UOMOIK Telegram 100782
Forwarded from Настаўніцкая
Цырымонія пасвячэння навучэнцаў 10-га інжынернага класа авіяцыйнай накіраванасці ў юныя авіятары адбылася ў гімназіі Фаніпаля

✈️ Старшакласнікі прынеслі клятву служыць небу сваёй краіны і атрымалі з рук прадстаўнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі адметныя нагрудныя знакі з выявай эмблемы акадэміі.

У маі гэтага года ў рамках навукова-практычнага фестывалю класаў авіяцыйнай накіраванасці "ProАВИА-2024" адбылося ўрачыстае падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж гімназіяй Фаніпаля імя А.І.Гурына і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй авіяцыі. Сёння мы з гордасцю заяўляем, што сталі першай гімназіяй у Дзяржынскім раёне, дзе быў адкрыты інжынерны клас авіяцыйнай накіраванасці, — расказала яе дырэктар Галіна Майсейчык.

У гэтым класе займаюцца 27 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія плануюць звязаць сваё жыццё з авіяцыяй. Юных авіятараў можна будзе пазнаць па афіцыйнай эмблеме Акадэміі авіяцыі, якую яны будуць насіць на рукавах сваіх цёмна-сініх пінжакоў.

🔹 Вучні 10-га авіяцыйнага класа вывучаюць на павышаным узроўні фізіку і матэматыку. Акрамя таго, для іх кожную суботу праходзяць факультатыўныя заняткі "У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію". Запланаваны анлайн-семінары і выязныя ўрокі ў БДАА з выкарыстаннем яе матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM



tgoop.com/uomoik/100782
Create:
Last Update:

Цырымонія пасвячэння навучэнцаў 10-га інжынернага класа авіяцыйнай накіраванасці ў юныя авіятары адбылася ў гімназіі Фаніпаля

✈️ Старшакласнікі прынеслі клятву служыць небу сваёй краіны і атрымалі з рук прадстаўнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі адметныя нагрудныя знакі з выявай эмблемы акадэміі.

У маі гэтага года ў рамках навукова-практычнага фестывалю класаў авіяцыйнай накіраванасці "ProАВИА-2024" адбылося ўрачыстае падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж гімназіяй Фаніпаля імя А.І.Гурына і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй авіяцыі. Сёння мы з гордасцю заяўляем, што сталі першай гімназіяй у Дзяржынскім раёне, дзе быў адкрыты інжынерны клас авіяцыйнай накіраванасці, — расказала яе дырэктар Галіна Майсейчык.

У гэтым класе займаюцца 27 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія плануюць звязаць сваё жыццё з авіяцыяй. Юных авіятараў можна будзе пазнаць па афіцыйнай эмблеме Акадэміі авіяцыі, якую яны будуць насіць на рукавах сваіх цёмна-сініх пінжакоў.

🔹 Вучні 10-га авіяцыйнага класа вывучаюць на павышаным узроўні фізіку і матэматыку. Акрамя таго, для іх кожную суботу праходзяць факультатыўныя заняткі "У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію". Запланаваны анлайн-семінары і выязныя ўрокі ў БДАА з выкарыстаннем яе матэрыяльна-тэхнічнай базы.

BY Образование Минщины. Главное






Share with your friend now:
tgoop.com/uomoik/100782

View MORE
Open in Telegram


Telegram News

Date: |

The channel also called on people to turn out for illegal assemblies and listed the things that participants should bring along with them, showing prior planning was in the works for riots. The messages also incited people to hurl toxic gas bombs at police and MTR stations, he added. The initiatives announced by Perekopsky include monitoring the content in groups. According to the executive, posts identified as lacking context or as containing false information will be flagged as a potential source of disinformation. The content is then forwarded to Telegram's fact-checking channels for analysis and subsequent publication of verified information. How to Create a Private or Public Channel on Telegram? Among the requests, the Brazilian electoral Court wanted to know if they could obtain data on the origins of malicious content posted on the platform. According to the TSE, this would enable the authorities to track false content and identify the user responsible for publishing it in the first place. Telegram iOS app: In the “Chats” tab, click the new message icon in the right upper corner. Select “New Channel.”
from us


Telegram Образование Минщины. Главное
FROM American