tgoop.com/stopluka/6498
Last Update:
Судаленка: Трэба ціснуць на палітыкаў, каб яны не ківалі галовамі, а штосьці рабілі!
Асуджаны на 25 гадоў зняволення палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў за год ніводнай бандэролі. Палітвязень Мікіта Емяльянаў не вылазіць з ШІЗА. Паштовая карэспандэнцыя абодвум палітвязням дазволена толькі з роднымі.
Гэта толькі пару кейсаў, якія штодня сутыкаюцца з ціскам і рэпрэсіямі папраўчых установаў.
Што палітвязні, іхнія сваякі і неабыякавыя людзі могуць рабіць у такіх выпадках? На пытанні @bnkbel адказвае вядомы беларускі праваабаронца і экс-палітвязень Леанід Судаленка:
— І самі палітвязні, іх сваякі і проста неабыякавыя людзі зараз, нажаль, асабліва нічога не могуць зрабіць і не зробяць у гэтай сітуацыі. Бо Лукашэнка па-іншаму ўжо кіраваць не можа, таму мы і бачым гэты тэрор.
Мяне таксама там пазбаўлялі і бандэролек і перадач. Я таксама сядзеў без права перапіскі, акрамя жонкі. Вядомым ды публічным людзям там адразу чапляюць "злоснага парушальніка", які не стаў на шлях выпраўлення і паехалі... З табой там могуць рабіць ўсё, што захочуць, бо ты "злосны парушальнік".
Пакуль Лукашэнка трымае ўладу, нічога не зменіцца. Нам застаецца толькі тое, чаго ў нас не адняць - наша салідарнасць і надзея на хуткія перамены. А яны ўжо не за гарамі, я так лічу. Але гэта ўжо іншае пытанне...
— Наконт салідарнасці. Можа звароты у міжнародныя праваабарончыя структуры, звароты да еўрапейскіх палітыкаў і акцыі салідарнасці могуць неяк паўплываць на гэта?
— Салідарнасць — яна розная. Можна проста падпісаць палітычнаму паштоўку, можна выйсці на вуліцу з партрэтам ці банэрам, а можна і трэба ціснуць на палітыкаў, каб яны не ківалі галавамі, а штосьці рабілі!
Трэба выставіць Лукашэнку такі ультыматум, ад якога ён не зможа "пятляць" і далей у гэтым пытанні! Ключы ад дзьвярэй, за якімі сядзяць палітвязней толькі ў Лукашэнкі!
P.S. Спіс усіх беларускіх палітвязняў з адрасамі можна паглядзець па гэтай спасылке.
BY STOP LUKA
Share with your friend now:
tgoop.com/stopluka/6498