tgoop.com/supolka_by/1624
Last Update:
Прэмія імя Ежы Гедройця набліжаецца да фіналу! Стала вядома, калі агучаць імя пераможцы💫
25 лістапада 2023 года ў Гданьску будуць агучаны вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця📖
Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы і выдадзеныя ў 2022 годзе. Усе трое пераможцаў атрымаюць узнагароды.
На цырымоніі ўзнагароджання выступіць гурт «Relikt», які спалучае ў сваёй творчасці сучасныя музычныя плыні з глыбінным беларускім фальклорам.
▪️Таксама перад узнагароджаннем можна будзе наведаць дзве літаратурныя сустрэчы — прэзентацыю кнігі «Алесь Бяляцкі» і сустрэчу з Евай Вежнавец.
🔔Далучыцца да анлайн-трансляцыі і гядзець цырымонію ў любым кутку свету: https://www.youtube.com/watch?v=yreDV4CyDNI 📚
BY ЯДНАЙСЯ

Share with your friend now:
tgoop.com/supolka_by/1624