tgoop.com/stopluka/6504
Last Update:
У мяне сення пэўны ювілей - роўна 10 год, як я ва Ўкраіне
"Яшчэ за месяц да гэтай даты думаў неяк святкова адзначыць гэта, напісаць вяселы пост, падсумаваць гэты час - але, нажаль, не да святочнага настрою. Калі я ехаў на Майдан 23 студзеня 2014 года , заставалась 3 дні да ювілея майго тата, спаўнялася яму 50 год.
Зразумела, што на святкаванне яго дня нараджэння я ўжо не патрапіў… У гэтым годзе яму мусіла споўніцца 60 год, але аніврызма аорты забрала яго жыцце 20 студзеня… 6 дзен не дажыў да чарговага ювілея… Але ратуюць думкі, што дараваў жыцце 3 дзецям, з якіх я самы малодшы, выхаваў і нават паспеў стаць дзедам. Я дзякую табе за выхаванне. Сенняшні Я - гэта працяг ЦЯБЕ.
ЗГАДАЙЦЕ ЯГО, КАЛІ ЛАСКА, ДОБРЫМ СЛОВАМ!
У наш час дажыць да гэтых лет - пэўна ўжо няблага, калі штодня сыходзіць моладзь з жыцця. З аднаго боку за гэтых 10 год я, па адчуыаннях ды й досведу жыццеваму пражыў нібы 30, з другога - так і захаваўся 20-гадовым хлапцоў, які дагэтуль не ведае кім стане, калі вырасце. Я удзячны ўсім, хто есць са мной побач у гэты час, каго сустрэў на сваім шляху, хто сыйшоў раней за мяне, але пакінуў след у маім сэрцы… Неймаверна цяжкія 10 год, але я дакладна ведаю, што калі б зноўку была б у мяне магчымасць пражыць іх яшчэ раз - не раздумваў бы.
Скончыць я жадаю словамі наступнымі : У наш бурэмны час мы ніколі не ведаем , калі размова з блізкімі нам людзьмі будзе апошняй. Ды й размаўляйце кожны раз так, жывіце ды й рабіце так, каб потым не сумаваць, што не паспелі штосьці зрабіць альбо сказаць.
Слава Ўкраіне, Жыве Беларусь, Свабоду Кожнаму Народу!
Ян Мельнікаў, беларускі дабраахвотнік.
P.S. 👉🏻 Чытайце нашае інтэрв'ю з бацькам Яна Віктарам Мельнікавым.
BY STOP LUKA
Share with your friend now:
tgoop.com/stopluka/6504