У новым Сталкеры 2, распрацаваным украінскай студыяй, ёсць мемарыял ахвярам вайны, пра які многія і не здагадваюцца.
Гэта лакацыя з вялікім макавым полем.
Упершыню чырвоны мак быў выкарыстаны як сімвал памяці ахвяр Першай сусветнай вайны амерыканскай выкладчыцай, якая была натхнёная радкамі з верша канадскага ваеннага ўрача Джона Мак-Крэя «На палях Фландрыі», напісанага ў 1915 годзе, ў разгар вайны. Жанчына паклялася заўсёды насіць чырвоны мак у памяць пра ахвяр вайны. Пасля яна збірала сродкі для ветэранаў вайны, прадаючы шоўкавыя чырвоныя макі.
Сімвал трывала замацаваўся ў англамоўным свеце. У 2014 годзе, сотай гадавіне з пачатку той вайны, у Лондане мастак Пол Камінс стварыў неверагодную інсталяцыю «Скрываўленая зямля і чырвоныя моры». У рове старажытнага Таўэра было размешчана 888 246 керамічных чырвоных макаў — па адным на кожнага брытанскага салдата, што загінуў у Першай сусветнай вайне. Інсталяцыя давала ўяўленне пра сапраўдныя маштабы стратаў — літаральна крывавае мора.
У той жа час Украіна выбрала праеўрапейскі вектар развіцця, пачаўшы пераасэнсаванне падзей Другой сусветнай вайны не праз савецкую оптыку. Чырвоны мак лёг у аснову новага сімвала перамогі над нацызмам. Замест «Можам паўтарыць» гучаў заклік «Ніколі зноў». Але ў гэты год ва Украіну зноў прыйшла вайна, якая цягнецца дагэтуль.
#помнікі #вайна

Спадчына
Пра выдуманыя гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
Аркадзь Смоліч у 1919 годзе ў сваёй працы «Географія Беларусі» вылучаў наступныя беларускія краіны (рэгіёны):
🔴 Полацкае Наддзвінне
🔴 Віленскі край
🔴 Краіна Менскага Узгор‘я
🔴 Наднёманская краіна (Горадзеншчына)
🔴 Надбужанскі край (Падляссе)
🔴 Піншчына
🔴 Вялікая Палеская Нізіна
🔴 Беларускі лесастэп
🔴 Радань — (Паўднёвая Магілёўшчына)
🔴 Верхне-Бярэзінская краіна
🔴 Мсціслаўшчына
🔴 Аршанская краіна
🔴 Краіна Задзвінскіх Узгор‘яў
🔴 Смаленшчына
У аснове падзелу на краіны пакладзены як фізіка-геаграфічныя асаблівасці, так і культурна-гістарычныя.
Віктар Цітоў, які маляваў у 1970-я гады этнаграфічныя рэгіёны для Беларусі, не толькі трымаўся савецкага адміністрацыйнага падзелу на 6 абласцей, але і цалкам ігнараваў той факт, што па-за межамі БССР існуюць этнічна беларускія тэрыторыі. Цяпер гэтую саву ўпарта нацягваюць на глобус.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У чаце абураюцца прывязкай рэгіёнаў да рэкаў. Я таксама не бачу ў гэтым ніякай логікі, калі не браць сівую даўніну, калі рэкі былі адзінымі зручнымі шляхамі камунікацыі.
Насамрэч многія неназваныя рэгіёны Беларусі кідаюцца ў вочы, калі адкрыць геаграфічную карту. Гэта вялікія сельскагаспадарчыя «астравы» паміж малапраходнымі беларускімі лясамі і балотамі. Адзін такі амаль ідэальна супадае з бясспрэчным Заходнім Палессем.
А яшчэ Навагрудска-Нясвіжска-Слуцкі, Гродзенска-Ваўкавыска-Слонімскі, Шчучынска-Лідска-Ашмянскі (Усходняя Віленшчына), Падляскі (Забелавежскі) і Мінскі рэгіёны. Аднойчы пабачыўшы іх на геаграфічнай карце, складана не заўважаць іх у гісторыі.
Такі падыход зручны, бо чыста камунікацыйна сувязь паміж часткамі вялікага сельскагаспадарчага вострава лягчэйшая, чым з вёскамі за забалочаным лесам. Лягчэй перамяшчацца, лягчэй гандляваць, лягчэй пазычаць культуру адзін у аднаго. У выніку фарміруецца культурна-этнаграфічна падобная супольнасць.
Прынцып не ўніверсальны, бо не ўся Беларусь пакрытая такімі астравамі. Ёсць цераспалосіца, ёсць велізарныя і малазаселеныя глухія лясныя рэгіёны. Але гэты прынцып дае магчымасць з чагосьці пачаць у выяўленні сапраўдных рэгіёнаў Беларусі.

Толькі густы лес, які цягнецца ад Сувалкаў да Дзвінску стрымаў беларускую асіміляцыю балцкага насельніцтва. Пасярод гэтай паласы разрыў — Вільня, культурны і палітычны цэнтр. І на карце добра бачна, як беларуская асіміляцыя выліваецца толькі ў гэтым месцы далей углыб балцкіх земляў.
Карта: Моўная сітуацыя на Віленшчыне ў пачатку XX стагоддзя паводле літоўскага мовазнаўца Алойзаса Відугірыса (Aloyzas Vidugiris).

Можа каму будзе цікава: на сайце Віленскай універсітэцкай бібліятэкі апублікавана крутая калекцыя фотаздымкаў беларусаў, зробленых беларускім археолагам і краязнаўцам Міхаілам Кусцінскім каля 1866 года ў Полацкім і Лепельскіх паветах. Таксама ёсць некалькі фотаздымкі археалагічных старажытнасцей з Лепельшчыны.
Не бачу, каб сёння да гэтых фота была нейкая ўвага. А вось Смоліч у 1919 годзе публікаваў здымкі Кусцінскага, праўда, не падаючы аўтарства.