Telegram Web
У Лідзе выбралі якім будзе помнік беларускаму паэту і дзеячу камуністычнага руху ў Заходняй Беларусі Валянціну Таўлаю. У конкурсе эскізаў, вынікі якога былі падведзены ў доме, дзе жыў паэт, перамог праект Сяргея Логвіна.

Валянцін Таўлай трымае ў руках газету "Уперад" (цяпер "Лідская газета"). Праект будзе таксама разгледжаны на рэспубліканскай мастацкай экспертнай радзе па манументальным мастацтве.

Бронзавую скульптуру плануюць пасстаіць на рагу вуліц Таўлая і Качана да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Лідзе.

P.S. Асабіста мне спадабаліся зусім іншыя варыянты, на фота - 3 і 5, са светлага пластыліну. У 3-м вельмі крута паказаны ўпэўнены рух, насцярожанасць падпольнага работніка, які хавае ў паліто нейкі ліст, сама фігура вельмі пераканаўчая, выдатная дэталіроўка нават для такой мініяюцюры.

У 5-м мне падабаецца, што паказаны малады беларускі інтэлігент - Таўлаю было 20 гадоў, калі яго пасадзілі палякі ў турму. Хлопец поўны жыцця і ўпэўненасці ў сваіх сілах, пастава нават трохі гордая і задзірлівая.

Не ведаю імёнаў скульптараў, але гэтыя дзве працы сапраўды неблагія. Варыянт, які перамог, як па мне, дык нейкі грубаваты, цяжкаваты і кансерватыўны.

#помнікі #Ліда
У Радашковічах на могілках ёсць помнік у гонар Радаслава Тарашкевіча, сына рэпрэсаванага нацыянальнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча.

Радаслаў нарадзіўся ў 1925 годзе ў Вільні. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыў 7 класаў школы ў Радашковічах.

З 10 верасня 1943 года стаў партызанам атрада імя Г. К. Жукава з брыгады «Штурмавая». Загінуў 15 чэрвеня 1944 года ў баі з нямецка-фашысцкімі карнікамі падчас прарыву блакады каля возера Палік у Барысаўскім раёне.

Помнік у гонар загінулага партызана быў усталяваны ў 1950 годзе.

Не адшукаў ніводнага фота гэтага помніка, можа хто фатаграфаваў?

#помнікі #загадкі #Радашковічы
Што за трэш адбываецца ў Беларусі з помнікамі? Вось помнік Дзеду Талашу ў Петрыкаве, створаны Заірам Азгурам у 1958 г. На пастаменце таблічка з характэрнымі для таго часу гірляндай і шрыфтамі. Помнік, вядома за паўстагоддзя патрабаваў рамонту, пастамент развальваўся, а нейкія правінцыйныя недаўмкі фарбавалі шляхетную бронзу камунальнай фарбай колеру дзіцячай нечаканасці.

Дачакаліся, што ў 2019 годзе ўвесь горад прыводзілі ў парадак, у тым ліку парку, дзе стаяў Дзед Талаш. Помнік перанеслі на новае месца, але цалкам знішчыў аўтарскую задуму аднаго з найбуйнейшых мастроў Беларусі.

Дошку проста здалі кудысьці на металалом, а пастамент абліцавалі чорным каменем, ды яшчэ розных адценняў, так што атрымалася ледзь не зебра. Паказальны тэкст. Здавалася б, нічога не змянілася, тэкст той жа, нават па-беларуску ўсё засталося. Але не, у мастакоў мінулага стагоддзя было класічнае адчуванне прапорцый важнага і няважнага. Самае галоўнае на помніку - імя ўшанаванай асобы. Увогуле на помніку можа не быць нічога акрамя прозвішча, гэта нармальна. Тое, што ён партызан і гады жыцця - менш важная інфармацыя, а таму яны набраныя шрыфтам у два-тры меншым. Зусім дохлым шрыфтам набраная мянушка Талаша.

А што цяпер? Цяпер няма гэтага адчування, цяпер ёсць адчуванне файла ў Вордзе, дзе ўсё набранае Times New Roman. Вось і атрымліваецца, што кароткае імя губляецца ў патоку няважных даўжэйшых словаў на помніку.

Дробязь, а паказальная прыкмета агульнай эстэтычнай дэградацыі краіны.

#помнікі #Петрыкаў
«Слоўнік дойліда». Насамрэч ніякага паўнавартаснага слоўніка беларускай мастацкай тэрміналогіі не існуе, у файле — слоўнікавыя артыкулы і ілюстрацыі са старонак выдання «Архітэктура Беларусі» (1993). Але хоць нешта, 75 старонак тэксту — не так і мала.

#Кнігі
У выніку ракетнага ўдару па гістарычным цэнтры Адэсы, які ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, пашкоджаны каля 15 помнікаў культурнай спадчыны.

Значна пашкоджаны будынак гасцініцы «Брыстоль». З-за выбухной хвалі пацярпелі бліжэйшыя гістарычныя будынкі. Гэта два помнікі нацыянальнага значэння: філармонія (Новая Біржа) і дом Вучыні (вул. Італьянская,19). Таксама пашкоджаны Музей заходняга і ўсходняга мастацтва і філіял Літаратурнага музея, будынкі Саюза архітэктараў Украіны і банка «Порта-Франко». У іх разбураны вітражы і аўтэнтычнае сталярнае запаўненне вялікіх вокнаў з паўцыркульным завяршэннем.

«Самым каштоўным з архітэктурнага і сацыяльнага пункту гледжання сярод пашкоджаных будынкаў з’яўляецца філармонія (Новая Біржа). Выбухная хваля выбіла аўтэнтычнае сталярнае запаўненне галоўнага параднага ўваходу, пашкодзіла вітражы і ўнутранае аздабленне памяшканняў. Уплыў атакі на стан асноўных канструкцый ацэняць спецыялісты пасля дадатковага абследавання»

#вайна
2025/02/04 11:35:42
Back to Top
HTML Embed Code: