tgoop.com/tginfobe/308
Last Update:
Скам-здзелкі з TON-даменамі на GetGems
У маркетплейсе GetGems быў заўважаны карыстальнік, які выкарыстоўваў функцыю платформы «Оффер» для падманнага набыцця прыгожых .ton-даменаў. Кашалёк ашуканца ўжо адзначаны платформай як скам-кашалёк.
Схема простая: ашуканец прапануе ўладальніку NFT (.ton-дамена), для прыкладу, 3.999 TON, што раўнасільна $6.84. Кароткі тэрмін актуальнасці прапановы і візуальны падман сумы (3.999 TON ≈ 4 TON, а не 4000 TON) прыводзілі ў зман уладальнікаў дарагіх NFT, з-за чаго абмены адбыліся. У выніку, каштоўныя дамена купляліся ашуканцам за капейкі і тут жа прадаваліся за сотні тысяч манет.
Рэдакцыя @tginfo і @DeepTon просяць быць уважлівымі да сумы здзелкі. Кропкі пасля першай лічбы не адлучаюць тысячы ад драбнейшых сум, як гэта прынята ў замежных прапановах, а адлучаюць дзелі Toncoin.
BY Telegram Info Беларусь
Share with your friend now:
tgoop.com/tginfobe/308