Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
Але, ці гэта азначае, што трэба падтрымлівацт Лукашэнку? Канешне НЕ❗️❗️❗️

Тады навошта маніпуляваць? Адказ вельмі просты.

👉Трэба каб людзі не чыталі, не думалі, не аналізавалі. І ў выніку не займаліся палітыкай. Бо калі не чытаеш, не аналізуеш, як ты можаш займацца палітыкай і разумець палітычнае? 💥
👉Каб йх розум быў у палоне створаных і скіраваных эмоцый;
👉 Каб яны рухаліся ў заданым маніпулятарам накірунку, вузкім шляхам неразуменьня;

👉 Каб зрабіць з грамадства масу, знішчыць пачаткі дэмакратычнай культуры і рацыянальнасьці, захаваць аўтарытарную ментальнасьць

Таму, шаноўнае спадарства, вельмі важна:

1. Не фарміруйце свае меркаваньне па загалоўках і тым больш не рэагуйце эмацыйна;

2. Прачытайце ўвесь тэкст, і што важана, у арыгінале. Нават калі з’явіліся эмоцыі, знайдзіце сілы і прачытаце тэкст, удумліва.

3. Не дазваляйце каб нехта кіраваў вашымі думкамі і эмоцыямі і захаваньнем, праз вельмі прымітыўныя маніпуляцыі.

У сваю чаргу, калі людзі, якія лічаць сябе журналістамі, займаюцца падменай сэнсаў і думак, то наўрацьці яны спрыяюць дэмакратызацыі беларускага грамадства.
Санкцыі "працуюць" і прыносяць даволі парадаксальны эфект.
Фактычна на дадзены момант гаспадарка Беларусі працуе на ваенную машыну Расеі.
Ці гэта эффект санкцый - між іншым. Ці гэта трэба браць пад увагу і разумець? Так. Ці штосьці можна выправіць. Думаю,.што зараз гэта амаль не магчыма.

Ва ўрадзе Расеі паведамілі, што з сакавіка 2022 да 31 жніўня 2024 году падпісалі 6758 зьнешнегандлёвых кантрактаў зь беларускімі прадпрыемствамі.

Як адзначаецца ў агульны кошт кантрактаў складае каля 180 мільярдаў расейскіх рублёў (прыблізна 2 мільярды даляраў у эквіваленце. — РС).
«Некалькі тысяч прадпрыемстваў абедзьвюх дзяржаў уключаныя ў сыстэмы каапэрацыйнага ўзаемадзеяньня, ажыцьцяўляюць узаемныя пастаўкі сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых».
СУМЫ

Зараз у СУМАХ разам з Зянонам Пазьняком і нашымі хлопцамі.
Заехалі да мейсца дзе ўчора рашысты ўдарылі шахедамі.

Шпіталь даволі моцна пашкоджаны: папаленыя машыны хуткай дапамогі, знішчаныя рэнтгенапараты.

Побач пашкоджаныя будынкі жытловых дамоў. Рэшткі шахедаў на спаленых дрэвах.

Уявіце, спакойны, звычайны дворык, з хрушчоўкамі зараз пабіты вайной.

Я ўжо шмат што бачыў: Бучу, Ворзель, Бахмут, Днепр але спакойна глядзець на сьмерць і хаос, які сее Масква - немагчыма.
❗️Ініцыятыва па вытворчасьці FPV-дронаў для Палка Каліноўскага

Беларускія майстры валантэры, сябры Руху “Вольная Беларусь” наладжваюць у Варшаве вытворчасьць дронаў FPV, так неабходных на фронце (падтрымаць сродкамі можна тут — https://zrzutka.pl/7hcp5x).

На гэты момант за свае сродкі беларусы закупілі камплектуючыя, сабралі і адправілі некалькі дронаў. Сабраныя дроны атрымалі ваяры батальёна “Літвін” і батальёна “Волат”.

Яшчэ два дроны былі перададзены ваярам ПКК асабіста лідарам Руху Вольная Беларусь Зянонам Пазьняком.
Ініцыятыва па зборцы дронаў зараз толькі на пачатку свайго развіцця, валантэраў натхняе вялікая матывацыя дапамагаць ваярам.
Далучаймася да ўзбраеньня нашых адважных герояў!

Пераходзьце па спасылцы (https://zrzutka.pl/7hcp5x) ці скануйце QR-код (у відэа) ды ахвяруйце, хто колькі зможа!

Таксама ёсьць магчымасьць папоўніць валантэрскі шэраг і далучыцца да вытворчасьці.

Набліжайма нашую Перамогу!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Збор сродкаў: https://zrzutka.pl/7hcp5x
Кантакт: ruchvb_drones@proton.me

https://www.youtube.com/watch?v=2Uoe4uba3Hw

https://youtu.be/2Uoe4uba3Hw?si=rWkvXlap5C_Ibrwx
Мадэль абвалу сістэмы праз санкцыі

Прапаную разгледзіць і прааналізаваць сцэнар разьвіцьця падзей, які прадугледжвае зьнешне-палітычны ціск і ізаляцыю Беларусі.
👇
Логіка санкцый і зьнешнепалітычнага ціску/ізаляцыя закладае, стварэньне такіх умоў пры якіх палітычны рэжым (у дадзеным выпадку рэжым Лукашэнкі) аслабне альбо абваліцца. Адным з важных кампанентаў такіх дзеяньняў таксама з’яўляецца стварэньне цяжкіх сацыяльна-эканамічных умоваў для насельніцтва краіны: спыненьня працы прадпрыемстваў, павелічэньня безпрацоў’я, сістэмныя запазычаннасьці па выплаце заробкаў, пенсіяў, рост коштаў, праблемы з працай сацыяльных інстытутаў (школаў, шпіталёў). Гэта азначае сістэмны крызіс, які павінен прывесьці да росту незадаволенасьці, унутранай сацыяльнай напружанасьці і выбуху. 💥
Ізаляцыя ў сваю чаргу (закрытые межы на выезд), каб незадаволеныя не выязжалі на працу (эканамічная эміграцыя) павінна стварыць эфект унутранага сацыяльнага ціску і прысьпешыць выбух і рэвалюцыю ў краіне, які прывядзе (як закладаецца) да зьмены палітычнага рэжыму. 💥
А гэтая зьмена, як закладаецца, павінна прывесьці да ўсталяваньня дэмакратычнай улады ў Беларусі і разгортваньне яе ў бок Захаду.👈

Не будзем зараз аналізаваць, ці магчыма дасягнуць такой мэты ва ўмовах калі рэжым Лукашэнкі абапіраецца на фінансавую і эканамічную дапамогу Расеі, але дапусьцім, што прамежкавая мэта дасягнута.

Прыпусьцім, што санкцыі і ізаляцыя раптоўна прывялі да імгненнага падзеньня вытворчасьці, інфляцыі, агромнага дэфіцыту ў бюджэце.👇 Настаўнікі, лекары, працоўныя, пенсіянеры на працягу некалькіх месяцаў не атрымоўваюць ні заробкаў, ні пенсій, у крамах назіраецца недахоп прадуктаў харчаваньне.
👇
Узьнікаюць стыхійныя мітынгі на працоўных мейсцах і пры будынках гар і аблвыканкаму, і аднога дня людзі масава выходзяць на плошчы і вуліцы. Адбываецца спантанная рэвалюцыя, рэжым не ведае як рэагаваць і супрацьстаяць новай хвалі сацыяльнай рэвалюцыі.
❗️Якія могуць быць і павінны быць дзеяньні асобных актараў? Паспрабуем прааналізаваць сыходзячы сеньняшніх рэаліяў.
👉Відавочна, што першым гульцом, які зарэагуе на такія падзеі ў Беларусі будзе Расея, дзеля таго, каб не дапусьціць зрынаньня рэжыму і перамен (што азначае магчымы разварот краіны ад Расеі ў бок Захаду), яна ўвядзе войскі, пачне падаўляць пратэсты і ўсталюе свае вайсковае кіраўніцтва, паставіўшы краіну пад свой прамы кантроль.
Дзеля таго, каб не дапусьціць такога развіцьця падзей, неабходны хаця б базавы план контр-дзеяньняў з боку апазіцыі і Захаду.
❗️Было б лагічна, каб краіны Захаду ў момант разгортваньня гуманітарнага крызісу, задэкларавалі гатовасьць увесьці свае вайсковыя адзінкі ў Беларусь з мэтай абараніць насельніцтва ад расейскага захопу. На гэта павінны акцэнтаваць сваю ўвагу і “дэмакратычныя структуры”, якія візітуюць заходніх партнераў і заклікаюць да новых і новых санкцый. 💢Без другой часткі “санкцыйнага плану” самі санкцыі безсэнсоўны. Але, я чамусьці ўпэўнены, што заходнія краіны нават не зварухнуцца каб аказаць вайскова-гуманітарную дапамогу беларусам, якія выйдуць на вуліцы і пачнуць змаганьне з рэжымам.
👉Таксама невядома, дзе і як будзе паводзіць сабе тыя струткуры, які прэтэндуюць на палітычнае прадстаўніцтва беларусаў за мяжой? Хутчэй за ўсе чакаць.
Адзінай структурай, якая б магла дапамагчы беларусам у такіх абставінах мог быць Полк Каліноўскага, ды іншыя беларускія дабраахвотнікі, сумесна з блізкімі да йх палітычнымі структурамі. Пры гэтым канешне, павінны быць:
👉 Каардынаваньне дзеяньняў добраахвотнікаў (план і стратэгія дзеяньняў);
👉Палітычнае разуменьне і падтрымка/суправаджэньне (у тым ліку вайсковая) з боку Украіны. Недапушчэньне ўсталяваньня прарасейскага вайсковага рэжыму ў Беларусі;
👉Разуменьне і хаця б маўклівая падтрымка (адабрэньне) дзеяньняў беларускіх дабраахвотнікаў па супрацьстаяньні адкрытай расейскай агрэсіі;
👉Прызнаньне ўсімі беларускімі палітычнымі структурамі ролі і значнасьці ПКК і іншых беларускіх дабраахвотнікаў у рэалізацыі гэтай задачы, аказаньне поўнай палітычнай падтрымкі.
Канешне, невядома ў якім стане будуць тыя ці іншыя палітычныя і вайсковыя структуры, агульная сітуацыя вакол Беларусі, але неабходна разуменець вынікі і эффект тых, ці іншых палітычных і геапалітычных захадаў.☝️
Парадокс дзяржавы

Нацянальная дзяржава і яе суверэнітэт з’яўляецца абсалютнай каштоўнасьцю гістарычнага развіцьця народу. Але, ці існаваньне дзяржавы можа быць больш каштоўным, чым жыцьце чалавека?
(Пытаньне, якое заўседы было вуглавым камянем у разважаньнях пра дзяржаву і нацыянальны інтарэс).

Без дзяржавы агульнапалітычная дзейнасьць не мае сэнсу. Без дзяржавы няма і палітыкі.💥

Але мы, беларусы, 👉 сутыкнуліся з пэўным парадоксам, калі адбылося зліцьце паняцьця дзяржавы (як суверэннай незалежнай тэрыторыі) і рэжыму Лукашэнкі. Калі дзяржава і яе інстытуты гарантуюць існаваньне панаваньня Лукашэнкі і існаваньня злачыннай палітыкі. Без аслабленьня дзяржаўнасьці, яе суверэнітэту, па сутнасьці не магчыма (на дадзены момант - 2024 год) аслабіць і зьнішчыць рэжым.

Адсюль узьнікае парадаксальнае і нават экзыстэнцыйнае пытаньне. Ці патрэбна такая дзяржава, ды і сама ідэя дзяржавы, калі ею кіруе Лукашэнка і клан?

Навошта бараніць дзяржаву, нацыянальныя інтарэсы, калі пленамі (уладай) карыстаецца рэжым? ☝️Я ўпэўнены, што ёсьць шмат тых, хто фізычна і маральна пацярпелі (і працягваюць зназодзіцца пад рэпрэсіямі) ад дзеяньняў рэжыму, фактычна дзяржавы. І дапускаю, што для йх рэжым Лукашэнкі - абсалютнае зло, якое павінна быць зьнішчана, нават калі будзе зьнішчана дзяржава.☝️

👉Менавіта такі падыход зараз да Расеі і рэжыму Пуціна, які і я сам падтрымліваю. Розьніца толькі ў тым, што Беларусь нават пры Лукашэнку не была крыніцай экспансіялістскіх пагроз для суседзяў і сьвету. Рэжым Лукашэнкі быў пагрозай выключна для ўласнага грамадства.☝️

Зразумела, што той боль людзей, якія прайлі праз пакуты перакладаецца у якасьці прысуду на ўсю дзяржаву. І думаю, што частка грамадства не была б супраць, калі гібель Беларусі як дзяржавы, прывяла б да гібелі Лукашэнкі. Ці наадварот, калі дэмантаж сістэмы прывеў да заняпаду дзяржавы. 👈

Нават у 2020 годзе, пад час спрэчак з тымі, хто падтрымліваў "апазіцыю", я зьвяртаў увагу пра ўплывы Масквы і магчымыя рызыкі ўтраты суверэнітэту. На што атрымоўваў адказ: "ну і што, галоўнае пазбавіцца Лукашэнкі, любым коштам, нават калі прыдзе Расея. Пазбавімся яго, потым разбярэмся з Расеяй". Мяне ў той час гэта проста ўводзіла ў ступар.

❌️(Але справядлівым будзе папрок, што ж гэта за дзяржава, калі падзеньне рэжыму прывядзе да яе гібелі. На жаль, гэта парадокс паразіта, які так прысмактаўся да арганізму, што яго выдаленьне прыводзіць да гібелі ўсяго арганізму).

Але думаю зараз, такія пачуцьці (любым коштам) ў грамадстве толькі ўзмоцніліся. Дзяржава, народ атаясамліваецца з рэжымам, а не з нейкай уласнай выключнай каштоўнасьцю, бо мы ею не валодаем, а калі не валодаем, то яе існаваньне не мае значэньня. Няхай згіне разам са злодзеем.💢

Ці ўсе ж, нават у такіх умовах, калі дзяржава прыватызавана і яе інстытуты працуюць супраць грамадства, (фактычна дзяржава-бандыт) - варта каб яна захавала хаця б рэшткі, атрыбуты незалежнасьці? Нават калі Лукашэнка рэалізуе сваю ўладу?

Бо атрымоўваецца, што калі нехта кажа пра дзяржаўны інтарэс, пра нейкую незалежнасьць, у той час калі ўсе пад кантролем Лукашэнкі - то ен выказваецца ў падтрымку рэжыму. Бо ўмацаваньне і стабільнасьць дзяржавы - азначае, па факце, умацаваньне і стабільнасьць рэжыму ☝️
Бо, як бы, хто не хацеў, цалкам развесьці і адасобіць рэжым ад дзяржавы - немагчыма. ❗️
Той жа дзяржаўны бюджэт і падаткі ідуць як на ўтрыманьне рэпрэсіўных ворганаў, прапаганды, войска, чыноўнікаў, так і на заробкі простых грамадзян, пенсіі, шпіталі і школы. У сваю чаргу, сістэма адукацыі намагаецца выхаваць паслухмяных абыватэляў, але разам з гэтым адукаваных, актыўных маладзенаў, якім будаваць краіну будучага. Тое ж датычыць і сістэмы аховы здароў’я.
Дарэчы, і да 2020 і нават па сёньняшні дзень шмат хто сваю працу на сістэму/рэжым апраўдваў тым, што працуе на агульны дзяржаўны інтарэс, а не на Лукашэнку. ☝️

❌️І тут мы сутыкаемся ў іншай праблемай, як жа правесьці тую мяжу: дзе скончваецца дзяржаўны/нацыянальны інтарэс і пачфнаецца інтарэс аўтарытарнага рэжыму.
👉Самы відавочны і просты адказ, гэта адбываецца тады, калі прыходзіцца фальсіфікаваць, падманваць, парушаць закон, ствараць антыправавыя законы, закрываць на гэтыя парушэньні вочы і апраўдываць ўсе гэтыя злодзеяньні перад сабой, ды іншымі менавіта вышэйшым "інтарэсам". Якраз жа такія дзеяньні і зьнішчаюць дзяржаву❗️❗️❗️

☝️Але вернімся да разважаньняў. У сітуацыі, калі мы разумеем, што дзеяньні рэжыму, прывялі да таго, што дзяржава стала дэфектнай, ці мы павінны цалкам ад яе адмовіцца, каб дасягнуць палітычнай мэты (зьнішчэньне рэжыму), ці падтрымліваць існаваньне нават такой дэфектнай дзяржавы, яе атрыбутаў?👈

💥Іншы элемент парадокса дзяржавы ў тым, што рэжым Лукашэнкі сваёй палітыкай разбурае дзяржаўнасьць і незалежнасьць, не гледзячы на тое, што толькі дзяржаўнасьць есьць гарантам ягонай улады. І такім чынам, нашыя высілкі не адбіваюцца на якасьці дзяржавабудаўніцтва і нейтралізуюцца палітыкай рэжыму. 💢Але, ці гэта азначае, што мы павінны адмовіцца ад высілкаў скіраваных на падтрымку ідэі дзяржаўнага існаваньня?

💥Скажу нават больш, вельмі часта, менавіта такую рыторыку (дзяржаўных інтарэсаў, суверэнітэту, незалежнасьці) лукашэнкаўскія ўлады і прапаганда выкарыстоўвае ў сваіх палітычных інтарэсах і маніпуляцыях. Намагаючыся прасоўваць міф пра тое, што Лукашэнка - гарант незалежнасьці.

Разумеючы, што нашыя размовы пра дзяржаву, пра незалежнасьць, нацыянальны інтарэс рэжым выкарыстоўвае для сваіх патрэб, ці павінным мы замоўкнуць і не выступаць з пазіцыі нацыянальных і дзяржаўных інтарэсаў, не дбаць пра захаваньне дзяржавы?
Ведаеце, што больш за ўсе раздражняе ў дзеяньнях так званай новай апазіцыі. Гэта прымітыўныя маніпуляцыі і безадказнасьць за тыя рашэньні, якія яны нібыта прыймаюць. Вось чытаем апошнія заявы АПК:

Нарвегія 7 кастрычніка далучылася да санкцый ЕС, якія былі ўведзены некалькімі месяцамі раней. Новыя нарвежскія санкцыі адпавядаюць абмежаванням, прынятым ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі 29 чэрвеня 2024 года. Гэтыя меры шмат у чым гарманізавалі гандлёвыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі, тым самым скараціўшы магчымасці апошняй па абходзе ўжо ўведзеных абмежаванняў".

Усе ж разумеюць, што адбываецца не "гарманізацыя санкцый адносна рэжыму" і Расеі, але гарманізацыя санкцый супраць Беларусі і Расеі. Што менавіта ўсе пакеты санкцый албіваюцца на простых грамадзянах, як датычна ўвозу прадуктаў з ЕЗ, так і выезду ў краіны ЕЗ з Беларусі.

Усе гэтае жангляваньне словамі "санкцыі супраць рэжыму" не маюць нічога супольнага з рэчатснасьцю. У гэтых пафасных дэкларацыях толькі адно жаданьне - не несьці ніякай адказнасьці за тое, што санкцыі ўводўяцца супраць Беларусі і беларусаў, што санкцыі і палітыка ЕЗ фактычна прыраўняла беларусаў да расейцаў і зрабіла з краіны маскоўскую калонію.
Кабінеты і офісы, набярыцеся мужнасьці, і наўпрост скажыце, што санкцыі ўводзяцца супраць Беларусі, і што іншай палітыкі Захад у дачыненьні да Беларусі прапанаваць не зможа.
Што забарона на ўезд на ўласным транспарце ў краіны Балтыі, розныя абмежаваньні і дыскрымінацыя беларусаў гэта палітыка санкцый у дачыненьні да Беларусі, а не рэжыму Лукашэнкі. І што ВЫ! раздзяляеце адказнасьць за гэтыя праблемы, а таксама за тыя, што напэўна ўзьнікнуць у беларусаў у бліжэйшы час. Ці хаця б ужо не хваліцеся гэтым.

Бо паглядзіце як падаецца інфармацыя. "Дасягненьне Кабінету - новыя санкцыі. Посьпех нашай актыўнасьці". Чэргі на мяжы, праблемы беларускіх студэнтаў і простых грамадзян - "мы на гэта не маем уплыву, гэта не нашыя рашэньні, мы нічога не можам".
Атрымоўваецца, што у праблемах беларусаў вінаваты альбо Лукашэнка, альбо Захад. А дзе ж ва усім гэтым АПК, ОСТ, КР?
Так што ж з ГААГАЙ?

Прачытаў зварот Міністэрства Юстыцыі Літвы да Міжнароднага трыбуналу ў справе Беларусі.
Узьнікае пытаньне, у чым сэнс усяго гэта дзейства. Бо выглядае гэта не вельмі сур’ёзна, перш за ўсе з пункту гледжаньня логікі, не кажу ўжо пра права.

Чытаем арыгінал: the Government of the Republic of Lithuania stated that there were reasonable grounds to believe that since 1 May 2020, and continuing, crimes against humanity - including deportation, persecution and other inhumane acts - have been carried out against the civilian population of Belarus, at the behest of senior Belarusian political, law enforcement and military officials, and that part of the element of these crimes was committed on the territory of Lithuania, bringing such crimes temporally, territorially, and materially (by subject-matter) within the jurisdiction of the Court.

Першае пытаньне, чаму 1 траўня 2020 гэта кропка адліку ў безчалавечных дзеяньнях рэжыму Лукашэнка? Што такога здарылася 1 траўня 2020 году? Такое ўражаньне, што дата проста ўзятая ад балды.

8 траўня ЦВК РБ прызначыў выбары ў Беларусі і распачалася рэгістрацыя кандыдатаў. Крымінальны, злачынны рэжым зарэгістраваў амаль усіх жадаючых, уключна з Віктарам Бабарыка, які у траўне сьцьвярджаў, што ў Беларусі няма тэррору і масавых рэпрэсій і ўсе па законе. Ні забойстваў, ні гвалту ў той час ніхто не заўважаў, як генацыду ці "дэпартацый". Амаль усе верылі ў выбары, а Літва без праблем гандлявала з "крывавым рэжымам" і неяк не бычыла крыві, як і некаторыя сеньняшнія "апазіцыянеры".

Ці ўдзел у выбарах, які арганізаваны крымінальным і тэрарыстычным рэжымам, не есьць прызнаньнем таго, што рэжым не крымінальны і не тэрарыстычны?
Калі ў ГААЗе сядзяць сур’езныя людзі яны проста выкінуць гэты "дакумент" у сьметніцу.

Другое. З логікі "дакументу" таксама вынікае, што да 1 траўня 2020 году рэжым Лукашэнкі не быў злачынным. Не было рэпрэсій, парушэньняў правоў, арыштаў, палітычных зьняволенных забойстваў і гвалтаў. Нібы было ўсе добра і дэмакратычна? Гэта як?

Тлумачэньне простае, калі прызнаць, што рэжым Лукашэнкі быў злачынным ну хаця б з 2006 году, то гэта азначае таксама прызнаць, што большасьць сеньняшніх "палітычных" дзеячоў вельмі добра адчувалі сябе ў гэтай злачыннай і крымінальнай сістэме, і працавалі на гэтую сістэму. Таксама атрымоўваецца, што "суседзі" і не толькі актыўна супрацоўнічалі з гэтым злачынным рэжымам, не гледзячы на міжнародныя санкцыі і даклады ААН.

2.As part of this attack, the regime has forcibly displaced (deportation) hundreds of thousands of lawful residents of Belarus to the territories of neighbouring Lithuania, and other States Parties including those that neighbour Belarus, without grounds permitted under international law. 

Чытаем - "перамяшчэнье (дэпартацыя) сотні тысяч беларусаў (!!!). Бярэм агульную дэфініцыю:  гвалтоўнае/прымусовае перасяленьне асобы, групы асобаў, ці цэлага народу за межы сваёй дзяржавы ці мейсца пражываньня як форма пакараньня. Дэпартацыя гэта адмысловая палітыка, калі людзей запіхваюць у вагоны і вывозяць з мейсца пражываньня.

У афіцыйным звароце літоўскага боку сьцьвярджаецца, што сотні тысяч беларусаў прымусова былі дэпартаваны з краіны.
Нават у заяве С.Ціханоўскай і П.Латушкі гучыць зьмененая фармулеўка, каб не выглядаць ідыётамі: каля 300 тыс., беларусаў былі ВЫМУШАНЫ пакінуць краіну пад пагрозай палітычнага пераследу. Але гэта ну ні як не дэрартацыя, пра якую кажа Літва;

Далей, калі адбылася дэрартацыя такой колькасьці людзей, то дзе яны. Куды падзелася такая вялізарная маса людзей, (Вясна заяўляе ледзь не пра міл’ен беларусаў пакінуўшых краіну). Больш таго, калі адбывалася дэпартацыя ў Літву, ці Польшчу і яна прызнаецца Літвой, то беларусы без праблем павінны былі атрымоўваць прытулак і бежанства. Толькі за 2021 і 2022 год дакументаў палітычны прытулак у краінах ЕЗ падалі каля 8 тыс., беларусаў (!!!), а дзе ж іншыя 290 000? І як мне падаецца, калі людзей дэпартуюць, асабліва ў еўрапейскія краіны, то прытулак яны абавязаны атрымоўваць аўтаматычна, без мытарстваў па розных бюракратычных установах. Так як з украінцамі.
Беларусам (дэпартаваным) прыходзіцца выбіваць з вялікім скрыпам дакументы на знаходжаньне ў краінах ЕЗ, даказваць, што яны пацярпелі ад рэпрэсій, ды яшчэ і плаціць за йх.

Факт дэпартацыі беларусаў не прызнала ніводная еўрапейская краіна, ды і сама Літва. Навошта гэтыя маніпуляцыі?

Больш таго, Літва ўводзіць масавыя абмежаваньні на легалізацыю ДЭПАРТАВАНЫХ з Беларусі лічыць йх пагрозай для нацбясьпекі і пагражае ДЭПАРТАВАЦЬ ДЭПАРТАВАНЫХ у Беларусь! То бок самі ж рэальна парушаюць міжнароднае права.

Пры гэтым з дакумента разумееца, што менавіта "факт" дэпартацыі соцен тысяч беларусаў з’яўляецуа галоўным пунктам "абвінавачваньня".

Але, не гледзячы на рэпрэсіі, на палітычную эміграцыю з Беларусі, гэта ні як не падпадае пад дэпартацыю. Што робіць дадзены дакумент абсалютна безсэнсоўным для разгляду ў МТ.

Узьнікае пытаньне, навошта увесь гэты цырк і маніпуляцыі як з міжнародным правам, так і з фактамі і рэальнасьцю, якой мы сутыкнуліся.

Асабліва, калі тая ж Літва дзейеічае на суперак уласным заявам.
Так, рэжым Лукашэнкі злачынны, і гэтыя злачынствы ён здзейсьняе з 1996 году.

Пачынаючы з гэтага перыяду ажыцьцяўляецца культурны этнацыд і палітычныя забойствы. З 1996 году праз вязьніцы рэжыму прайшлі тысячы беларусаў, сотні тысяч пакінулі краіну.

Краіны Захаду ўводзілі і здымалі санкцыі, асуджалі, а потым ізноў сябравалі з Лукашэнкам. Вось яны факты. І магчыма мейсца Лукашэнкі ў ГААЗе (хаця судзіць яго павінен беларускі народ), але калі мы кажам пра права і юрыдычныя фармулёўкі, яны павінны быць аб’ектыўнымі, а не палітызаванымі і тым больш не служыць таннаму і пустому PR.

А што ў выніку адбудзецуа, калі МТ адкіне гэтыя паперы, а яно так і будзе, то які ж гэта вялікі палітычны дадатак для рэжыму Лукашэнкі. Бо трыбунал прызнае, што рэжым Лукашэнкі не здзейсьняў такіх злачынстваў, ну і гэта можна будзе інтэрпрэтаваць як тое, што можна зь йм ізноў мець справы.
2024/10/09 08:30:27
Back to Top
HTML Embed Code: