tgoop.com/stryzhak/2800
Last Update:
«Хваля зноў прайшлася па ўсёй Беларусі»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская – пра новыя затрыманні, меры кібербяспекі і кантакты для дапамогі:
«Учора пачала паступаць інфармацыя аб затрыманнях – хваля зноў прайшлася па ўсёй Беларусі. Геаграфія дастаткова шырокая: Гродна, Жодзіна, Мінск, Брэст, Кобрын, Баранавічы, Віцебская вобласць. На гэты раз сярод затрыманых ёсць і сваякі палітзняволеных.
У канцы студзеня 2024 года мы ўжо сутыкаліся з масавай «зачысткай» сярод родных палітвязняў. Прычынай тады стала прадуктовая дапамога. Усяго было затрымана мінімум 306 чалавек, 149 з іх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці праз штрафы і спагнанне на агульную суму больш за 270 тысяч беларускіх рублёў. Мінімум 10 чалавек атрымалі адміністрацыйныя арышты, 33 чалавекі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці і асуджаныя на пазбаўленне і абмежаванне волі. Усяго па крымінальных артыкулах фігуравала каля 40 чалавек, некаторым удалося выехаць з краіны.
Што менавіта паслужыла падставай на гэты раз, мы не ведаем. Але вось ужо больш за 4 гады мы назіраем за тым, што падставы і не трэба.
Прашу, калі вы ў Беларусі, паклапаціцеся пра сваю бяспеку, трымайце свае тэлефоны ў чысціні, захоўвайце лічбавую гігіену. Заўсёды можна звярнуцца па дапамогу ў наладзе вашых гаджэтаў у фонд «Краіна для жыцця». Альбо зрабіць усё самастойна – можна знайсці інструкцыі на рэсурсах «Кіберпартызан».
Калі вы адчуваеце сябе ў небяспецы, звярніцеся ў фонд салідарнасці BYSOL – і спецыялісты падумаюць, як дапамагчы ў вашым выпадку.
Праверце яшчэ раз, каб дома не было нічога, што можа прыцягнуць увагу сілавікоў. Не трымайце дома пашпарты і наяўныя грошы. Памятайце, ваша бяспека залежыць ад таго, наколькі вы ўважліва ставіцеся да рэкамендацый праваабаронцаў і спецыялістаў па кібербяспецы.
Беражыце сябе ў гэтыя складаныя часы!»
📌Паведамляць пра затрыманні можна праз чат-боты: @viasnainfo (ПЦ «Вясна»), @dahary_nahami (ініцыятыва Dissidentby).
📌Калі вам патрэбна дапамога з выездам і рэлакейтам, запоўніце анкету па спасылцы.
@CabinetBelarus
BY STRYZHAK
Share with your friend now:
tgoop.com/stryzhak/2800