Telegram Web
Праглядаю новыя праекты зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей даволі рэгулярна, бываюць цікавыя рэгламенты, якія ахоўваюць яшчэ і нейкія аб'екты навокал.

Але вось патрапіў на зоны для руінаў касцёла ў в. Новыя Навасёлкі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці і маю выказацца.

Паводле Кодэкса аб культуры Беларусі вылучаюцца чатыры тыпы зон аховы:
* ахоўная зона;
* зона рэгулявання забудовы;
* зона аховы ландшафту;
* зона аховы культурнага пласта (слоя).

Кожная з іх прызваная ахоўваць канкрэтныя аспекты бытавання помніка. Помнік не існуе ў вакууме, акрамя захавання ўласна яго самога, неабходна ахоўваць і тое атачэнне, у якім ён гістарычнае існуе.

Дык вось у гэтым праекце зон аховы такая зона адна - ахоўная зона, якая супадае з тэрыторыяй уласна помніка. УСЁ.

Аўтар праекта палічыў, што калі перад касцёлам наваляць 10-метровую груду зямлі, а з астатніх бакоў засадзяць сцяной з блакітных елак, то помніку гораш не стане.

Аўтар праекта палічыў, што калі вакол касцёл пабудуюць свінаферму і бойню, звалку бытавых адкідаў ці зробяць смярдзючы адстойнік для вады, то ўсё акей.

Аўтар праекта палічыў, што ў помніка
другой паловы XVIII ст. не можа быць аніякага культурнага слою, пры тым што археалагічнымі аб'ектамі прызнаюцца тыя, хто былі схаваныя ў зямлі 120 гадоў таму, а касцёл на гэтым месцы (спачатку драўляны) існуе з 1673 года, то бок больш за 350 гадоў. І адзін бог ведае, чые там могуць быць пахаванні каля яго сцен і якія артэфакты, фрагменты дэкору можна адшукаць вакол.

ПРОСТА ЛЮЦЕЙШАЯ ХАЛТУРА.

Я не паленаваўся і адшукаў на сайце дзяржаўных закупак заяўку на стварэнне гэтага праекта. Выстаўлены кошт за працу складаў аж 7000 рублёў. Але туды акрамя праекта зон аховы ўваходзіла складанне праграмы першачарговых супрацьаварыйных работ, так што ацаніць колькі грошай аддала бюджэтная арганізацыя за гэты пусты фуфел цяжка. Але баюся, што праграма работ выканана на тым жа ўзроўні, бо намаляваць схемку і скапіраць рэгламенты з аналагічнага дакумента гэта самая проста частка работы, з якой спецыяліст не зладзіў...

У праекце зон аховы не пішацца канкрэтнае імя, але пішацца праектная арганізацыя, якая распрацавала яго. У дадзеным выпадку гэта «Газбудпраект». У пераліку грамадзян, якія маюць пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі, ёсць толькі адна асоба, якая там працуе — Алена Аляксандраўна Байнак.

Паважаная Алена, больш ніколі за гэтую справу не бярыцеся, у вас дрэнна атрымліваецца. Займіцеся праектаваннем газаправодаў.

#Ахова #касцёлы #кансервацыя #НовыяНавасёлкі
Спадчына
Як ідзе рэканструкцыя пажарнай часці ў Полацку. Пажарная часць па вуліцы Энгельса, 8, якая была перабудаваная з былой махорачнай фабрыкі Рыўліна, сёння ўтварае невялікі квартал у цэнтры горада. Будынак частка гістарычнага цэнтра Полацка, унесенага ў Дзяржаўны…
У Полацку ў час рэканструкцыі пажарнай часці ў цэнтры горада зберагалі-зберагалі фасад, знішчыўшы ўсё за ім, ды ў выніку грохнулі і фасадную сцяну, якую цяпер з цэглы выкладаюць нанова. 🤌

Вось такая ахова помніка архітэктуры.

Фота
#Полацк #знішчэнне #гістарычнаязабудова
Старажытнарымскія дахі, пакрытыя керамічнай дахоўкай, выяўленыя ў Геркулануме ў 1931 годзе. Захаваліся ў тым ліку драўляныя канструкцыя. Па фота выглядае, што дахі быццам бы на сваіх родных месцах. Яно можа і так, але піракластычны паток быў такім моцным, што сарваў большасць дахаў дамоў горада. Цяпер іх добра захаваныя фрагменты знаходзяць на значным аддаленні ад гістарычнага месца размяшчэння
У 1960-я гады беларускія музеі набывалі рускі жывапіс, а сваю мастацкую спадчыну спісвалі ва ўтыль.

Вось некалькі беларускіх палотнаў, якія ў 1960-я гады былі "з-за кепскага стану" перададзены ў Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 г. у якасці навучальных матэрыялаў. Што з імі стала далей - думаю, нічога добрага.

Крыніца
Католікі з Мар'інай Горкі і Рудзенску прывялі ў парадак могілкі на Серафінавай гары каля вёскі Суцін Пухавіцкага раёна. Гэта сапраўдная па беларускіх мерках гара, паміж вяршыняй, на якой знаходзяцца могілкі і калісьці стаяў драўляны касцёл Святога Антонія, і ракой Талькай, якая яе агібае, каля 30 м перападу (9-павярховы дом).

Актывісты расчысцілі старыя каталіцкія надмагіллі, намалявалі наноў літары на іх, у тым ліку надмагіллі Уладзіслава Азямблоўскага (пам. 1900) і Казіміра Аколава (1847-1914).

Тэхнікай выцягнулі велізарны камень, які, як кажуць, ляжаў каля касцёльнай сцяны. Гэта надмагілле Антонія Рудзіцкага, суддзі Барысаўскага павета, які памёр ў 1851 годзе ва ўзросце 85 гадоў, і ягонай 22-гадовай дачкі Станіславы з Рудзіцкіх Бербашовай (1832-1854).

А як выглядаюць старыя могілкі ў вашай вёсцы?
Фота
#могілкі
2024/12/22 18:21:33
Back to Top
HTML Embed Code: