Chernosliv.

🔗 Зарэгістравацца

***
Збіраем магчымасці на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось
тут.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: Instagram | Facebook.

#фатаграфія #візуальныя_мастацтвы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔣 Прадстаўце свае праекты: творчыя вырабы, кіно і культурніцкія ініцыятывы

1️⃣ Craft Hand Lab — арт-маркет у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: рамеснікі/-цы, #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, хэндмэйд-майстры.
Магчымасць прадставіць і прадаць свае вырабы, а таксама атрымаць прафесійныя фотаздымкі з івэнту.
▫️Калі: 2 сакавіка, 12:00 – 20:00.
Кошт удзелу: 1×2 м – 300 злотых + 23% VAT. 2×2 м – 600 злотых + 23% VAT.
💥 Ддл: 20 лютага.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ ХІ "Нефільтраванае кіно" — кіна-#фестываль у #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #рэжысёры/-кі, аўтары/-кі фільмаў.
Крытэр: фільмы, завершаныя ў 2024-2025.
Ддл: 28 лютага.
🔗 Даведацца больш


3️⃣ Культурніцкія і адукацыйныя праекты ў "Музеі Вольнай Беларусі", Варшава, Польшча

▫️Для каго: #творцы, #НДА, культурніцкія і адукацыйныя ініцыятывы.
Вы можаце падаць заяўку, калі вы маеце творчыя ідэі, плануеце правесці імпрэзу ці рэалізаваць доўгатэрміновы праект і шукаеце для гэтага зручнае месца.
Ддл: 15 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
Збіраем конкурсы на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось
тут.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 Last-minute знаходка, але важная: ЗАЎТРА адбудзецца #вэбінар "Як збіраць грошы для грамадскай дзейнасці ў #Польшча

🎥 Калі: 19 лютага, 17:30 CET
🎥 Працягласць: да 2 гадзін
🎥 Мовы: беларуская і руская.

У праграме:
💫 Як збіраць грошы на фэстах і ў скарбонкі для ахвяраванняў?
💫 Чаму часам для збора ахвяраванняў мэтазгодна рэгістраваць недзяржаўную арганізацыю, а часам збор можна рабіць без яе?
💫 Што ўвогуле дае для мэтаў збору сродкаў рэгістрацыя недзяржаўнай арганізацыі? Якія формы арганізацый існуюць, колькі каштуе і ўвогуле ці складана на практыцы беларусу ў Польшчы заснаваць такую арганізацыю?

⚡️ Ддл: 18 лютага, 18:00 СЕТ.
🔗 Зарэгістравацца

#НДА #грамадскія_праекты #культ_менеджмент
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🖥 Civitates Media Grants 2025 — #грант для незалежных медыя ў Еўропе

▫️ Для каго: незалежныя грамадска-значныя #медыя, зарэгістраваныя ў Венгрыі, #Польшча, #Італія, #Іспанія, Балгарыі, Славакіі і Харватыі.

Фокус падтрымкі:
- Арганізацыйная ўстойлівасць
- Распрацоўка бізнес-мадэлі
- Рэдакцыйнае развіццё
- Пашырэнне аўдыторыі
- Развіццё грамадскага дыялогу.

Прапануецца:
- Да 160 000 EUR на два гады (не можа перавышаць 50% ад агульных выдаткаў за 2024 год).

Ддл: 2 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇮🇹🇩🇪 Рэзідэнцыі для творцаў розных дысцыплін у #Італія і #Германія

1️⃣ Aurora Borealis Artists Residency Programme 2025 — #рэзідэнцыя ў Турыне, Італія

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі любой дысцыпліны.
▫️ Калі: травень – лістапад 2025 (індывідуальныя рэзідэнцыі па месяцы).

Рэзідэнцыя арыентаваная на тых, хто працуе з мясцовымі супольнасцямі, вядзе калектыўныя мастацкія ініцыятывы, стварае публічныя мастацкія аб’екты і ўключае людзей у мастацкі працэс.

Прапануецца:
- Ганарар 1600 EUR
- Пражыванне ў viadellafucina16 condominium-museum
- Пакрыццё выдаткаў на вытворчасць
- Майстар-клас і даследчая праца перад рэзідэнцыяй
- Супраца з мясцовай супольнасцю
- Фінальны фестываль восенню 2026.

Ддл: 23 лютага.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Callies Berlin Residency — рэзідэнцыя ў Берліне, Германія

▫️ Для каго: мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #перформеры/-кі, #музыкі, #пісьменнікі/-цы, #фотаграфы/-кі, #дызайнеры/-кі і іншыя #творцы любой дысцыпліны.
▫️ Калі: рэзідэнцыі на розныя перыяды з 2025 да 2027.

Рэзідэнцыя без абавязковай вытворчасці канчатковага прадукту. Удзельнікі/-цы атрымліваюць прастору і час для творчага даследавання, а таксама магчымасць узаемадзейнічаць з іншымі творцамі і культурнай супольнасцю Берліна.

Прапануецца:
- Studio Residency: прыватныя студыі з натуральным асвятленнем (160-220 м²)
- Movement Studio Residency: студыя для перформансаў і харэаграфіі (160 м² з прафесійнай падлогай)
- Sound Studio Residency: саунд-студыя (160 м²) для гукавых і музычных праектаў
- Writing Residency: пакой з працоўнай прасторай, зонай чытання, кухняй і прыватнай ваннай
- Магчымасць пражывання ў міні-кватэрах на тэрыторыі рэзідэнцыі (па запыце).

Ддл: 28 лютага.
🔗 Даведацца больш

***
🚀👨‍💻 💼 Падрыхтуйцеся да падачы з нашым міні-курсам "Партфоліа-менеджмент для творцаў".

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.

Фота 2: Callie’s, Petrit Halilaj’s studio in December 2019 as he prepared for his solo show.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏛 Veha Archive збірае архіўныя фота для новай кнігі пра Беларусь

Veha Archive запрашае далучыцца да стварэння кнігі "Руіны Беларусі", якая выйдзе летам 2025 года ў супрацоўніцтве з Galeria Arsenał (Беласток, Польшча). Ужо сабрана больш за 300 архіўных кадраў, але калекцыя працягвае папаўняцца.

Шукаюць:
- Фотаздымкі, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1980 года.

📩 Дасылаць на [email protected]:
- Адсканаваныя фота (мінімум 2500 px)
- Год, месца і каму належыць фота.

Ддл: 15 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.

#спадчына #фатаграфія
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚇 Тэстуем новую рубрыку - #станцыяІнстытутКультуры 

Як наконт таго, каб разам бліжэй знаёміцца з міжнароднымі асацыяцыямі і асобнымі ўстановамі, фондамі і важнымі праграмамі, што дапамагаюць творцам, культурніцкім і грамадскім ініцыятывам?

#️⃣ Пад тэгам рубрыкі будуць збірацца відавочныя і невідавочныя, буйныя і сярэднія арганізацыі, якія на сталай аснове прадастаўляюць грантавае фінансаванне, рэзідэнцыі і адукацыйныя магчымасці. Калі шукаеце партнёраў, натхненне, “ролевыя мадэлі” ці падтрымку, спадзяемся, гэты гід таксама будзе вам у дапамогу! 

🚏 Першая наша “станцыя”, і верагодна, невідавочная, — 👍 Onassis Foundation, вялікая грэцкая культурніцкая фундацыя, якая ставіць сваёй мэтай развіццё адукацыі, культуры, здароўя і правоў чалавека. Яна падтрымлівае культадмыслоўцаў праз праграмы, гранты, стыпендыі і мастацкія ініцыятывы, у тым ліку адкрытыя для замежных аплікантаў(-к). Гартайце падрабязнасці ў картках!

Далей сёння мы раскажам пра два актуальныя конкурсы, адкрытыя і для беларусаў(-к) ⬅️!

🔗 Самастойна сачыць за мінулымі і бягучымі оўпэнколамі можна на сайце фундацыі.

Калі вы ведаеце класныя прыклады арганізацый, суперадкрытых для партнёрстваў і працы, апроч іншага, з нашым кантэкстам, падкідвайце іх у каментары альбо @sekktor_admin!

Наступны прыпынак 🚏 — міжнародная сетка арганізацый культурнай дыпламатыі EUNIC.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Onassis AiR 2025/26 — #рэзідэнцыя і #стыпендыя для мастакоў/-чак і даследчыкаў/-ц у Афінах, #Грэцыя

▫️ Для каго: #творцы, #даследчыкі/-цы, прафесіяналы/-кі ў розных сферах мастацтва.
▫️ Калі: 8 верасня – 5 снежня 2025, 2 лютага – 30 красавіка 2026, 11 травеня – 31 ліпеня 2026.

Onassis AiR падтрымлівае эксперыментальныя і даследчыя праекты без неабходнасці фінальнай прэзентацыі.

Чатыры напрамкі праграмы:
- Extended Research Residencies (3 месяцы) — для глыбокай працы над праектамі ў розных дысцыплінах.
- Dramaturgy Fellowships — для драматургаў з #тэатр, #перформанс, #выканальніцкія_мастацтвы, #сцэнічныя_мастацтвы.
- AiR/ONX Fellowships — для тых, хто працуе з лічбавымі медыя #media_art, #VR, MR і інструментамі сеткавых тэхналогій.
- Technical Residencies — для #тэх_спецыялісты/-кі ў сферы сцэнічнага менеджменту, гуку, святла і сцэнаграфіі.

Прапануецца:
- Ганарар для ўдзельнікаў/-ц
- Фінансаванне на даследаванні і вытворчасць (па запыце)
- Пражыванне і пакрыццё транспартных выдаткаў
- Доступ да абсталявання, ментарства і прафесійных нетворкінг-падзей
- Публічныя прэзентацыі і калектыўныя даследчыя паездкі.

Ддл: 7 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.

Фота: Onassis AiR Fellows 2024/25, Sylvia Kouveli
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎬 Big Short Films 2025 — #конкурс кароткаметражных фільмаў ад Onassis Foundation у Афінах, #Грэцыя

▫️ Для каго: #рэжысёры/-кі, #сцэнарысты/-кі кароткаметражных фільмаў у жанрах мастацкае #кіно, дакументалістыка, #анімацыя, live-action.

Прапановы могуць быць заснаваныя як на арыгінальным сцэнарыі, так і на існуючай ідэі (з доказам аўтарскіх правоў або дамовай на яе выкарыстанне).

Абраныя кароткаметражныя фільмы пройдуць вытворчы этап і будуць паказаны на фестывалях у Грэцыі і іншых краінах.

Прапануецца: 10 000 EUR на вытворчасць.

Ддл: 28 лютага.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.

Фота: Penelope Gerasimou
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤹🤹‍♀️ Solidarity Circus 2025 — Erasmus+ #трэнінг у Рызе, #Латвія

▫️ Для каго: #пэрформеры/-кі, цыркачы/-чкі, тэатралы/-кі, трэнэры/-кі, валанцёры/-кі, маладзёжныя лідары/-кі.
▫️ Калі: 12–19 траўня 2025.

Гэта інтэнсіўны Erasmus+ трэнінг, прысвечаны інтэграцыі цыркавых мастацтваў у маладзёжную працу, прасоўванню інклюзіўных ініцыятыў праз вулічны #тэатр і #перформанс. Удзельнікі/-цы атрымаюць магчымасць развіць свае навыкі, новыя метады працы з моладдзю і выступіць на адным з найстарэйшых цыркавых фестываляў Еўропы — Count of May.

Прапануецца:
- Удзел бясплатны (падтрымка Erasmus+)
- Пражыванне і харчаванне
- Кампенсацыя транспартных выдаткаў у межах Erasmus+ (да 580 EUR у залежнасці ад краіны)
- Удзельнікі/-цы атрымаюць Youthpass Certificate — афіцыйны дакумент, які пацвярджае набытыя кампетэнцыі

💥 Для ўдзельнікаў/-ц з #Польшча: даступны асобны набор разам са Сярэднявечным тэатрам "Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза".
🔥 Ддл: 25 лютага (гэта звязана з неабходнасцю набыць квіткі ў сакавіку).
💌 Падаць заяўку: напішыце ліст у вольнай форме на [email protected].

Агульны ддл: 1 красавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.

#актывізм #сацыяльная_праца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/02/20 00:19:05
Back to Top
HTML Embed Code: