tgoop.com/stopluka/6519
Last Update:
Прайшоў агульны сход Палка імя Кастуся Каліноўскага
22 красавіка Полк імя Каліноўскага правёў агульны сход ваяроў. На ім каліноўцы шляхам галасавання прынялі шэраг важных рашэнняў. У галасаванні прыняла ўдзел большасць ваяроў Палка.
У выніку было адменена рашэнне ўправы Палка імя Каліноўскага ад 18 красавіка, тым самым былi абароненыя правы ваяроў. Згодна з раней прынятым рашэннем управы ваяры Палка не маглі ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду. За адмену такога рашэння ўправы прагаласавала 78,6% ад агульнай колькасці каліноўцаў, якія бралi ўдзел у галасаванні.
Таксама па вынiках галасавання рашэннем асабовага складу жаўнер з пазыўным «Мiкола» выключаны са складу Палка.
Колькасць тых, хто прагаласаваў за выключэнне «Міколы» з Палка, складае 84% ад агульнай колькасці каліноўцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Трэцім пытаннем была зацверджана працоўная група з прадстаўнікамі ад усіх падраздзяленняў Палка: пяхота, мінамёты, БПЛА, інжынеры, тылавая служба, медрота, сувязь, група лагістыкі, механізаваная група. За гэтае рашэнне прагаласавала 91% ад агульнай колькасці каліноўцаў, якія бралi ўдзел у галасаванні. Рабочай групе былі нададзены правы на зацвярджэнне Статута Палка імя Кастуся Каліноўскага, згодна якому будзе рэфармавана ўся дзейнасць падраздзялення. https://kalinouski.org/news/news-2024-04-22-2657/
BY STOP LUKA
Share with your friend now:
tgoop.com/stopluka/6519