tgoop.com/tginfobe/304
Last Update:
NFT — не юзэрнэйм
Аўкцыён Fragment адмаўляецца ад адказнасці за кампенсацыю страт пакупнікам NFT. Напрыклад, калі брэнд запатрабуе ад Telegram перадачу юзернейма са сваім імем, уладальнік NFT можа застацца ні з чым. Telegram можа адвязаць NFT ад юзэрнэйму ў мэсэнджэры, і такі зыход цалкам рэальны.
Арцём Абаеў, заснавальнік платформы Finpanda, каментуе: «Каб абараніць правы пакупнікоў, Fragment трэба прапрацаваць палітыку вяртання сродкаў. [...] Да таго часу, пакуль правілы гульні застаюцца размытымі, купля такіх імёнаў як @dior, на мой погляд, будзе з'яўляцца рызыковай здзелкай».
Рэдакцыя @tginfo падрыхтавала падрабязны аналіз умоў платформы Fragment, у якім разбірае мноства іншых рызык, такіх як блакіроўка акаўнта і зняцце NFT з продажу, а таксама распавядае аб нядаўнім інцыдэнце з блакіроўкай канала, які набыў юзернейм вядомага брэнда для асабістай выгады.
Чытаць на сайце: https://tginfo.me/nft-is-not-a-username/
#аўкцыён
BY Telegram Info Беларусь
Share with your friend now:
tgoop.com/tginfobe/304