Telegram Web
Паглядзеў фільма Бруталіст пра архітэктара, які пасля вайны і халакоста быў вымушаны пакінуць сваю радзіму і пачынаць усё наноў за мяжой, без імя і сям'і. Але яму ўсміхаецца лёс і ён атрымлівае магчымасць рэалізаваць амбіцыйны праект для багацея, які становіцца ўвасабленнем яго асабістай гісторыі.

У некаторых сцэнах фільм вельмі дакладны ў сваіх вобразах.
Спойлер: галоўнага героя гвалціць у сраку без змазкі містэр Ван Бюрэн. Такія сцэны гэта вельмі трапныя метафары адносін з архітэктара з яго ідэямі і творчымі абміцыямі і заказчыка, які думае, што купляе за грошы творца.

Нягледзячы на доўгі хранаметраж, больш за тры гадзіны, не магу сказаць, што фільм зацягнуты ці мае лішнія сцэны. Усё быццам на месцы, але не ўзнікае адчування маштабнасці палатна сувымернага з маштабам архітэктурнай задумы галоўнага героя.
Стан Юр'еўскага касцёла ў Варнянах да рэстаўрацыі сярэдзіны 1980-х гг.

Крыніца
#Варняны #касцёлы
На месцы трэцяй вежы Крэўскага замка нарэшце выявілі цэлую нервюрную цагліну.
Нервюры гэта рэбры каркасных гатычных скляпенняў, якія выступаюць вонкі.

Відаць, нервюрныя скляпенні былі вынайдзены арабамі яшчэ ў X стагоддзі. У Еўропу яны патрапілі дзякуючы першым крыжовым паходам у Палесціну. Найбольш старадаўнія прыклады ў Заходняй Еўропе адносяцца да сярэдзіны XII стагоддзя. Адтуль яны ўжо прыйшлі і да нас.


#Крэва #замкі
Аднаўляць гатычныя скляпенні адносна проста, калі засталіся пяты скляпенняў, або хаця б сцены, на якіх бачны контур скляпенняў - далей чыстая геаметрыя.

Але ў Беларусі не так шмат прыкладаў нервюрных скляпенняў увогуле, а з адноўленых хіба вось, даруй божа, Лідскі замак. Можна бачыць, што гэтае пашырэнне на нервюрнай цэгле служыць паліцай для запаўнення скляпення.

Але і тут без ублюдачнай якасці «рэстаўрацыі» не абышлося ў Лідзе. Самае складанае месца ў такім скляпенні - месца перасячэння нервюр. Калі камень можна падчасаць і зрабіць складанай формы элемент, то ў выпадку з цэглай туды звычайна ўстаўлялі круглы ці квадратны элемент. Ён нярэдка быў дэкаратыўным ці проста мець дзірку для жырандолі.

У Лідзе зрабілі як атрымалася, нават не вельмі спрабавалі цэглу падганяць так, каб пасля рошчынай неяк заглядзіць гэтае места: адна нервюра проста разрывае іншую.

Карацей Лідскі замак таксама трэба зносіць і аднаўляць занава.

#Ліда #замкі
Вось як у Троцкім замку нервюрныя скляпенні адноўлены. Ад некаторых заставаліся толькі збітыя пяты. Месцы перасячэння нервюр зроблены зусім не так, як у Лідзе, дзе з дадатковымі элементамі, дзе проста цэгла падагнаная роўна і прыгожа.
2025/03/13 01:12:17
Back to Top
HTML Embed Code: