tgoop.com/vechnayaDumka/811
Last Update:
28 жніўня 1916г. памёр філосаф і этнограф, збіральнік беларускага фальклору, доктар філасофіі - Уладзіслаў Вярыга. (Болей падрабязна пра дзейнасць і творчасць У. Вярыгі(1868-1916) можна даведацца ў прымацаваным да допіса артыкуле)
Вярыга друкаваўся ў часопісе «Вісла». У 1889 годзе ў часопісе «Zbior wiadomosci do antopologii krajowej» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі»). Апублікаваў працу «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павету Віленскай губерні, запісаныя ў 1885 годзе», якая змяшчае 45 беларускіх народных песень.
Калі казаць пра філасофскія погляды і даследаванні Вярыгі, то ў асноўным, ён быў зацікаўлены гнасеалогіяй і метадалогіяй навук. У сувязі з гэтым, ён пераконваў у неабходнасці супрацоўніцтва філосафаў з навукоўцамі іншых кірункаў і пастуляваў аб неабходнасці спецыяльных студыяў ва універсітэцкіх даследаваннях, мэтай які павінна мусіла б стаць вывучэнне філасофскіх і метадалагічных асноў розных навук і педагагічная дзейнасць у гэтых галінах.
#філасофія
#беларуская_думка
#цікавосткі
BY Адвечная думка
Share with your friend now:
tgoop.com/vechnayaDumka/811