Telegram Web
⚖️За два мінулыя тыдні ў беларускіх судах разглядалі 91 палітычную крымінальную справу: за пратэсты судзяць 37 чалавек

У Беларусі з 4 па 16 лістапада разглядалі 91 палітычна матываваную крымінальную справу, у межах якіх судзілі 113 чалавек. Мінімум 10 судовых працэсаў праходзілі ў закрытым рэжыме.

У палітычных судах у згаданы перыяд прымалі ўдзел мінімум 64 суддзі. Найбольш распаўсюджаны крымінальны артыкул, па якім судзілі беларусаў — «народны» артыкул 342 КК. Па ім судзілі 37 чалавек. Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 59 чалавек.

Распавядаем пра палітычна матываваныя крымінальныя суды за апошнія два тыдні.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116717
33-гадовая жыхарка Мазыра апублікавала ў TikTok «абразлівы ролік на адрас супрацоўніка мясцовай ДАІ» — яе затрымалі

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Паводле іх, «дзяўчына проста вырашыла прыцягнуць увагу, запісаўшы на тэлефон свой адыход ад машыны ДАІ. Яна дадала да відэа арыгінальную гукавую дарожку, патлумачыўшы гэта тым, што "ўбачыла ролік у інтэрнэце з міліцыяй і вырашыла паўтарыць"».

Паведамляецца, што супрацоўнікі праваахоўных органаў праглядзелі ролікі дзяўчыны ў TikTok і «знайшлі там шмат цікавага, у тым ліку сувязі з экстрэмізмам». У выніку ёй вынеслі «некалькі адміністратыўных пакаранняў».
🔗56-гадовага актывіста Іосіфа Дулебу будуць судзіць за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні"

Віцебчук у мінулым узначальваў Віцебскае падраздзяленне БНФ, але ў пачатку 2000-х адышоў ад партыйных спраў.

Іосіфа затрымалі напачатку траўня 2024 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, затым перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе. Пазней КДБ ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» шэраг медыя-рэсурсаў праекта FreeInfoBel, а таксама «Білорусь 2.0 Робімо Разам». Камітэт пералічыў канкрэтных людзей, якія, на іх думку, маюць дачыненне да праектаў, у тым ліку ўключыў і Іосіфа. 

Цяпер палітвязня абвінавачваюць ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" (ч. 3 арт. 361-1 КК). Яго справу будуць разгядаць 26 лістапада ў Віцебскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Яўген Буруноў.

💌Месца ўтрымання Іосіфа: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2
💻Напісаць анлайн
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
У Ваўкавыску затрымалі Аляксандра Сезеня

Стала вядома, што ў Ваўкавыску яшчэ 13 лістапада быў затрыманы Аляксандр Сезень. У яго кватэры ў шмакватэрным доме, што па вуліцы Гарбатава, быў праведзены ператрус. Па некаторых звестках адбыўся таксама пазнейшы начны ператрус, калі сам Сезень, які мае значныя праблемы са здароўем, знаходзіўся ў шпіталі. Што яму збіраюцца інкрымінаваць — пакуль невядома.

Аляксандр неаднаразова затрымліваўся міліцыяй яшчэ да 2020 года, ён вёў цяжбу з рознымі дзяржаўнымі структурамі і пісаў скаргі.

Крыніца: Гарадзенская Праваабарона
Беларуса затрымалі з-за застаўкі тэлефона на спартыўным мерапрыемстве

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што мужчына падчас спартыўнага мерапрыемства адкрыў свой тэлефон і яго суседзі ўбачылі застаўку на ім.

Мужчыну затрымалі, як пішуць сілавікі, у ягоным тэлефоне знайшлі інфармацыю «не толькі на адміністрацыйную справу, але яшчэ і на крымінальную».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Пінску яшчэ трох чалавек будуць судзіць за пратэсты 2020-га году

Заўтра і паслязаўтра ў Пінску пройдуць новыя адзіночныя суды паводле арт. 342 КК:

▪️Невар Аляксандр (суд 19 лістапада, суддзя — Яўген Мельнік)
▪️Карасюк Уладзіслаў (суд 19 лістапада, суддзя — Ігар Клімовіч)
▪️Гальяш Дзмітрый (суд 20 лістапада, суддзя — Вольга Лубнік)

Пра аднаго з гэтых мужчын @viasna_brest вядома, што ён чакае суда пад вартай, у СІЗА.

У Пінску толькі сёлета пачалі судзіць за пратэсты 2020-га году па артыкуле 342 КК — ужо асудзілі 16 чалавек.
На Аршаншчыне — пераслед чыгуначнікаў

Так, не выходзячы на ​​волю, ужо трэці раз быў асуджаны машыніст лакаматыўнага дэпо Юры Жук. Апошні раз яго асудзілі на «суткі» 13 лістапада, а да таго судзілі двойчы.

Таксама на мінулым тыдні стала вядома, што быў затрыманы Валянцін Валянцінавіч Мартынаў — манцёр чыгуначных шляхоў. Яго абвінавачваюць па крымінальным «экстрэмісцкім» артыкуле, піша orsha.еu.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Беларусаў працягваюць актыўна судзіць за каментары пра Лукашэнку

За мінулыя два тыдні ў Беларусі судзілі 13 чалавек за каментары пра Лукашэнку. Звычайна іх трактуюць, як «абраза Лукашэнкі» і заводзяць крымінальныя справы паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Іншы дыфамацыны артыкул, па якім судзяць за выказванне пра палітыка — «паклёп на Лукашэнку» (арт. 367 КК). Па ім судзілі 10 чалавек.

За «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) таксама было судзілі 10 чалавек. За «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» судзілі мінімум 26 чалавек (арт. 130 КК).

🔹За два мінулыя тыдні ў беларускіх судах разглядалі 91 палітычную крымінальную справу: за пратэсты судзяць 37 чалавек
Суполка пра дапамогу жывёлам «Помощь бездомным животным, Лунинец» прызнаная «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Лунінецкага раёну 13 лістапада.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі Telegram-канал «BesLive», відэаролік «Коррупция на Софийке, Лепельке, Витебск погряз в коррупции», старонкі ў Instagram «bymapka» і «chernuho», старонка ў «Аднакласніках» «Объявления г. Лунинец», чат у Viber «Мозырь обстановка помощь Дороги BY», старонкі ў TikTok «Кастусь», «maks356878», «raisaom», «belsat tv».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Сёння пачалі судзіць віцебскага фатографа за «абразу Лукашэнкі»

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 18 лістапада пачалі разгляд крымінальнай справы супраць Уладзіслава Кошалева паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Працэс вядзе суддзя Святлана Кузмічонак.

Як паведамляў тг-канал «Витебск, я гуляю», «з такім імём і прозвішчам Віцебску вядомы партрэтны і ню-фатограф, які раней трымаў фотастудыю Zoom. Гэты Кошалеў знік з сацсетак у канцы лета».
Лукашэнка падпісаў указ аб пазбаўленні воінскіх і спецыяльных званняў

Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

«У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў 2020 годзе яны здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні, якія несумяшчальныя са статусам вайскоўца. У сувязі з гэтым кіраўнікі сілавых ведамстваў ва ўстаноўленым парадку ініцыявалі перад кіраўніком дзяржавы пытанне аб пазбаўленні гэтых асоб воінскіх і спецыяльных званняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Усяго званняў быў пазбаўлены 21 чалавек. Іх прозвішчы невядомыя.
🇺🇳Незалежныя эксперты ААН збіраюць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

Дашліце ў ААН сваю гісторыю свайго пераследу, калі яна адбылася з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.

Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць анкетку на рускай ці ангельскай мове. Апошні тэрмін прадастаўлення інфармацыі — 30 лістапада 2024 года.

Юрыдычная служба «Вясны» дапаможа вам карэктна сфармуляваць і распавесці сваю гісторыю рэпрэсій незалежным экспертам ААН. Калі ласка, звяртайцеся на @zvarot96 ці на [email protected]
🕊1000 дзён поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны — як мінімум 200 беларусаў асудзілі па крымінальных справах за салідарнасць з Украінай

Беларускі рэжым адкрыта пераследуе беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй. Па дадзеных на люты, як мінімум 1671 беларус быў затрыманы за праяву антываеннай пазіцыі — людзей катавалі, трымалі ў нечалавечых умовах, прысуджалі штрафы ці суткі, а таксама вялікія тэрміны зняволення.

Як мінімум 200 чалавек былі асуджаныя па крымінальных справах за салідарнасць з Украінай — беларусам прысуджалі ад 1 да 25 гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі, некаторым прызначалі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Грамадзянін Германіі Рыка Крыгер быў асуджаны да смяротнага пакарання, адна змог пазбегнуць яго, бо выйшаў на волю падчас абмену.

Спіс усіх людзей, якія сталі фігурантамі крымінальных палітычных спраў у Беларусі за сваю антываенную пазіцыю, дасяжны па спасылцы
У Мінску на гэтым тыдні за ўдзел у пратэстах судзяць адразу чатыры сям’і

У судзе Заводскага раёна Мінска 19 лістапада пачынаецца суд над Ганнай, Іннай і Раманам Усманавымі, а таксама Кірылам Селязнёвым. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя — Дзмітрый Лукашэвіч.

Таксама сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядаюць справу паводле ч. 1 арт. 342 КК супраць Кацярыны і Ігара Грамовічаў. Працэс вядзе суддзя Таццяна Полулех.

21 лістпада распачнецца суд над Маркам Куніцкім і Ірынай Пратазанавай-Куніцкай у судзе Кастрычнікага раёна Мінска. Разглядаць справу прызначана суддзя Алена Жывіца.

А 22 лістапада будуць судзіць сям'ю з трох чалавек: Ганну, Таццяну і Андрэя Вашчышыных. Працэс пройдзе ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя — Юлія Крэпская.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справаў, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
У Беларусі пачаліся маштабныя міліцэйскія вучэнні, звязаныя з выбарамі*

«Падчас вучэнняў праваахоўныя структуры прадэманструюць гатоўнасць аператыўна рэагаваць на магчымыя ўскладненні сітуацыі ў краіне падчас выбарчай кампаніі», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Мэтай вучэнняў, як паведамляецца, з'яўляецца «недапушчэнне праяў экстрэмізму і тэрарызму, уцягванне грамадзян у супрацьпраўную дзейнасць» і «недапушчэнне парушэнняў грамадскага парадку», паведамляе МУС.

Паведамлялася, што магчымыя «перамяшчэнні спецтэхнікі, перакрыццё вуліц, выкарыстанне піратэхнікі».
Былую палітзняволеную Ірыну Пярцову будуць судзіць за "распаўсюд экстрэмізму"

Ірына — выхавальніца ў дзіцячым садку, была затрымана напрыканцы верасня 2021 года па крымінальнай справе за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей усталявала на магілу партрэт Лукашэнкі і адкаркавала шампанскае. Яе асудзілі да 2 гадоў калоніі.

Летась, па вызваленні з калоніі, жанчыну асудзілі паводле 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Тады ў судзе Першамайскага раёна суддзя Наталля Карабліна аштрафавала Пярцову на 1850 рублёў.

Сёння, 19 лістапада, над жанчынай адбудзецца новы суд паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша @vitebsk_info. Справу разгледзяць у судзе Першамайскага раёна Віцебска. Суддзя — Аляксей Макаранка.
🎧«Пазначаныя жоўтым». «Вясна» з творцамі прэзентуюць музычны альбом пра палітвязняў Беларусі

«Вясна» разам з творчымі дзеячамі прэзентуюць музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над яго стварэннем працавалі паэты, акторы, музыкі і былыя палітзняволеныя. Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Ён з'яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі.

У аснове тэкстаў — рэальныя сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў. Сярод іншага, у ім можна пачуць бразгат кайданкоў Марыі Калеснікавай, абурэнне жыхароў «Плошчы Перамен» пры затрыманні Сцяпана Латыпава, голас Сяргея Ціханоўскага і як чытаюць лісты да мамы і таты Насця і Ваня — дзеці палітзняволеных Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116722

🔹Слухаць на YouTube | Soundcloud
У Вушацкім судзе сёння судзяць настаўніцу, якую ў 2012-м годзе заносілі на раённую Дошку гонару, а ў 2024-м — публічна абражаў Мукавозчык.

Вольгу Жыткую вінавацяць «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Працэс разглядае суддзя Аксана Мішута, піша @vicspring.

Вольга Анатольеўна — вядомая ў райцэнтры настаўніца біялогіі. Яе вучні неаднаразова перамагалі на алімпіядах рознага ўзроўню. Сёлета ў жніўні прапагандыст Мукавозчык публічна заявіў, што ў Вушацкай школе дзейнічае «ячэйка падрыўной сеткі», назваўшы Жыткую, настаўніцу з больш як 20-гадовым стажам, «типичной подплинтусницей, пробы негде ставить». Таксама ён заявіў, што на яе старонках у сацсетках «любовно сохранен разгул бчбесия, призывы на акции, скорбьи камень-ножницы-бумага».

Вольгу Жыткую і яе калег прапагандыст абвінаваціў у тым, што яны праводзілі адукацыйныя летнікі для настаўнікаў.
2024/11/29 05:41:00
Back to Top
HTML Embed Code: